Тэкст узяты з Pavluhin-kiber.narrod.ru
Андрэй ПАУЛУХІН
ХУТКАДЗЕЙНАСЦЬ
(Фантастычная аповесць)
Хуткадзейнасць — колькасць аперацый,
якія выконвае камп'ютэр за пэўную адзiнку часу.
«Даведнік Д. Кірка», 2005.
Хуткадзейнасць — хуткасць перамяшчшня
ў Сетцы свядомасці карыстальнiка.
«Інфармацыйны слоўнік Карласа», 2030.
1. ЧАТ
(Іпіго)
...ВІЦЁК, ЗАЎТРА НА ДАЧУ.
ЯК 3 ПІТВОМ?
НАРМАЛ.
ГЭЙ, ХЛОПЦЫ. ДЗЕ ДАЧА?
ПАД МІНСКАМ. СЯБРА.
ДАЛЁКА. Я 3 ЕРЭВАНА.
ЦЯГНІ КАНЬЯК... ПАКІНЕМ АДРАС.
ЗГОДНЫ. А ШТО АДЗНАЧАЕМ?
РАМАЗАН.
ДЫ МНЕ НЕЯК...
РУКІ ПРЭЧ АД ІСЛАМСКАГА СВЯТА!
ХТО СКАЗАУ?
АХМЕТ.
МУСУЛЬМАНІН? ЭКСТРЭМІСТ? ХА!
КАБ ТЫ ТРАПІЎ...
ПРАЗ СЕТКУ НЕ ДАЦЯГНЕШСЯ...
WAS IST DAS?
ХАРЭ КРЫШНА!
ХАРЭ РАМА, ПРЫДУРАК!
ПАКАЙЦЕСЯ. ДЗЕЦІ!
ПРЫВІТАННЕ...
ХЛОПЧЫКІ, ЗАЗІРНІЦЕ НА http.shnaga.ru
ПАГУТАРЫЛІ, ВІЦЁК.
2. ДОКТАР ЛЯПА
(Міжнародны фэсм оршкдапса ў Міпску — Бейрут)
Сабраліся ў «Рэактары».
Гэты клуб адбудавалі наноў пасля чарговага тэракта. Цяпер тут лепшая танцпадлога, а акустыка — клас! Але не ў гэтым фішка. Мы з Цэглай ужо бітую гадзіну назіраем за вык
рутасамі канкурэнтаў, наступова хмурнеючы. Так і выплывае аголены чэрап Сені, яго занспакоеныя вочкіпацеркі, і не менш занепакоеныя словы: «Пацаны, вы мне дурня не ганяйцс. У вас шмат бабак укладзена. Мінімум — трэцяе месца. Уцямілі?» Мы з Цэглай згодна ківаем. А ты б як зрабіў? Да Мінска дабрацца трэба? А ў гасцініцы пражынцё? А паесці? Тоесёе... А мы толькі танчыць здатныя, па Сетцы не шастаем, эканамісты называецца... Адсюль і фінансаў недахоп. Вось дабяромся да венграў і харватаў — тады ўсё будзе. Сеня так і заявіў: усё, кажа, у вас будзе.
Сашка з Уладам забаўляюцца — круцяць «гелік». Хай вораг зразумее — і мы не драўляныя. Думаю, шанцы ёсць. Праграмка ў нас нічога. Цэгла да пласцінкі прыладкаваўся — поўны драйв.
«Галоўнае — вяртайцеся да серады, — наказваў Сеня. — У мяне збор на дачы. Там і святкаваць будзем». Ведаю я гэтыя зборы. Спачатку — нічога, цывілізавана. Потым, праз суткі, Сеня, які першым ачуняе, дастане сяброў з Цвярской, з Масквыракі, з Ташкента, Іркуцка... Шмат што застанецца нявызначаным.
...Цьмянае святло. Туман... У вачах нібыта туман. Трасу галавой. Крыху лепш. Святло выходзіць з плоскасці ўверсе. Наўзбоч акно. Круглае. Ілюмінатар? Так. Чаму зоркі? Адкуль зоркі? Доўгі салон з радамі мяккіх крэслаў. Некаторыя пасажыры спяць. Сусед (ці то чачэн, а мо інгуш) таксама спіць.
Я ў самалёце? Для мяне існуе толькі «тут» і «зараз».
У салоне тым часам адбыліся змены. Над праходам разгарнуўся галаграфічны экран, і мне ўсміхнулася віртуальная бландзінка. Цішыню салона прарэзаў прыемны, але яўна сінтэзаваны голас:
— Шаноўмыя пасажыры! Кампанія «Парытэт» вітае вас на борце трансакіянскае ракеты класа «спэйс». У пты момант мы пралятаем над Міжземным морам на вышыні каля двухсот кіламетраў. Не хвалюйцеся: герметызацыя поўная, сістэмы функцыянуюць нармальна. Прыкладна праз дваццаць хвілін вы ўбачыце арбітальную станцыю «Альфа» з прыстыкаванымі да яе «шатламі». Роўна праз трыццаць адну хвіліну ракета зробіць пасадку ў бейруцкім аэрапорце. Прыемнага падарожжа.
Экран скруціўся ў трубку і знік. Я не верыў сваім вушам. Бейрут? Якога ліха? Самы час актывізаваць па.мяць. Хтосьці прыкалоўся, заслаў мяне да вузкавокіх азіятаў і заклініў мнеманічны чып.
Я падняўся, выпрастаў здранцвелыя ногі і скіраваў у канец салона. У прыбіральні даволі прыстойнае люстэрка. Зірнуў на адбітак, ледзь пазнаў самога сябе. Гады... Памацаў па кішэнях, вымаю залаты футлярчык, а з яго — іголку. Звыклым, адпрацаваным рухам уводжу яе пад скуру на лбе, крыху вышэй за правае вока, у ледзь прыкметную, падобную да радзімкі, вылукласць. Націскаю. Яшчэ раз. Пайшла настройка... Завіслы чып запрацаваў. Перад вачыма захваляваліся вогненныя прасторы, мяне хіснула, але я ўхапіўся за ракавіну. Раптам усё праяснілася. Быццам пераключылі тумблер, штосьці шчоўкнула, і блакітная каламуць змянілася адчуваннем цэласнасці. Мне адчыніўся доступ у мінулае. Цяпср з люстэрка на мяне глядзеў я, суб'ект па мянушцы Доктар Ляпа (згодны, не вельмі паважна) — бібой. Чалавек, што ўмее танчыць. I не кепска.
Схаваўшы іголку ў футалар, я перамясціўся ў салон. Памяць накатвала прыліўнай хваляй. На імгненне здалося, што зараз знясе, накрые, шпурне на падлогу. Інфармацыя раскладвалася па паліцах. Ці па нсйронах...
Чачэн мірна храпіць. Я сеў у крэсла і ўбачыў, што «Альфа» паказалася ўжо ў ілюмінатары. Значыць, я дваццаць хвілін тырчэў у прыбіральні. Зрушэнне часавай арыенціроўкі. Хірург казаў, падобнас магчыма. I натуральна.
Ракета ўвайшла ў атмасферу. Я прыгадаў...
...фэст. Мы — іншыя. Я, нібы рэактыўны, кручуся на галаве. Хэдспін. Хлопцы выклаліся па поўнай. ...Іншыя,
Потым крыкі, шампанскае, піва, начныя агні Мінска, праспект, розныя завулкі, нейкі інтэрнат, хлопцы, што гутараць пабеларуску... Усё — скрозь пялёнку эйфарыі. Мінулае праносіцца імгненна, як на паскораным відэазапісу. Аэрапорт... Шарамецьева2... Садовае кальцо... Метро... Пры чым тут метро? У думках «праматаў» назад. Вось я на эскалатары. Вось пад'язджае цягнік. Вось... А далей — пустата. НІЧОГА. Адрэзак нявызначанасці.
Стоп. Гэтак не бывае. Чып цудоўна кантралюе памяць. Я спакойна вымаю з мнеманічных аналаў любы факт, падзею, эпізод. Далучыўшыся да камп'ютэра, нават магу на экране высветліць твар чалавека, якога бачыў год таму, ці шыльду крамы, мі.ма якой ехаў на таксоўцы...
Аднак далей пэўнага моманту — цемра. Ракета прадзіравіла нябёсы і на велічэзнай хуткасці выпала недзе ў раёне Кіпра. Чачэн прачнуўся. Калі я праціскаўся да свайго крэсла, паспеў разгледзець яго: чорная барада, такога ж колеру штаны і пінжак, апрануты паўзверх белай майкі. Зараз ён хмура вывучаў баранчыкі хваль праз шкло ілюмінатара.
Я ліхаманкава абмацаў кішэні. У джынсах — нуль. У лёгкай сінтэтычнай куртцы — таксама. Брава, Док! Ляцім у Бейрут без крэдыткі, апазнавальнай пласціны і, натуральна, без візы. Мяркую, гэты прыкол утварылі Сеня з Кірылам. Калі адмарозкі збіраюцца разам — чакай непрыемнасцей.
...3 прахалоды салона — у саракаградусную ліванскую спёку. Кантраст уразіў. Аўтобус правёз мяне і тры дзесяткі пасажыраў па ўзлётнай паласе да будынка аэрапорта. Праз шкляныя дзверы — у мармуровахалоднае, кандыцыянуемае намяшканне. У галаве пытанне: што ты будзеш рабіць? Ужо блізка аддзел дагляду. Цеплілася надзея: вынырне з натоўпу Сеня, ляпне па плячы, спытае, ці атрымаўся жарт...
3 натоўпу выпхнуўся хлопчык гадоў дванаццаці.
— Ваш багаж, — прамовіў ён, працягваючы мне плоскую бліскучую скрынку.
— Багаж? — не зразумеў я.
Хлопчык ужо знік у стракатым натоўпе. Я рушыў наперад, да пункту дагляду. Маленькае звяно ў ланцугу, непрыкметны чалавек у доўгай чарзе. Крануў нябачны кружок сканера на бляшанцы. I накрыўка з пстрычкай расчынілася. Унутры — раскладзеныя дэталі немаведама чаго. Выгляд гэтых дэталей зачараваў мяне. Я прапусціў момант, калі між імі ўзнікла іскра, і за лічаныя долі секунды ўся гэтая бязглуздзіца СКЛАЛАСЯ, абсалютна самастойна, у пісталет з двума стваламі і лазерным прыцэлам. Адначасова з ляскам затвора (ці апошніх падганяемых сегментаў) у маёй свядомасці штосьці пераключылася. Як тады, у прыбіральні, нры рэгуліроўцы мнеманічнага чыпа. Я больш не кантраляваў сваё цела. Яно падпарадкавалася нейкай недаступнай, зададзенай кадзіроўцы. Я быццам з боку назіраў, як зброя ўтульна ўладкоўваецца ў правай руцэ, як скрыня адлятае прэч, а левая рука заганяе ў магазін абойму з патронамі, як людзі жахліва кідаюцца ад мяне, і шалёна варочае вокам мініяцюрная тэлекамера, а чырвоная кропка застывае на грудзях чачэна, майго нядаўняга суседа. Палец цісне на спуск, і смерць вырываецца са ствала. Чачэн падае на падлогу. Крыкі... Я спакойна крочу да яго. Барадач яшчэ жывы. Прабіта грудная клетка, з губ сочыцца кроў... Кантрольны стрэл. Цела абмякла.
Я бягу па апусцелай зале.
3. ЭЙЧ ПІ ВАЛЕНТАЙН
Мяне стварылі, як высветлілася, пару год таму.
Ці секунд?
Стагоддзяў?
Сутнасць у тым, што я створаны. Сутнасць? Ці Сеткавіннасць? Створаны ў Сетцы. Я — віртуальная асоба. Бесцялесны згустак электронаў, набор сімвалаў. Я не існую з пункту гледжання матэрыяліста. Хто я? Здань? Анёл? Бог? Марыянетка? Я — Ніхто.
Цікавая выснова? Недзе чытаў апавяданне, у якім вучоны змайстраваў цэлы Сусвет у скрыні. А ці ёсць гарантыя, што IX Сусвет — не такі самы? Тады спец, што склаў мяне — таксама лялька? I гэтак бясконца... Мой бацька — карыстальнік, маці — схема, хата — груда мікрапрацэсараў. Забаўна.
Як я даведаўся — не важна. Даведаўся.
Асобныя нестыкоўкі, збоі, завісанні, калі рэчаіснасць вакол абарочваецца стопкадрам. Калі ты ідзеш па вуліцы, а машыны зліваюцца ў зіхатлівыя рэкі, дзень перацякае ў ноч за секунду, а крывавы шар сонца ўзыходзіць на захадзе; калі людзі крочаць назад, лужы пасля дажджу ўзносяцца кроплямі ў неба, кандэнсуючыся ў хмары, грыміць гром; калі твой брат замірае на адной назе, а ягоныя вочы шклянеюць, цела раптам робіцца празрыстым, шморгаецца танюткімі паралельнымі лініямізамінкамі; калі сястра прыкідваецца сяброўкай. I я зразумеў, што мой свет, за выключэннем падобных «няправільных» момантаў — даволі статычны. Мінуць гады на IX Зямлі, гады і стагоддзі, але я застануся ранейшым, і крама бытавых тавараў будзе ранейшай, і мае суседзі, і ЎСЁ.
Бессмяротнасць? Не думаю. Праграмны гук, воля карыстальніка — і мяне няма. Ці ўласнае Я зменіцца. Памрэ. Будуць кіраваць кімсьці іншым, але не мной.
Выйсце? Я не хачу знікаць. Хачу вырвацца за рамкімежы. Агіднае становішча лялькі.
I я накіраваўся ўчора (цяпер?) у дарогу. Я думаў адшукаць месца, дзе мая прастора скончыцца — акраек зямлі. Я быў гатовы ўбачыць густы туман, сілавы бар'ер, недабудаванае наваколле, кавалак мікрасхемы... А трапіў назад.
Свет скроены бездакорна.
* * *
Я даследую яго.
Так, эксперыментальны аддзел папрацаваў выдатна: сінтэзаваць сутнасць, сплаў Эндзі Такера, Астапа Бэндэра і Джыма ды Грыза... Цудоўны ўзор. Класічны жулік з моцным айкью. Не здзіўлюся, калі ён здагадаецца аб сутнасці свайго быцця...
Але я не баюся яго. Я — карыстальнік. Гаспадар. Кіраваць парадам буду я.
* * *
...I я зразумеў: выйсце трэба шукаць побач. У шафе, люстры, пад ложкам — усюды. Галоўнае — прабіць сцяну. Спасцігнуць законы, правілы гульні — і ўзвысіцца над імі. А калі правіл няма? Шукаць. Шукаць...
* * *
I расчыніліся нябёсы.
Я ляцеў скрозь пасмы туману, і зоркі зрабіліся агеньчыкамі індыкатараў, вышчарыліся нагрувашчваннем плат. Я зліўся з Сеткай у адзінае цэлае. Я — паток электронаў. Я — хуткасць. Я — той, хто ідзе прэч.
I я ўварваўся ў яго. Рэзка, нечакана. Яго/мой рот адкрыўся. Я/ён чакрычаў. Аднак цяпер МАЯ свядомасць будзе дамінантнай.
4. МІКС
У той дзень, калі друзы «пацапаліся» з шыітамі і знеслі парачку храмаў, Мікс прыляцеў у Бейрут. У аэрапорце было адносна спакойна: ніхто не страляў, нішто не падрывалася. Сонца бязлітасна прыпякала. Мікс дакрануўся да шурпатай паверхні свайго ноўтбука — нагрэлася. Нічога атрымаўся тыдзень: Амстэрдам, Кіта, Бейрут — па ўсіх філіялах карпарацыі «ZWI». Праца такая — спецыялiст па вядзенні віртуальных войн. А ў мінулым...
Мінулае? Мінулае — адмоўнае, будучыні няма, але яно — плюс. Сучаснасць — нуль. Час, наваколле — нібы каардынатная сетка, лічбавы зрок кібарга, і нічога не застанецца, як толькі жыць у гэтай размеркаванай на квадраты рэчаіснасці...
На імгненне Мікс нават уявіў людзейфігур, сілуэты марыянетак, што снавалі па полігульні Сусвету, усіх гэтых арабаў, грэкаў, ліванцаў...
ЭППОД МІНУС
Ён — кланавы гулец.
Зараз сядзіць у паўцёмным бары на парыжскім ускрайку. Ён пакручвае ў папьцах келіх з шэры і ляніва назірае за стрыпцізёркай на эстрадным памосце. Адзін. Але ў наступную секунду сітуацыя мяняецца. Цяпер перад ім двое хлопцаў, апранутых у строгія дзелавыя гарнітуры. ІІІто ніжэй, мігнуў сінтэтычным вокам, і колер радужкі пераключыўся з зялёнага на бэзавы. Перад Міксам на стол легла пластыкавая картка. Ён скасавурыў вочы: «ZWI». I ўсё. Але тлумачэнняў не патрабавалася. Карпарацыя кантралявала чвэрць планеты, мела свае спадарожнікі на арбіце, «шатлы» і касмадром у Аўстраліі. Армія наймітаў падтрымлівала яе аўтарытэт.
— Ёсць справа, — прамовіла «бэзавае вока».
— Слухаю.
Побач з карткай з'явіўся кантракт.
Праз пяць хвілін Мікс лічыўся супрацоўнікам «ZWI». Іх звалі спецвірамі — узаконеных хакераў, што жывуць у Сетцы, і вельмі рэдка, — сярод людзей.
* * *
Паліцыя ачапіла аэрапорт. Ля выхаду Мікса чакаў хмуры лейтэнантгрэк з універсальным сканерам і двума салдатамі, якія адразу ўзвялі ствалы аўтаматаў на Мікса.
— Праблемы? — спытаў Мікс.
— Прымусовая ідэнтыфікацыя, — растлумачыў грэк. I адразу паласнуў лазерным
праменьчыкам па сеткавіне вока. Мікс зажмурыўся.
— Усё добра, — буркнуў лейтэнант. — Праходзьце.
— Што тут здарылася? — пацікавіўся Мікс.
— Забойства. Праходзьце хутчэй.
Мікс прайшоў скрозь кардон, і Бейрут накінуўся на яго, нібы дзікі, галодны звер. Гудкі машын, крык асла, пах сасісак і хуткай закусачнай — усё гэта віхурай уварвалася ў свядомасць. Аднекуль вырас бойкі ўсмешлівы ліванец ва ўзбекскай шапцы і прасторнай, у палоску, накідцы.
— Таксі? — паслужліва прапанаваў ён.
Ліванец правёў Мікса праз натоўп дробных гандляроў, валютчыкаў і нізкарослых смуглявых жанчын, павярнуў за вугал. Там іх чакаў старажытны «Масквіч»: увесь пакамечаны, абшарпаны, прадзіраўлены кулямі. Мікс слізнуу позіркам па сівой варажбітцы ў красоўках, пад японскім парасонам, з камандзірскім гадзіннікам на руцэ, па яе бясформенным балахоне і твары, схаваным паранджой, спыніўся на «таксі».
— Яно ездзіць?
Ліванец пакрыўдзіўся.
— Яшчэ як, хлопча. Куды табе?
Таксіст нядрэнна валодаў ангельскай, яго выдаваў толькі акцэнт. Бейрут...
— Філіял «ZWI». Ведаеш?
— Канечне. Сядай.
Мікс адчыніў рыпучую дзверцу, улез на задняе сядзенне.
— Халім, — прадставіўся ліванец.
— Мікс, — машынальна адказаў спецвір. Ён са здзіўленнем убачыў уладкаваны ў панель кіравання дысплей камп'ютэра, па паверхні якога беглі прусакі і сараканожкі, даганяючы адно аднаго. Пстрыкнуўшы пальцамі, Халім вывеў на экран карту горада, потым запусціў рэжым пошуку. У самым цэнтры, на праспекце Незалежнасці, узнікла чырвоная кропка.
— Адразу туды? — спытаў Халім. Павярнуўшыся, ён хітра падмігнуў Міксу. — Ці пракоцімся па горадзе? Я ведаю месца... Мікс абдумаў прапанову.
— Потым. Мяне чакаюць.
Халім паціснуў плячыма. I высунуў з панелі храмаваны штурвал з наборам клавішаў і індыкатараў. Мікс узняў брыво. Бейрут — горад кантрастаў, яго папярэдзілі. I варажбітка ў красоўках, і абойма ад «калашнікава» на дыванчыку, і лічбавы браніраваны лабавік у «Масквіча» сямідзесятага года выпуску — гэта абсалютна натуральна.
Гаксіст шморгнуў рычаг. Зараўлі турбарухавікі, і машына рванулася з месца, напалохаўшы жабракоў і, ледзь не збіўшы соннага араба на асле. «Масквіч» накіраваўся прэч і бедных кварталаў. Міма гліняных халуп, голых дзяцей і крытых брызентам крамак, паўз мячэць, што прытулілася побач з праваслаўнай царквой; скрозь хмары паўдзённага пылу, аб'язджаючы павозкі, запрэжаныя валамі, і развалюхіджыпы.
— Мы ва Усходнім Бейруце, —тлумачыў Халім, памайстэрску ўхіляючыся ад зялёнай «таёты», што выруліла зза паварота. — А вунь Армянскі храм. Дванаццатае стагоддзе...
Дарогі фактычна не было. Сукупнасць ухабаў, гравію і бруду нават з вялікай нацяжкай нельга назваць дарогай. «Масквіч» няшчадна трэсла. Халім уключыў магнітафон, гарадскі шум змяшаўся з гукамі джангла.
— Не супраць?
— Няхай будзе, — Мікс стомлена махнуў рукой.
— Табе спатрэбіцца добрая гасцініца, — заўважыў Халім.
— Сапраўды.
— Я дапамагу. Галоўнае — не шкадуй умоўных адзінак. Баксы, еўра таксама падыдуць. Дарэчы, мой камп'ктр напрамую злучаны з банкам «ZWI».
На чарговым скрыжаванні затор. Халім рэзка затармазіў і вылаяўся. Крыкі, гудкі разанулі па вушах. Ліванец нешта намацаў, Мікс убачыў у яго руках новенькі «АК». Бразнуўшы затворам, ён выбраўся вонкі і разрадзіў трэць абоймы ў паветра. Гамана спынілася, вадзіцелі ашалела ўталопіліся ў «Масквіч». Халім загаманіў на дзікай мешаніне арабскай і франузскай моў, устаўляючы слэнгавыя ангельскія выразы. 3 бліжэйшага кабрыялета падняліся двое мужчын, голенагаловыя, з кітайскім разрэзам вачэй, у аранжавай вопратцы з сімвалічнай выявай сонца. На ліванца змрочна глядзелі даўгаствольны «бур» і бліскучы «сцечкін». Халім усміхнуўся, паказаў на сябе і штосьці вымавіў. «Сонейкі» абмяняліся позіркамі. А потым селі на свае месцы, завялі тачку і зніклі ў адным з завулкаў. У хуткім часе затор рассмактаўся.
— Што ты ім сказаў?
Яны ехалі па двухпалоснай аўтастрадзе, платнай, а таму адносна роўнай.
— Сказаў, што яны ўсе дзеці аслоў...
— Я не пра гэта. Пасля.
— Га... Я дадаў, што з'яўляюся фанатыкамэкстрэмістам, а ў маёй машыне чатыры
кіло трацілу.
Усход...
На праспекце Незалежнасці Халім урубіў поўную цягу, і Мікса ўціснула ў скуру сядзення. Яны трапілі ў дзелавы квартал: па абодва бакі трасы мілыалі шкло і сталь офісаў, банкаў, шыкоўных атэляў, прадстаўніцтваў і пасольстваў... Паскарэнне аглушы
ла Мікса, да горла падступіў камяк.
Халім увёў «Масквіч» у падземны гараж карпарацыі, мінуў кантрольны пункт (па картцы Мікса) і спыніўся.
- Чакай тут, — загадаў Мікс.
Навокал сотні метраў бязлюдных прастораў, нежывых у сваёй неонавай асветленасці і мармурнае гулкасці. I машыны, машыны, машыны... Рады «мэрсаў» і «лінкольнаў».
Мікс крочыў да ліфта.
5. БЕЙРУТ
Я бягу. Я ўцякач.
У кішэні курткі «гармата», з якой я забіў чачэна. Нейкім цудам здолеў пакінуць аэрапорт, і цяпер мой лёс падвешаны на нітцы Фартуны. Сяджу ў закусачнай пад брызентам колеру хакі, я хачу есці, аднак у мяне няма грошай. Побач, у дваццаці кроках, на самай спёцы — аўтобусны прыпынак. Чакаю аўтобус. Гэта — мой адзіны шанц выбрацца з усходніх кварталаў, трапіць у цэнтр, адшукаць наша пасольства і здацца. Я не магу растлумачыць, што здарылася. Але і хавацца ў чужым горадзе, чужынскай краіне — нерэальна. Бессэнсоўна.
Вунь і аўтобус. У гаспадара закусачнай жэстамі выпрасіў карту горада і цяпер ведаю, што пасольства знаходзіцца на скрыжаванні Сулейманіі і праспекта Незалежнасці. Зблытаўшыся з потнымі турыстамі і мясцовай галечай, я прабраўся ў салон, ціха прысеў ля акна. Аўтобус крануўся, узнімаючы слупы пылу. У салоне жудасная духата, і я зняў куртку. Пісталет ледзь чутна шчоўкнуў. Спалохана азірнуўся, але ніхто на мяне не глядзеў. Спаць...
...Трасуць за плячо. Расплюшчваю вочы і бачу бялявага, з кароткай стрыжкай хлопца, занадта мускулістага, з лісіным позіркам.
— Прывітанне, — прамовіў ён паруску.
Я паспрабаваў адвязацца ад ягонае рукі, але захоп зрабіўся мацнейшым. Нас тузанула на чарговай выбоіне.
— Не быкуй, — папярэдзіў бялявы. — Кліч мяне Кімам. Я — твой зямляк. Больш
табе ведаць не трэба. I яшчэ: ты завязнуў канкрэтна. Спадзяюся, зразумела. Без дапа
могі не абысціся. Зараз такая дапамога — я.
Кім гаварыў адрывіста, як у войску. Я не сумняваўся, што ён служыў раней, а, верагодна, — і цяпер.
— Цябе ўжо шукаюць. Не толькі копы. Значна горш. Калі знойдуць — хана. За
памінай: праз тры прыпынкі кірмаш. Там убачыш. Трзба спытаць Іхмара, ягоную кра
му ведаюць усе. Потым рабі, як ён скажа. Зразумела?
Я кіўнуў.
— Добра. Зараз сядзі ціха, лепш зрабі выгляд, што спіш.
Міма праплывалі галотныя кварталы, цясніны вулак, калонкі, лаўкі, запыленыя аўто на растрэсканых асфальтаваных і брукаваных тратуарах, тамсям — напаўцёмныя забягалаўкі і камп'ютэрныя залы, самыя ганныя гатэлі...
— Табе пара, — нагадаў Кім.
Я выйшаў у булькатанне, гарачае варыва ўсходняга кірмашу. Зноў на мне куртка і цяжар у кішэні... Прапіхваюся праз балахоны, шоўк і бавоўну, міма латкоў, крам, міма таннай электронікі, запчастак, садавіны, ганчарных кругоў і батарэй змаліраванага посуду. Міма кампактдыскаў і стэлажоў з аптакрышталя.мі, паўз зброю і бытавую тэхніку, каля духмяных траў і вострых прыпраў, міма курцоў кальяна, хмурых курдаў і друзскіх шэйхаў у беласнежных фесках, скрозь гоман, смурод рыбы і водар духоў... У адным месцы мяне зацікавіла старая мадэль «пентыума» — такімі ўжо не карыстаюцца. Я вырваўся з чалавечага патоку і застыў на ягоным краі. 3 хвіліну вывучаў гэты антыкварыят, не заўважаючы бляску ў вачах гаспадара — друза з кучаравай бародкай, загарэлага і плячыстага. Ён прысунуўся да мяне ўсутыч і шапнуў на ламанай рускай мове:
— Хочэш это, брат?
Я адмовіўся.
Ён пагрозліва рушыў на мяне:
— Ты возмэш это.
Нас ужо абступіла чалавек дваццаць: суседзі гандляра, ягоныя паплечнікі, проста цікаўныя. Яны пачалі мне штось прапаноўваць. Усе разам. Я адмахваюся, спрабую ісці. Мяне ўтрымліваюць. Гучней за іншых галёкае барадач:
— Посматры на манытор, друг...
Я міжволі зірнуў на манітор. Там мітусіліся кропкі, сплятаючыся ў неадчэпны, што нранікае ў свядомасць. арнамент. На перыферыі нарадзілася прадчуванне пасткі, але я ўжо быў прыкаваны, не здольны варухнуцца, падобна тысячагадоваму менгіру ці бажку з Пасхі, і ў маіх зрэнках танула зеляніна кропак і прыгажосць жвавых рысачак, і акрамя гэтага нічога не існавала... Мяне вядуць кудысь... Вітражы... Не, зусім не вітражы. Шкло з зацямненнем. Распалены шар знадворку завіснуў яркай плямай, заглядаючы ў прасторную, з раскошай абстаўленую гасцёўню. Адну сцяну цалкам займаў відэаэкран. Насупраць, на кучы падушак напаўляжаў чалавек. Яго ахутвала водарная, дурманлівая пара. На выгляд яму было каля пяцідзесяці, твар вуглаваты і ўладарны.
— Я — Іхмар, — каротка кінуў ён. — Ты ў маім доме.
— Што здарылася?
— Цябе зацягнула ў візуальную пастку. Спецыяльная праграма, замяняе гіпноз.
— На кірмашы?
— Так. Ты папаўся на кірмашы. Я цябе выцягнуў.
Я прыўзняўся. Гасцёўня паплыла ўбок.
— Лепш сядай, — параіў Іхмар.
Стомлена апусціўся на канапу. Галава страшэнна кружылася, але чып паранейшаму функцыянаваў — усе ўспаміны былі пры мне.
— Ты не мясцовы? — спытаў я. — Іхмар — сапраўднае імя?
— Не. Але гэта не важна.
— Добра, — я сканцэні раваўся на ягоным твары. — Хто вы такія, і што вам ад мяне трэба?
— Мы?
— Тыя, хто апрацаваў мяне ў Маскве. Я ўсё разумею. У мяне ўклалі код знішчэння — я забіў мужчыну. Навошта ён мне здаўся? Бачыў яго ўпершыню. У чым я ўдзельнічаю, Іхмар?
Ён задуменна вывучаў мяне, нібыта вагаючыся. У любым выпадку, няхай зразумее — я не марыянетка.
— Ты правільна ацаніў абставіны, Док. Можна цябе так зваць?
Я кіўнуў.
— Нехта, — ён зрабіў паўзу, каб зацягнуцца духмянай цыгарэтай. — Нехта ў Маскве сапраўды папрацаваў над табой. Мы хочам выйсці на яго. Аднак інфармацыя — альбо ў тваім чыпе, альбо нідзе. Ведаеш, кім быў той чачэн?
— Адкуль?
— Само сабою... Клон...
Па нервах быццам іскрына прабегла...
— Навошта яму клон? — больш недарэчнага пытання не здолеў прыдумаць.
Іхмар усміхнуўся.
— Мішэнь. Хадзячая мішэнь. Няхай палююць за двайніком — ты ў бяспецы. Аднак... Гэта быў незвычайны клон. Ён ляцеў у Бейрут з місіяй. Якой — невядома. Уражвае дасканаласць працы тых, хто стаіць за табой. Праз радавога кілера іх вылічылі б. А
цяпер усё значна цяжэй. Патрэбны спецыялісты, апаратура...
— Вы хочаце мой чып, — здагадаўся. — Уся заваруха зза чыпа?
— Сапраўды. Разумнік, Док.
— Але чып — гэта я.
— Ты перабольшваеш, Док. Толькі памяць. Асоба застанецца пры табе.
— Што я буду мець?
— Анічога.
Ягоная рука пацягнулася да пульта інтэркома. Я выхапіў пісталет. Яго палец застыў у сантыметры над кнопкай. У лоб Іхмара ўткнулася чырвоная плямка.
— Толькі паснрабуй, — выдыхнуў я, — кагонебудзь паклікаць.
— Адцягваеш непазбежнае, Лок, — упэўненасць не пакідала яго. — Хочаш у турму?
— Заткніся.
— Сумняваюся, Док. Я падару табе новае жыццё. Начыста. Памылкі мінулага, забойства — знікнуць. Як дзіця...
— Чыпа не атрымаеш, — перапыніў я. — Актывіруй камп'ютэр.
— Дзеля чаго?
— Хутчэй!
Ён аддзяліўся ад падушак і паволі рушыў да відэасцяны. Крануў яе. Квадраты засвяціліся.
— Звяжыся з расійскім пасольствам, — загадаў я.
Іхмар увайшоў у Сетку і пакорліва набраў адрас (бачна, ведаў раней). ГІераключыўся на візуальны дыялог. Новы мадэм, гад, паставіў. Далёка зайшлі тэлекамунікацыі...
На экране з'явіўся сакратар — камплект з дзелавога гарнітура і невыразнага твару.
— Пасольства Расійскай Федэрацыі, — паведаміў ён.
Я ўсутыч наблізіўся да Іхмара. Сказаў:
— Трэба пагутарыць з паслом.
— Яго зараз няма.
— Дзе яго можна адшукаць?
— У дадзены момант, — заварушыліся губы сакратара, — ён у гасцініцы «Сілін»,Сулейманія. Недалска ад марскога порта. Іноўскі Алег Сяргеевіч. Пакой 1008. Запамінаеце?
Я кіўнуў. Мой чып аўтамаіычна запісаў інфармацыю.
— Да пабачэння.
Экран пагас.
Праз секунду мяне нерагнула ад удару локцем. Пісталет выпаў з далоні. А Іхмар ужо біў нагой з развароту, і маё цела, якое раптоўна зрабілася непаслухмяным, упала на персідскія дываны...
Ачуняў. У мяне цудоўная пластыка і на рэакцыю не скардзіўся, таму чарговы ўдар сустрэла пустата. Потым зваліў яго падсечкай. Апынуўшыся на падлозе, Іхмар згрупаваўся, адкаціўся ўбок і ляпнуў па кнопцы выкліку.
Упершыню я адчуў сапраўдны страх. Іхмар слізгаў да мяне, пакашэчы, адразаючы ад дзвярэй. Я разбегся і скочыў. Ушчэнт разлятаецца шкло з зацямненнем, сонца бізуном хвошча па вачах. Я быццам застываю над брукаваным пліткай панадворкам, над жалезнай брамай і цагельнай агароджай, над кустамі язміну і басейнам з іскрыстай блакітнай паверхняй... Голькі я і сонца.
Пасля — падзенне. Басейн імкліва набліжаецца. Я сутыкаюся з ім, з хмарай кропляў, запознена смакуючы ўласнае шчасце. Крыштальначыстая халодная вада, кафля і крышталь, сілуэт нікеляванай лесвіцы...
Я ўсплываю. Адчайна грабу да краю басейна, выбіраюся з яго. А побач свішчуць і ўгрызаюцца ў кафлю кулі — гэта бялявы Кім і Іхмар расстрэльваюць мяне з трэцяга паверха бліскучага хмарачоса.
Я бягу. Зноў бягу. Вада ручаямі сцякае з мяне. Бягу да брамы, тыкаю клавішу, каб расчынілася. Праціскаюся ў шчыліну, заварочваю за вугал. Далей —уздоўж сцяны. Наперад імклівым кідком. Недзе за спінай перазараджаецца зброя, грукаюць па прыступках боты пераследнікаў. У іх вачах — рашучасць. У іх руках — смерць...
А пакуль я бягу.
ВЫ ЎЗЯЛІ ЯГО?
НЕ. УМЯШАЛІСЯ ЗНЕШІНЯ СІЛЫ. СУР'ЁЗНЫЯ?
ДАСТЛТКОВА СУР'ЁЗНЫЯ. ПРАШУ ДАПАМОГI. ЛЮДЗЕЙ?
СПАДАРОЖНІК. НАГЛЯДАЮЧАЛІКВІДАЦЫЙНЫ. ВАР'ЯТ.
ХТО ДАСЦЬ ГАРАНТЫЮ, ШТО «СІМАЦІ» АЛЬБО ФУНДАМЕНТАЛІСТЫ НЕ КОРПАЮЦЦА ЗАРАЗ У ЯГОНАЙ ПАМЯЦІ? ЧАС.
ЯГО НЯМА. ЧАКАЙ ПАЦВЯРДЖЭННЯ.
* * *
Я іду па распаленым тратуары. Хачу піць і есці. Я — уцякач...
6. ФІЛІЯЛ «ZWI»
Ліфт асцярожна падымаў груз на соты павсрх. Па кабіне плыла еімфонія Чайкоўскага, яна пранікала паўсюдна, дзякуючы 30 функцыі... Пасля адзнакі «69» знаходзілася ўладанне карпарацыі. Без спецыяльнага допуску туды не трапінь. Ліфт застапарыла пасярод шахты, адначасова ўключыліся сканеры і высунуўся ствол лазера — непрадугледжаны рух, і аб'ект знішчаецца. Потым аўтадворнікі прыбяруць прысак... Пачалася стандартная працэдура: «Шырока расплюшчыце вочы, глядзіце ў зялёнае скрыжаванне. Ваша імя? Код? Нумар карткі?»... Устаўце картку ў прымаючую адтуліну... Як справы, Мікс? Сёння ў цябс крыху ўзняты ціск»...
Спецвір сеў на канапу і, не спяшаючыся, расчыніў ноўтбук. Парасонам разгарнулася аналізуючая антэна. Пальцы застукалі па клавіятуры.
78.
Заўсёды трэба непакоіцца пра шляхі адстунлення. Невядома, хто пераможа ў чарговай віртуальнай разборцы. Японцы могуць захапіць цэнтральны камп'ютэр і кіраваць ліфтам па сваім жаданні нават з Токіо. Пажарныя, кандыцыянерная сістэма, электрычная і тэлефонная сетка — усё адыдзе да іх у выпадку паразы.
83.
Інфрагукавы прамень наскрозь прабіваў абшыўку, высвятляючы мікрасхемы, платы, злучэнні... Прымітыўная электроніка ніжэйшага ўзроўню.
90.
Ён дабраўся да кодаў доступу і адпампаваў іх у памяць ноўтбука. Хутка згарнуў антэну, экапіраваў дадзеныя на оптакрышталь, выняў яго і паклаў у кішэню.
100.
Дзверы расчыніліся. У лоб Мікса ўталопіліся два ствалы.
— Крок наперад.
Мікс падпарадкаваўся.
— Я не зусім разумею...
Ахоўнікі абмяняліся здзіўленымі позіркамі. Звычайныя копы ў класічнай сіняй форме. Кагосьці шукаюць
— Памойму, — працадзіў Мікс. — У бліжэйшыя дваццаць чатыры гадзіны з'явяцца вакансіі.
Яны схавалі зброю.
— Мы шукасм праграміста, — апраўдваўся дзябёлы каржакаваты коп. — Ён недзе ў будынку.
— Мяне гэта не цікавіць.
— Прабач, хлопча.
- Прабачце, — Мікс вымавіў гэта па складах, атрымліваючы асалоду ад недарэчных твараў ахоўнікаў. — Я — супрацоўнік карпарацыі і прашу прытрымлівацца эле
ментарных правіл этыкі.
Копы прапусцілі яго. Мікс падышоў да схемытаблоіда, каб даведацца пра месцазнаходжанме кабінета дырэктара. Атрымаў інструкцыі, рушыў па калідоры, мякка ступаючы па кілімавым пакрыцці.
I тут яго скруціла. Нервовая сістэма Мікса была ўдасканалена, прыстасавана пад Сетку, яе пранускная здольнасць павялічана ў сотні разоў. Фактычна, нервы Мікса з'яўляліся аналагам інфармацыйнай магістралі. Мозг звычайнага хакера не ўспрымаў такіх, як Мікс. Для большасці карыстальнікаў Мікс не існаваў.
Аднак здараліся прыпадкі. Шгосьці заклініць, нейронная неадпаведнасць і... Служачыя падхапілі яго пад рукі і пацягнулі ў медыцынскі аддзел. Мікс вяла супраціўляўся, торгаючы павекам... У зрэнках застылі боль і пакута.
* * *
Сонца заходзіла. Набліжаўся вечар. Мікс і Энцо Карана, дырэктар філіяла, выцягнуліся ў нтлонгах на адкрытай тэрасе, што прымыкала да дырэктарскага кабінета. Унізе, пад іхнімі нагамі, Бейрут ажываў пасля доўгай спячкі. Мікс уяўляў начное падарожжа па яго вуліцах. Сулейманія, праспект Незалежнасці — усё лепшае было там. Мікс пацягваў малочны кактэйль і слухаў Карану. Горад расквеціўся агнямі вітрын і рэкламных шчытоў. Доўгія цсні ляглі ад мячэцяў і гатэляў, банкаў і тэлевізійнай вежы...
— Намячаецца вялікая бойка, — гаварыў Карана. — Мы і «СІМАЦІ», Толькі мы і японцы. Менавіта адсюль, з Бейрута, лепш распачаць вайну. Наш філіял аснашчаны ідэальна. Кібернетычная крэпасць. Апошнія распрацоўкі. Унікальныя вартавыя праграмы. Трайная ступень аховы.
— А ў іх?
— Вось тут — фішка. Японцы стварылі шмат'яруснае VRполе. Прабіць гэтую аба
лонку пакуль ніхто не здолеў. Чацвёра нашых спецвіраў павыгаралі начыста. Бачыш, я
шчыры з табой.
Мікс хмыкнуў.
— Можаш адмовіцца.
— Я ніколі не адмаўляюся ад аперацый.
— За гэта мы табе і плацім, — твар Караны расплыўся ўсмешкай.
— Рызыка вялікая.
— Думай.
— 3 чым сутыкнуўся?
— Верагодна — звычайны квест.
— Як наконт павыэння стаўкі?
— Савет Дырэктараў упаўнаважыў мяне... Карацей, атрымаеш, Мікс. Цяпер ты — гулец. Нават я падпарадкуюся табе з моманту, калі твае пальцы дакрануцца да клавіятуры, пальчатак ці маскі.
Мікс прысвіснуў.
— Стаўка, — нагадаў Карана. — I сотая доля працэнта ад даходу «СІМАЦІ».
Вялікія грошы, Мікс. Ты зможаш паслаць і мяне, і Савет Дырэктараў, атабарыцца дзенебудзь на Рыўеры і забыць на ўсё...
Мікс усміхнуўся.
Паслаць карпарацыю? Дык яе агенты не толькі да Рыўеры — да Марса дацягнуцца! Кінуць сеткавыя войны... У труну сябе жывога загнаць. Аднолькава. Аднак бабкі добрыя.
— Згодны.
— Зрабі іх, — пальцы Караны сціснуліся ў кулак.
...У калідоры пуста. Мікс рушыў уздоўж дзвярэй да празрыстае мембраны — выхаду ў агульную сеткавую прастору. Калі ён праходзіў міма дчвярэй з надпісам "Юрыдычны кансультант", скураная абіўка раз'ехалася, прапускаючы безаблічнадморфную істоту, бліскучую, быццам ртуць. Падоўжыўшы руку, яна схапіла Мікса эа шыю і паваліла на падлогу. Яны абрынуліся ўніз — скрозь бэлькі і перакрыцці, скрозь бясконцую чараду паверхаў. Ляцелі доўга, як Аліса з «Краіны Цудаў», а рэчаіснасць камячылася, вылівалася ў абсалютна новую мадэль — цёмны падвал з працягнутымі пад столлю трубамі і звісаючай лямпачкай. Цагляны мур, цэментная крошка, недзе капае... Запясці Мікса прыкавала да ржавай металічнай трубы. Скурай ён адчуваў паток, што бруіўся па ёй... Паток. Істота набыла адносна стабільныя рысы і цяпер рачглядвала Мікса спакойнай немігаючай шэрасцю зрэнак. Другі агент? Больш хуткасны? Як ён прабіў ахову? Хуткадзейнасць і прыстасавальнасць неверагодныя...
— Хто ты? — спытаў Мікс.
Істота скрывіла рот:
— Нытанні задаю я.
— Што трэба?
— Коды. Як пакінуць будынак?
— Я не ведаю.
— Хлусня. Ты спецвір. Не прадугледзеў шляхоў адыходу?
Паток...
Мікс наладзіўся на яго. Віртуальнасць гнуткая. Дастаткова ўявіць... Паток электронаў, магістраль, траса. Ты — частка трасы. Ён нырнуў у віхуру часцін, яго цела расклалася на біты і пацякло па трубе. Мінуўшы некалькі стыкаў і разгалінаванняў, ён матэрыялізаваўся ў кабінеце Караны, пасля ўварваўся ў разетку, дазволіўшы электрычнаму полю працягнуць сябе з кіламетр... 1 ўзнік на мембране выхаду, дэманструючы штрыхкод, вываліўся ў нікуды. Вакол сплёўся непранікальны кокан. Спецвір торкаўся ў яго, быццам сляпое кацяня, спрабуючы прарваць — дарэмна. Кокан ахутвала чарнільная імжа. Калі яна разышлася, Мікс убачыў бездакорна гладкую паверхню, шахматныя квадраты, што губляліся ўдалечыні. Цішыню рассеклі гулкія размераныя крокі. Постаць. Чорная пляма. Прасачылася скрозь кокан і застыла насупраць Мікса, ледзь пакалыхваючыся.
— Гэта ўсё, — сказала ноч, — створана дзеля мяне. Выключна дзеля мяне. 1 ты ду
маў уцячы? Я магу сцерці цябе.
Мікс зразумеў — можа.
— Добра, — пагадзіўся ён. — Счытвай...
Лічбы, кадры, вербальныя паролі — усё адлюстравалася на плеўцы кокана. Ноч прагна ўсмактала іх.
— А цяпер ідзі.
Мікса літаральна выштурхнула з сістэмы. Аглушаны, ён зняў маску, расшпіліў пальчаткі, адляпіў ад цела сенсары і датчыкі. Тупа ўталопіўся ў окран. Рэчаіснасць вярталася па кавалках: блакітнае ззянне дыснлеяў, аператары ў галоўнай праігэсарнай чале, мітусня, стэлажы з дыскамі і сотавыя архівысховішчы оптакрышталяў. Паводзяць вочкамі тэлекамеры, на сценах — паўсвета...
Мікс глыбока ўздыхнуў і падняўся з крэсла. У галаве, на падсвядомасным узроўні жыло ўзрушэнне. Не адчуваючы ног, аўтаматычна перастаўляючы іх, ён крочыў да ліфта.
* * *
Чакаю яго. Спусціўся і чакаю яго.
* * *
У гаражы ціха.
Ляснуўшы, дзверы расчыніліся, прапускаючы Мікса ў царства спячых механізмаў. Аід... Ягоныя крокі, змерзнуўшы ў Хронасе, падалі цяжкімі кроплямі. Яшчэ здалёк ён убачыў таксі. «Масквіч» рэзка выдзяляўся на фоне срэбнабліскучых лімузінаў. Мікс скрывіўся. Нязвыкла ездзіць на гэткіх машынах...
Халім слухаў джангл.
— Куды цяпер, Мікс?
Спецвір сеў, прыкрыўшы дзверцы. Адначасова з супрацьлеглага боку з'явіўся гнуткі, нібы кошка, метыс.
— Гэй, чувак... — пачуў Мікс.
«Масквіч» крануўся. Мікс згубіў момант, калі першыя кулі ўдарыліся ў лабавое браніраванае шкло, якое аскепкамі асыпалася на капот і прыборную панель. Машыну хіснула ўправа. Мікса знесла, нечаканы спадарожнік ухапіўся за ягонае плячо...
Стралялі агенты. Лазерныя промні хаатычна шнырылі па салоне, кіруючы смерцю, а Мікс ляжаў, уціснуўшыся ў гумавы дыванок і адчуваючы на шчацэ нечы гарачы подых...
Секанула аўтаматная чарга, якую суправаджаў звон шкла. Потым — тры адзіночныя стрэлы. Кулі крышылі мармур, ушываліся ў мякаць крэслаў... I адразу застракатаў «калаш». Вярнулася цішыня, якую перапынялі толькі мікраўдары гільз аб пліту.
Мікс вызірнуў з укрыцця,
— Парадак, — буркнуў Халім. — Аднак прыйдзецца даплаціць.
Ліванец трымаў аўтамат, ствол якога дыміўся.
Яны наблізіліся да мёртвых агентаў. Целы ў дарагіх гарнітурах — і ва ўласнай крыві. Мікс нахмурыўся, прысеў на кукішкі. Агледзеў зброю. «Сцечкіны», апошнія мадыфікацыі. Такая цацка з поспехам працуе ў чатырохпяці рэжымах, як звычайнымі, так і бранябойнымі, з саманаводкай (карпарацыя ўладкавала ў іх баланснакаардынуючыя схемы). Сур'ёзная рэч.
— Пойдзем, — метыс крануў яго за плячо. — Ёсць і іншыя.
— Ты не разумееш, — Мікс выпрастаўся. — Гэта агенты карпарацыі.
— I што? — Халім паціснуў плячыма.
Мікс адвярнуўся і пайшоў да машыны.
— Не размаўляю з мерцвякамі.
— Што?
Мікс на секунду затрымаўся.
— Тваё жыццё, Халім, зараз залежыць ад ступені рэагавання Службы бяспекі. У
«ZWI» яна вялікая. Занадта. Будынак і гараж напханы камерамі.
Ліванец віхурай уварваўся ў салон, завёў рухавік. У наступнае імгненне яны несліся па праспекце. Перад вачыма Мікса разпораз выбухала шкло — лічбавае непрабіўное шкло. Агенты дзейнічалі ўпэўнена — адразу палілі бранябойнымі. Аднак спецвіра хвалявала іншае. Чаму на яго напалі? Тым больш — пасля гутаркі з Караной... Ці напалі не на яго?
— Ты хто такі, — Мікс глядзеў на спадарожніка, вочы яго звузіліся ў маленькія
шчыліны. — Адказвай.
— Ёсць розніца?
— Вялікая. Забіць хацелі цябе. Як ты трапіў у філіял?
— Я ў ім нарадзіўся.
—
Цемра ўжо накрыла сваім крылом горад. Па праспекце імчала нястрымная рака. Механічная быстрыня. Па яе берагах узвышаліся ўцёсы са сталі і святла, неонавыя азё?ы і ручаі абцякалі твар рэкламамі, шыльдамі, аб'явамі. Праспект, які працягнуўся праз увесь Бейрут — суцэльная траса, — шматузроўневая, з адкрытымі ўчасткамі і калідорамі платных магістралей...
— Я — праграма. Сёння ты ўжо сутыкаўся са мной у Сетцы. Удакладняю: з маёй копіяй. Я знаходзіўся ў гэтым целе.
— Ты ўсяліўся ў карыстальніка?
— Так.
— А яго розум...
— Сцёрты.
Зноў — хвалі ўзрушэння. Каб спецвір прыляцеў крыху раней...
— Даўно гэта адбылося?
— Тры гадзіны таму.
Мікс здрыгануўся. Гэта асоба зламала б яго за долі секунды. Лепшага з людзей «ZWI». А калі... Зразумела, што яго хацелі знішчыць. Самая дасканалая зброя ў кіберсвеце XXI стагоддзя бескантрольна бадзяецца па вуліцах...
Мікс ацэньваў чапавека, які сядзеў побач з ім, як прыладу, працэсар альбо дыванчык для мышы. Ідэальная хуткадзейнасць. Хакер, народжаны ў Сетцы...
— Цябе не адпусцяць, — запэўніў Мікс.
— Ведаю.
— Калі даведаецца, напрыклад «СІМАЦІ», будзе яшчэ горш. Хтосьці цябе абавяз
кова скарыстае.
Словы злятаюць з губ спецвіра, а думкі — далёка. Перад ім — будучыня. Новая эпоха падаравала свой халодны пацалунак. Яшчэ сёння ён — таямніца, міф. Паданне. Заўтра — норма. Заўтра чалавеку не месца у камп'ютэры. Заўтра чалавек зробіцца рабом такіх, як гэты. Бо інфармацыя перакуліла, змяла чалавека, яна ўядаецца ў ягоны мозг, наркотыкам струменіцца па венах, аніякай медыцыне не вылечыць нас. Ніводны з тых, хто сербануў гэтага зелля, не адмовіцца ад клавіятуры і пальчатак, не адвернецца ад дысплея, не выцягне штэкер з раздыму...
— Спыні машыну, — загадаў Мікс.
— Не магу. Мы на трасе.
— Звярні.
Халім перамясціўся на другую паласу і нырнуў у нішу платнай стаянкі. Неабходная сума знялася з карткі Мікса.
— Што цяпер?
— Бяры аўтамат, — Мікс выразна прамаўляў кожнае слова. — I трымай яго на прыцэле.
Таксіст, павагаўшыся, скарыўся.
— Мы павінны яго забіць, Халім.
Спадарожнік усміхнуўся.
— Не варта. Засталася мая копія. Я выратаваны тым, што вольны. Зразумела?
— Здаецца.
— Добра. Прыбяры зброю.
Халім кінуў позірк на Мікса. Той кіўнуў, і «калаш» знік. Таймер на стаянцы марудна адлічваў грошы.
— I што нам рабіць?
Мікс маўчаў. Халім падкідваў і лавіў запасную абойму.
— Лады, — спецвір расслабіўся. — Як цябе зваць?
— У маім псеўдасусвеце... Эйч Пі.
— Добра, Эйч Пі. Спадзяюся, ты згодны, што я нясу за цябе адказнасць. Ты паедзеш з намі. Паспрабуеш бегчы — куля ў галаву. Паўтарыць?
— Не варта.
— Рухай, Халім.
Яны зноў ехалі па галоўнай паласе праспекта.
— Як наконт атэля? — спытаў Мікс.
— Табе які патрэбны?
— Самы лепшы. Галоўнае — з выхадам у Сетку.
— Тут кожны «клапоўнік» мае выхад у Сетку.
— Але кандыцыянер і гарачая вада — не паўсюль, — парыраваў Мікс.
Супермаркеты, рэспектабельныя жылыя кварталы — праносіліся міма, у вогненнае
зарыва цэнтральнага Бейрута...
...У велічэзным холе «Сілін» панавала малочнабелая маўклівасць. Падлога, сцены, нізкаватая столь — свяціліся ўнутраным мяккім полымем, якое пяшчотна ахоплівала таго, хто ўваходзіць. Аніякіх людзей, прыслугі — поўная аўтаматыка. Дзверы, што расчыняюцца ад дакранамня. Сканерпартал з прыёмным прыладкаваннем... Мікс ведаў, што тут зрэдку з'яўляюцца тэхнікі — дзеля прафілактычнага агляду. Некаторыя функцыі выконваюць кібаргі. I ўсё.
Ён заплаціў за двухмесны нумар, перасек апазнавальную рысу і скіраваў да ліфта. Побач ішоў Эйч Пі... Пасля платформа марудна паўзла ўверх. Мікс задумліва глядзеў скрозь шкляныя грані ў бейруцкую ноч.
Платформа замерла.
Яны пераступілі на гладкую празрыстую паверхню. Прастора вакол шахты — звышмоцная шкляная труба, скіраваная ў неба, падзеленая на сегменты паверхаў, ад якіх павуціннем разыходзіліся калідоры — ужо са звычайнага мармуру і абліцовачнай пліткі. Справа выразна прагледжваліся яшчэ дзве трубы. Знадворку будынак меў форму трох стрыжняў, якія акалялі падковы карпусоў, што прызматычна ўздымаліся да зор. Лепшы ў горадзе атэль. Як, дарэчы, і ва ўсім рэгіёне, падуладным карпарацыі. Выключэнне — ТэльЗаатар — кварталы на Усходнім, куды нават агенты і мясцовая паліцыя не рызыкавалі лезці, неверагодны чалавечы сметнік.
Перад дзвярыма нумара Мікс затрымаўся, каб увесці свае дадзеныя і пераналадзіць ахоўную сістэму. Ён набраў адвольны код і запомніў — скінуў у аналы атэльнага кома. Дзверы расчыніліся.
Яны трапілі ў раскошу і бляск. Паўсюль уключылася святло, працягла заныў саксафон.
— Атэль «Сілін», рады вітаць вас, — прагучаў прэсны голас, як чорнабелае
кіно. — Спадзяюся, адпачынак будзе прыемным. Праз тры дні ў гэты ж момант вы аба
вязаны пакінуць нумар, альбо даплаціць. Паведаміце, калі ласка, вашы густы і пажа
данні. Гукавы рэжым успрыняцця актываваны...
Мікс, задаволены, бадзяўся па пакоі, ацэньваючы. Усё — ад кухоннага камбайна да рассоўных аконных рам функцыянавала спраўна. Скрозь саксафонныя пералівы неназойліва прарывалася мясновая радыёстанцыя, што вяшчала на эсперанта:
— Узровень радыяцыі не перавышае дапушчальнага, уначы цёпла, чакаецца...
Потым у эфір уклініліся замінкі. На імгненне.
— Выключыць радыё, — сказаў Мікс. Інфармацыйная каша дастала яго яшчэ ў Сетцы.
Змоўкла.
— Цяпер слухай, — Мікс здумліва крутануў кранік у ванным пакоі — пацякла, бы кіпень, гарачая вада. — Я павінен мець доступ да Сеткі кругласутачна. Ніякіх завісанняў. Калі няма віртуальнага абсталявання — набыць. Зараз я хачу есці. Заказ на твой густ. Праз дзесянь хвілін. Выконвай. Рэагаваць, калі я скажу «дзевятнаццаць».
— Чаму дзевятнаццаць? — Эйч Пі разлёгся на канапе з пультам і келіхам вермуту, перабіраючы каналы на сцянным маніторы.
— Любімая лічба, — Мікс сеў у крэсла ля акна. У думках парадаваўся, што шкло з зацямненнем.
— Лічбы... — Эйч Пі ўсміхнуўся. — Жыццё маё лічбавае... Набор сімвалаў. А тут паіншаму?
— Тут? — не зразумеў Мікс.
— Ну... У вашым свеце.
— Не, — Мікс адмоўна крутнуў галавой. — Думаю, паіншаму.
— Скуль ты ведаеш?
Загарэўся індыкатар — знешні запыт.
— Пераключыць на відэафон, — загадаў Мікс.
Эйч Пі націснуў клавішу.
Квалраты манітора патухлі, потым з небыцця з'явіўся Халім.
— Чакаю ўнізе, — прамовіў ён. — Як наконт пракаціцца?
Мікс адчуў вострае жаданне адпачыць пасля сённяшняга кантакту... Аднак не забыўся, хто знаходзіцца побач — чалавек з дасканалай хуткадзейнасцю. Пакінуць яго...
— Я пачакаю, — супакоіў Эйч Пі.
— Добра. Іду.
...Начны Усход зазіраў у машыну, смяяўся, пырскаючы лазернымі спецэфектамі на плошчах, загадкава падмігваў мірыядамі прамавугольных вачэй... Яны праціскаліся скрозь безаблічныя, яскравыя масы да нанава адбудаванага забаўляльнага комплексу «Менталітэт» — лепшага, на погляд Мікса, здабытку карпарацыі. Нібы картачная пабудова — шмат'ярусны слаёны пірог: танцнляцоўкі, казіно, рэстараны, бары, рознага кштапту віртуальныя балаганы... Галаграфічныя змеі круцілі свае колцы, аплятаючы целы, абдымаючы блакітным і чырвоным.
Картка Мікса адкрыла шлях і сюды.
Натоўп зацягнуў іх на ніжнія танцпляцоўкі — уладарства брэйкбіта, джангла і транса... Хтосьці піхнуў Мікса ў бок, паклаў у далонь пакецік і знік. Спецвір расціснуў пальцы: зеленаваты флюарэсцэнтны парашок.
— «Месір5», — Халім прыцмокнуў языком. — Паспрабуй.
Мікс глядзеў на яго з сумненнем.
— Сінтэтык?
Ліванец кіўнуў:
— Смялсй. Аніякай пабочнай лухты. I арантую.
Мікс разадраў цэлафан, высыпаў змесціва сабе на язык. Глытнуў.
— Калі падзейнічае?
— Хутка.
— Што за...
— Стымуляцыя метабалізму.
Адказ злёгку спазніўся ад рэакцыі органаў. Тое, што было ДАГЭТУЛЬ — цяпер здавалася сном. Мікрасекунда — і Сусвет змяніўся. Наваколле перамяшчалася з каласальным паскарэннем, расплывалася і змазвалася... Колеры рабіліся насычанымі. Промні пражзктараў секанулі па вачах. Мікс міргнуў. Цяпер ён бачыў свет, які кішэў жыццём, мурашнік, пчаліны рой, завіруху квантаў, вадаспад халоднага вогнішча... Успыхвала ультрафіялетам вопратка танцораў. Як Сонца... Рэчаіснасць цяпер бегла. Мікс пакуль не здагадваўся, што для яго будзе заўсёды так — існаванне, залежнае ад хуткасці.
У цэнтры на пляцоўцы хлопец выконваў «хэдспін»*. Мікс зачаравана глядзеў на яго. А потым — крыштальныя кроплі. Яны рэзка застылі, і нечакана з лютасцю абрынуліся, упіваючыся ў плоць, разрываючыся на часткі... Не. Гэта нс кроплі. Кулі. I яны сыплюцца не са столі, а льюцца ад уваходу, крышачы хромавую балюстраду. Чыясьці рука схапіла за плячо, тузанула, паваліла на падлогу, прыціснула. Свет перакуліўся. Са спазненнем даляцелі гукі — страляніна, змешаная з ламаным рытмам брэйкбіта. Хлопец на пляцоўцы выгінаўся ў лужыне ўласнай крыві. Гэты кадр застыў у зрэнках Мікса, калі пацягнуўся ў трубу выхаду...
Ён зняў акуляры.
Галава балела. Кроў і крыштальныя кроплі...
— Гэй! — узнік твар Халіма. — Што з табой?
Яны — пасярод імітацыйнай залы. Мікс праглынуў сліну. Ступень рэальнасці... занадта вялікая. У мозг цвіком уклінілася адставанне: за апошнія суткі цывілізацыя зрабіла крок ыаперад, а гы гойдаешся на абочыне.
Халім трос яго, занепакоена глядзеў у вочы.
— Парадак?
Мікс перасіліў сябе, кіўнуў.
За танюткай перагародкай шалела дыскатэка. Аднак сюды гукі не даляталі. Фільтры. Знаёмае... Гак. гэта ўжо было — у імітацыйнай праграме. Ідэнтычная зала. I хлопец... «Хэдеп'ш»... А там/тут? кроў і смерць. Мікс зразумеў: нехта яго папярэджвае. Хто? Чаму яго? Праз віртуал... Інакш нельга?
— Як здарылася, што я выведзены, Халім? — спытаў Мікс.
— Замінкі, — растлумачыў таксіст. — На арбіце непаладкі. Штосьці праходзіць па зоне вяшчання. I стварае перашкоды. Увесь дзень.
Мікс успомніў радыё. Непрыемны холад прабег па спіне.
— Наперад, — загадаў ён Халіму. — У залу.
Перагародку ўсмактала ў паз, і па вушах ударыла музычнай хваляй. Накаціла прыбоем, абцякло гудзеннем дызеля, пранікла ў вены.
Мікс праціскаўся да цэнтра, цягнуў за сабой ліванца. Урэшце, яны дасягнулі пляцоўкі. Ногі танцора мільгалі перад самым носам Мікса, у такт вар'яцкаму электроннаму хаосу. Музыка жыцця... Арганічнага? Кібар'? Ці сумесі, зліццё дзвюх прырод, суіснаванне, узаеманранікненне... Пералом. Пакат. Інфармацыйны шторм, бітавы лівень, ураган, што здымае дах. Моц, энергія, якую немагчыма спыніць.
Кампазіцыя змоўкла, адхлынула, кінуўшы Мікса на водмель. Брэйкер змяк. Цяжка дыхаючы, сеў на краі. Мікс піхнуў яго ў бядро. Рассеяны погляд сфакусаваўся на спецвіры.
— Злазь, — загадаў Мікс.
— Навошта?
— Трэба.
— Ідзі ты... Мне заплацілі. Да раніцы я буду танчыць.
— Раніцу ты можаш не ўбачыць.
Хлопец схмурнеў.
— Цябе Іхмар паслаў'?
— Не ведаю такога.
— Тады хто?
На твары брэйкера — варожасць і недавер.
— Не важна. Я бачыў дождж.
— Які дождж?
— Свінцовы. Уцяміў, дурань?
Побач... Ужо блізка. Шостае пачуццё, інтуіцыя, але ГЭТА — недалёка.
Раптам сцены нараскрываліся, агаляючы нішы і сілуэты, ледзяны бляск ствалоў. Шквал агню ўдарыў у натоўп. Крыкі патанулі ў рове ўзмацняльнікаў, захліпнуліся... Мікс у скачку збіў брэйкера, нрыціснуў да чырвонага ліпкага пластыка. Халім, які ляжаў справа, брудна вылаяўся паарабску.
— Пабеглі, — шапнуў ён Міксу. — Яны спускаюцца.
Дагэтуль іх прыкрывала пляцоўка подыума. Але цяпер атакуючыя слізгалі па тонкіх дротах тросаў, дасягаючы падлогі, адчаплялі карабіны... Хапім азіраўся, нібы ўпаляваны звер. Мікс хутка ацаніў становішча. Лепшы шлях — лесвіца. Ён папоўз да яе, сутыкаючыся з параненымі. Музыка яшчэ гучала, і пражэктар бесперапынна мацаў залу, адцягваючы ўвагу, высвятляючы асобныя ўчасткі, выхопліваючы з паўцемры твары і целы...
Салдаты (усе нападаючыя былі ў форме) мэтанакіравана вычэсвалі залу... Чуліся кантрольныя стрэлы. I тады Мікс зразумеў, што ў жывых не застанецца. Дзеля ліквідацыі аднаго чалавека...
Ён рыўком падняўся на ногі і пабег да лесвіцы. Брэйкер і Халім не адставалі. Зараз усё залежала ад шанцавання. Мікс апынуўся ў даўжэзнай галерэі, што апярэзвала залу па перыметры. Злева — рад дзвярэй.
Іх заўважылі. Мікс бег, торгаючы замкнёныя дзвсры, а град куль ужо наганяў іх, ценям ішоў ззаду, грукаючы па стальных апорах, крэмзаючы парзнчы, іскрамі ўпісваючыся ў вычварную ілюмінацыю...
Чарговыя дзверы паддаліся. За імі — цесны калідорчык. Спуск. Паварот. Надніс: «ТОЛЬКІ ДЛЯ ТЭХПЕРСАНАЛУ». Мікс нагінаў галаву, каб не зачапіць кабелі і трубы, ігнаруючы трывожны лямант індыкатараў прысутнасці. Іх чакаў тупік — вертыкальная шахта. Цяжка дыхаючы, яны спыніліся.
— Уніз, — параіў Халім. — Падобныя пралазы звычайна вядуць у метро.
Мікс абхапіў рукамі гладкі паліраваны шэст, заслізгаў міма вісячых тросаў і нераблытаных правадоў. У падсвядомасці ён здзіўляўся, як здолеў патрапіць сюды без допуску. Святая святых комплексу. Яго нервовая сістэма.
Ногі Мікса ўпёрліся ў падлогу. Ён саступіў, і побач прызямліліся Халім і брэйкер. Ад маленькага пятачка, дзе яны стаялі, ва ўсе бакі разляталіся шчупальцы тунеляў.
— Куды цяпер? — Мікс зірнуў на ліванца.
Той націснуў плячыма.
Мікс збочыў наўгад і пабег па пятляючай кішцы. Гудзенне... Часу амаль не было. Мікс паспеў разгледзець форму — нашыўкі і эмблемы штурмавікоў МСС — Міжнароднай Службы Стабільнасці. Іх шмат. і яны выдатна арганізаваныя. Напэўна, метро перакрыта ўжо. Увесь квартал ачэплены. Аднак застаецца надзея...
Яны сутыкнуліся з гідраўлічнай засланкай. Мікс пацягнуў рычаг, і пліта з рыпам ад'ехала. Спецвір ледзь не вываліўся на рэйкі. I Іаспеў ухапіцца за клямар. Пад нагамі — упадзіна чыгункі. Праз два метры — край перона. За масіўнымі калонамі — каля дзесятка людзей...
Мікс скочыў на рэйкі, потым падняўся на перон.
...Цягнік поўз да юнтра. Бязгучна, толькі шолах ветру за акном.
Метро — таксама прадукт дзейнасці «ZWI». Дзякуючы карпарацыі, Бейрут зноў адбудаваўся пасля канфлікту з Дамаскам.
— Док, прадставіўся брэйкер. — Доктар Ляна.
Халім маўчаў.
— Расія? — спытаў Мікс.
— Накшталт.
Тады спецвіра прарвала.
— Сёння днём, — пачаў ён, — я прыляцеў у гэтую клааку па выкліку. Мне цікава ведаць: як я мог улезці ў гэтае дзярмо? Я сустрэў чалавека, у якога ўсялілася праграма. Па дарозе з аэрапорта мяне ледзь не ўгробілі з дагістарычнага самастрэла. У мяне праблемы з агентамі «ZWI» і штурмавікамі МСС. Мне трэба ўзламаць і растрыбушыць «СІМАЦІ», а я тусуюся з нейкім Докам, мяне ледзь не спісалі ў расход... Чаму? Чаму гэта здарылася са мною? Ненавіджу Бейрут! Нага мая больш не ступіць у трэці свет! А ты хто такі?! Навошта ты спатрэбіўся МСС? Хто мяне папярэдзіў? Адказвай.
Спецвір трос брэйкера за плечы. Галава Дока матлялася, нібы ў лялькі з ануч. Людзі ў напаўпустым вагоне абыякава паглядалі на іх. Мікс гаварыў на зсперанта, а тут, у гэтым забруджаным месцы, амаль ніхто не валодаў цывілізаванай мовай. Аднак расіец яго разумеў.
— Адвалі, — працадзіў Док. — Я скажу.
Мікс адпусціў яго. Брэйкер быў апрануты ў лягчэйшыя перыпленавыя штаны салатавага колеру — клубнае. Вопратка крыху свяцілася.
— У мяне не было грошай, — распачаў Док. — Мне занлацілі, каб я танчыў. Я тут выпадкова.
— Што яны хочуць?
— Хто?
— МСС.
— Не ведаю.
— Ведаеш. За табой ідуць толькі штурмавікі?
Док вагаўся.
— Ну?
— Ёсць іншыя.
— Далей.
— Мнеманічны чып. Ім патрэбна мая памяць. Але там усё сцёрта. Яны хочуць аднавіць і адпампаваць з маёй галавы.
Мікс ашаломлсна застыў.
— Госпадзі, — ён правёў языком па перасохлых губах. — Што ў цябе закладзена,хлопча?
— Сам хацеў бы... Я нрачнуўся ў ракеце, што ляцела ў Бейрут. Кавалак, дзе я быў у Маскве, згубіўся. А потым я забіў чачэна.
— Чачэна?
— Так...
— I здолеў учяцы ад копаў?
— Здолеў.
— Што потым?
— Мяне звялі з чалавекам па мянушцы Іхмар. Я збег. Цяпер Іхмар шукае мяне. Верагодна, шукае хтосьці яшчэ. Але без грошай я — нуль. Я нават не здатны дабрацца да пасла.
— Дзе ён жыве?
— Сулейманія. I асцініца «Сілін».
Спецвір усміхнуўся.
— Табе пашчасціла. 3 самага пачатку. Я здымаю там нумар. Дарэчы... хто мяне папярэдзіў?
— Без паняцця.
— Добра...
Мікс задаваў пытанні і атрымліваў адказы. Цягнік рассякаў холад тунеля...
* * *
Алег Іноўскі, паўнамоцны пасол і прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Бейруце, ляжаў на вадзяным ложку і перабіраў пацеркі. Паліраваныя, з чорнага дрэва шарыкі з глухаватым стукам бэмкалі адзін аб адзін. Іноўскі любіў усе гэтыя азіяцкія прымочкі. На персідскім кіліме ручной работы ў яго вісеў самурайскі меч у ножнах, набор сюрыкенаў. У паветры лунаў водар ладану, змешанага з лотасам. Статуэтка Буды на інкруставаным жэмчугам століку. Шахматы са слановай косткі — вялізныя, у палову чалавечага росту, расстаўленыя на размечанай чорнабелымі квадратамі падлозе. Зараз на «дошцы» застыла пазіцыя ферзевага гамбіта... Пакоі падзялялі японскія шырмызасаўкі — багаты гаспадар наняў дызайнера дзеля мераробкі нумара. Тэлеманіторы хаваліся за шырачэзным люсгэркам, дзе былі бачныя мясістыя, суровыя рысы твару пасла, кароткія, крыху кучаравыя чорныя валасы з пробліскамі сівізны, вочы — шэрыя азёры, якія нічога не выяўляюць. Па іх нельга чытаць. Вочы палітыка.
Менавіта адбітак Мікс убачыў у першую чаргу, і толькі потым — самога гаспадара. Іноўскі, не міргаючы, вывучаў тройку гасцей: сярэдняга росту, хударлявага спецвіра, прапарцыянальна складзенага гібкага брэйкера і ліванца ў каляровай хламідзе, пад якой магло ўтойвацца што заўгодна.
— Таак, — працягнуў насол. — Цікавая кампанейка. Вы ў курсе, што знаходзіцеся пад прыцэлам саманаводных лазераў?
Ён размаўляў на класічным эсперанта.
— Я заўважыў, — адказаў Мікс.
— Брава, — пахваліў Іноўскі. — Паважаю. На карпарацыю працуем?
Мікс кіўнуў.
Пасол падабраў ногі пад сябе:
— Вы — сур'ёзны чалавек. Таму згодны слухаць. Спадзяюся, ацэніце. Праходзьце. Мікс абмінуў шахматы, задумліва прыжмурыўся. Ён заўсёды так рабіў, калі хацеў унікнуць у сутнасць чагонебудзь. Напрыклад, у сутнасць чалавека... Але Іноўскі быў «зачынены». Міксу гэта не спадабалася.
Яны расселіся ў крэслах, якія прымалі форму чалавечага цела. Чамусьці Мікс думаў, што Іноўскі пралье святло на многае.
— Я вам спатрэбіўся, — пасол шчоўкнуў чарговым шарыкам. — Навошта?
— Не мне, — паправіў Мікс. — Доку...
Іноўскі скоса зірнуў на брзйкера. Ён падрыхтаваўся весці дыялог з Міксам, і такі паварот яго расчараваў. Аднак ён паказаў на твары спачуванне. Раптам у шэрых вачах прамільгнула іскра.
— Стоп, — Іноўскі ўваткунуў у Дока палец. — Калі не памылюся, ты — забойца, што заваліў сёння клон чачэна. Так?
— Сапраўды. — Брэйкер горка ўсміхнуўся. — У «скрыню» трапіў?
— Само сабой. Добра што не адмаўляешся. Будзе значна прасцей. Укляпаўся ты канкрэтна...
— Я ў курсе.
— I што — лягчэй? Думаеш — мне проста? МСС і карпарацыя наязджаюць. Усе грамадзяне РФ у Бейруце пад маім пратэктаратам. Я за вас, дурняў, адказваю. Даступна?
Пасол «з'ехаў» на эсперантаўскі слэнг, разбаўляючы яго рускімі словамі.
— Хто вы? — працягнуў Іноўскі. — Што паспелі нарабіць?
У адказ — маўчанне.
— Альбо мы давяраем адно аднаму, альбо — не, — пасол начапіў маску абыякавасці. — У апошнім выпадку размовы не будзе. Заўважце: вы мне падуладны. Я магу здаць вас паліцыі, чачэнцам, «ZWI» ці МСС. Я на гэта не пайшоў. Больш мне няма што сказаць.
Ён змоўк.
Паўза.
Парушыў яе Мікс:
— Я спецвір.
— Зразумела, — Іноўскі так і не дачакаўся працягу. — У чым ваша роля?
— Нехта папярэдзіў мяне аб небяспецы.
— Небяспецы?
— Так. Пагрозе. Вобраз срэбранага дажджу. Ці шклянога... Не памятаю. Гэта не прынцопова. Галоўнае — я выратаваў Дока. I цяпер у праблемах мы ўтрох.
— Дакладная характарыстыка. Лепей вам пакінуць зону. Хаця... наўрад ці дапаможа. Як цябе завуць?
Ён звяртаўся да спецвіра.
— Мікс.
— Хочаш фішку, Мікс? Табе не пашэнціла больш за астатніх. Ты працаваў на «зетаў». Ніхто не ведае пра цябе столькі, колькі яны. Знойдуць і ў Маскве.
— Лухта. Існуюць нейтральныя тэрыторыі. Згодна Канвенцыі 2017 года.
— Кінь, — перапыніў пасол. — Свабода падманлівая. Яна абмежавана ўплывам карпарацый, а гэта ўжо не свабода. Цябе зпад зямлі адкапаюць. I на арбіце не схавацца. Яны — багі нашы. Паўсюль...
Мікс разумеў, што расіец мае рацыю. Непрыемна, канечне. Але... За адну ноч Мікс ператварыўся з рэспектабельнага хакера ў ізгоя. Адзінае, што выпадала — сувязь. Сувязь «ZWI» з расійцамі і чачэнцамі. Увогуле, ні дзеля каго не сакрэт, што апошнія праходзяць падрыхтоўку ў Ліване — горны раён, даліна ракі Бекаа. Перад Міксам паўставала жахлівая прорва. Далей — чыстая логіка...
Бейрут уявіўся яму велізарным скрыжаваннем, куды, быццам у Рым, вядуць усе шляхі. 1 зараз, у цэнтры гзтае ростані, стаіць гасцініца «Сілін», пакой 1008 — той лапік прасторы, у якім сабраліся яны — што трапілі НЕ ТУДЫ, НЕ Ў ТОЙ ЧАС.
— Ты не здольны нам дапамагчы, — вымавіў Мікс.
— Вы — трупы, — Іноўскі сумна ўсміхнуўся, як святар альбо сярэднявяковы вястун, які вымавіў прысуд. — У той ці іншай ступені. Даўжэй за ўсіх пратрымаецца Док. Але і яго выкінуць на памыйніцу... Магу даць тры парады. Першае: пазбягайце грамад
скага транспарту. Ракеты — таксама не ратаванне. Падаб'юць з космасу, секануць зеніткай, сустрэнуць кілерам пры пасадцы — вы не даляціце. Няма куды бегчы. Свет цесны, а зоры пакуль недасяжныя. Паспрабуйце звязацца з «СІМАЦІ». Але, хто ведае,
што ў японцаў у галаве? У Маскве вас ліквідуюць адразу. Краіны ў стадыі развіцця... I там дастануць. Спадарожнікі ўсюды... Другое: ты, Мікс, узяў нешта ў сваіх гаспадароў.Не буду паглыбляцца. Вярні. Ці пазбаўся любымі сродкамі. Аддзяляйся ад Дока. Хоць мізэрны, але шанц з'явіцца. Уцяміў? Самае неверагоднае — калі прыцягнеш яго ў Сендаі. Лепш не спрабуй — цябе спыняць. I трэцяе: у дадзены момант набліжаюцца госці.
- Бывай.
У калідоры — цішыня. Паўночная маўклівасць.
— Гэй, — Халім дагнаў Мікса. — Што ён меў на ўвазе ў другой парадзе?
— Не што. Каго.
Яны ўвайшлі ў кабіну ліфта.
Трывога накатвала хвалямі. Канечне, торгацца бессэнсоўна. Толькі Мікс не мог інакш. Спецвір прывык да барацьбы — у любых яе праявах. Спачатку — у клане, потьтм — у карпарацыі. Ён пастаянна біўся. I цяперашняе становішча — лагічны вынік яго папярэдняга жыцця.
— Куды? — спытаў Док.
— Да мяне, — кіўнуў праз плячо Мікс. — Потым звальваем. Як мага хутчэй.
— Куды? — Амаль істэрычна выкрыкнуў Халім.
— Думай, — паціснуўшы плячыма, Мікс выйшаў з кабіны. Арабская ноч праламлялася шклянымі гранямі. — Сваякі. Сябры. У ідэале — на ўскрайку, дзенебудзь у ТэльЗаатары.
— Добра, — згадзіўся Халім. — Я выцягну вас. Ламанём праз метро. Потым — вашыя справы.
— Аты?
— Я застануся ў горадзе. Гэтак мне прасцей.
— Як пажадаеш.
Затрымаліся перад дзвярыма, пакуль Мікс набіраў код. Унутры адразу расквітнела светлавая феерыя, уключылася радыё:
—...заўтра па Бейруту сорак пяць градусаў па Цэльсію, будзе суха і пыльна. Настройце свае кандыцыянеры ў рэжым...
Мікс не слухаў. Ён шукаў па пакоях Эйч Пі. Той знік. Нырнуў у небыццё, як і з'явіўся... Халім, падняўшы з дывана пульт, разгарнуў на экранах карцінку ахоўнай сістэмы. У верхнім левым кутку мігцеў надпіс: «Незаконнае ўварванне». Выява — частка вестыбюля і кавалак ліфтавай шахты. У марудна слізгаючай кабіне — два кілеры. Апранутыя някідка, у лёгкія спартыўныя касцюмы. «Сцечкіны» ў руках... Выява згасла. Але на долю секунды раней, брэйкер іх пазнаў: лісіны прыжмур бялявага качка Кіма і вуглаватасць Іхмара.
— Досыць! — Док падбег да Мікса. — Звальваем! Яны ўжо тут. Яшчэ некалькі хвілін, і нас адрэжуць.
Увагу спецвіра прыцягнуў пабочны шум. Нібы шастанне крыл кажана. Лопасці? Паветраправод? Шум лопасцей нарастаў.
— Што гэта?
— Ціха, — паўтарыў Мікс. Пакутліва цягнуліся секунды. Недзе за яго спінай, далёка за сценамі і перакрыццямі па празрыстай шахце рухаўся зараджаны смерцю снарад...
— Дзевятнаццаць, — сказаў Мікс.
Ажыў камп'ютэр.
— Выключы кандыцыянер.
Шум набліжаўся.
— Выканана, — паведаміў камп'ютэр.
І тады Мікс узняў вочы да акна.
ЭПІЗОД МШУС
Кола замкнёна.
Ім няма куды дзецца. Севасцьянаў (Іхмар), оперсупрацоўнік ФСБ, чакаў сваёй гадзіны. У далоні — верны таварыш «сцечкін». Севасцьянаў пераключыў яго ў рэжым стральбы чэргамі. Крутая рэч — з прымітыўным софтам, падабенствам нерваў і простымі рэфлексамі. Опер крыху хваляваўся — ад правядзення аперацыі залежала яго кар'ера. Ён ведаў, 3 кім сутыкнуўся. Па сутнасці, дзве імперыі скрыжаваліся ў паядынку за сусветны рынак. Чачэнскія баевікі супраць нафтавых магнатаў. ФСБ зацікаўлена ў рэгуляванні канфлікту. Каўказ належыць супакоіць...
Затое Кім быў у норме. Сама непарушнасць. Дасканалы ганчак. Вызначыць цэль, пусціць па следзе... Зараз ён у сваёй стыхіі. Агент з імплантаваным квазімазжачком — бездакорныя рухі. Машына забойства.
Тэхнікі заблакіравалі сканерпартал, аднак ахвяры атрымалі папярэджанне. Дарэмна.
* * *
Ноч раскалолася.
Калі з верталёта загрукатала, бухнула свінцовым патокам, Мікс падаў ужо, збіваючы плячом ліванца. Врэйкер скочыў і апынуўся ў другім пакоі, пабег да выхаду. Мікса ўразіла яго вёрткасць і скаардынаванасць... Яны пакаціліся па падлозе, балюча б'ючыся аб вострыя вуглы і раскідваючы мініяцюрныя плеценыя крэслы.
Атакавалі агенты. Акуратныя і падцягнутыя ў чорным, з акулярамі начнога бачання. Верталёт, варочаючы лопасцямі, завіс ля акна. Месячны прывід. Ледзь чутны шолах, серыя ўсплёскаў, сілуэт інсекты на фоне зор...
Мікс перамахнуў цераз канапу, краем вока заўважыў, што ценьчалавек ужо на падаконніку. Кулямёт змоўк.
Яны вылецелі ў калідор і — да асветленага пятачка. Тут восьвось з'явяцца оперы.
— Не туды! — зароў Халім.
— Зачыніся.
— Пажарная лесвіца.
— Яе няма.
Кабіна з кілерамі ўжо ў дзесяці паверхах пад нагамі. Мікс звярнуў у левы пераход — да другога корпуса. Своечасова — кулі ўжо крэмзалі празрыстыя плоскасці... Задыхаючыся, яны дабеглі да наступнай шахты.
— Першы паверх, — загадаў Мікс. — Павялічыць хуткасць спуску. Максімум.
Дзверы ссунуліся.
Док зацюкана глядзеў уверх. Там з цемры ўжо вынырвалі агенты карпарацыі. Ліфт упаў. Секунда — і яны ў вестыбюлі. Агенты паспрабавалі зарыентавацца паміж дзвюма кабінамі. У выніку, адкрылі бессэнсоўную стральбу. Мікс і яго напарнікі выбегалі на вуліцу, калі плоскасці і перакрыцці абваліліся. Крыкі забойцаў патанулі ў моры шкла...
8. ТЭЛЬЗААТАР
Мікс уцягнуў праз ноздры сухую апякаючую сумесь — паветра і водар гатаванай ежы. «Хвілінка» (хуткая закусачная) месцілася прама на вуліцы. Кухарегіпцянін штосьці памешваў у вялізным чорным мангале. Тут падавалі гарачыя мясныя і рыбныя стравы з агароднінай. Мікс з задавальненнем накінуўся на мяса ў фальзе, палітае воцатам, запіваючы яго танным вінцом мясцовага разліву. Халім, які паснедаў хутчэй, адкінуўся на выгнутую пластыкавую спінку крэсла і, прыжмурыўшыся, глядзеў перад сабой — сонца сляпіла. Распалены дабяла дыск узняўся высока над дахамі ТэльЗаатара.
У мінулым — лагер палесцінскіх бежанцаў. Цяпер тут жыў усялякі зброд — асаблівы свет, анархія, якую вымушаны цярпець зза непрадказальнасш і таемных кланаў наркадылераў. Дастаткова зачапіць гэты пухір — і ён лопне, лінецца вонкі, каб захліснуць рэгіён...
Карпарацыі анклаў не перашкаджаў. МСС не брала яго пад увагу (пакуль), што датычыцца паліцыі — копы тры разы сасцёбваліся з палесцінцамі і тройчы прайгравалі, нібы Ксеракс, што сячэ мора. Ваду можна ўдарыць, расплюхаць, працяць палкай, але ў выніку ўсё застанецца паранейшаму. Тэль3аатар паволі ператвараўся ў рэзервацыю. Добраахвотная турма... «Алеф Ілля бохо» — гзтым словам Мікса навучыў Халім. Азначае: хачу есці. У Бейруце яе зразумее гаспадар кожнага бара, кафетэрыя, піцэрыі. Мікс упершыню трапіў у куток, дзе няма аўтаматаў і гнязда для крэдыткі. Ён разлічыўся гатоўкай (грошы былі ў таксіста). Зараз па Бейруце хадзілі еўра і ньюдынары — умоўная адзінка, уведзеная карпарацыяй.
Цені будынкаў паступова скарачаліся зза набліжэння сонца да зеніту. Мікс прыкмеціў, што акрамя іх на вуліцы нікоіа няма. Сіеста...
Спецвір заказаў яшчэ кавы з булачкай. Док раздражнёна зірнуў на яго. Перадышка... Хлопец не разумее, наколькі бывае патрэбна самая малюсенькая перадышка...
— Значыцца, ты спецвір? — парушыў паўзу Док.
— Угу, — буркнуў Мікс з набітым ротам.
— І як гэта?
— Што?
— Ваяваць у Сетцы. Нібы кланавік.
— Я быў раней кланавіком. Потым мяне запрасілі «зэты».
— Ты — незвычайны спецвір. Рэакцыя... Нейрушнікі папрацавалі?
— Угадаў.
— Ні фіга сабе!.. Калі ты ўвойдзеш у мой комп — я і не заўважу?
— Так.
Брэйкср збянтэжана маўчаў. Потым:
— Раскажы пра гэта.
— Які сэнс?
— Ну... — працягнуў рускі. — Калі ты памрэш, я буду памятаць, з кім меў справу. Мікс задумаўся над яго словамі. А менавіта — наколькі спакойна хлопчык гаварыў пра гэта. Смерць ператварылася для яго ў неад'емную частку быцця суседа, што глядзіць тэлевізар за сцяной. Вось ён пагрукае ў дзверы і ступіць да цябе ў кватэру. Змірыцца з гэтым цяжка, аднак пасля начной дыскатэкі...
— Я нядрэнна зарабляў, — сербануўшы кавы, Мікс паставіў кубачак на чырвоны пластыкавы стол. — Падобныя на мяне, знаходзяцца на сацыяльнай лесвіцы крыху вышэй за сярэдні клас. Сёння, напрыклад, я павінен быў трыбушыць «СІМАЦІ». Калі б перажыў раніцу і ўзламаў іх сістэму —ляцеў бы ўжо на Канары. Такая фішка...
Тэмпература няспешна дасягнула 45градуснай адзнакі. Док плюнуў на асфальт, сліна адразу выпарылася.
— Кажуць, што ў Сетцы можна памерці.
Мікс зірнуў у вочы брэйкера. Вунь аб чым...
— Так. Я бачыў, як гінуць у віртуале. Бачыў знадворку, АДСЮЛЬ. Чалавек ляжыць
у крэсле, недзе лунае. I раптам — канвульсіі, агонія, кроў з носа... Потым ён сціхае. Іншы раз усё адбываецца непрыкметна — толькі пасля таго, як знімеш шлем ці дакранешся да яго, стане зразумела. У залежнасці ад жыццёвай сілы. Гэта паняцце ўжо зрабілася параметрам — стандартам пры адборы спецвіраў.
— Чаму, Мікс?
— Чаму гінуць? Усё проста. Пры пераносе ў віртуальную рэчаіснасць твая свядомасць мерапісваецца, перамяшчаецца ў Сетку. Гэта — новы спосаб. Раней было інакш.... Калі твой розум сціраюць, дык назаўсёды. Ты больш не існуеш. Твой электронны дубль — гэта і ёсць ты.
— Я не пра тое, — перарваў яго Док. — Навошта туды лезуць?
Мікс збянтэжыўся.
— Складанае пытанне, — урэшце вымавіў ён. — Складанае і бязглуздае. Навошта? Са старажытных часоў, калі чапавек пачаў акаляць сябе штучным, калі ён вычасаўз каменю першую сякеру і пашыў першую шмотку, а потым зразумеў, што цяпер нельга інакш, нельга без гэтых новых карысных рэчаў — тады трэба было нытаць. Калі індустрыялізацыя навалілася, падмінаючы стальным, нікеляваным кагком лёсы і мазгі — ніхто не спытаў: «Навошта?» Калі інфармацыя абрынулася на кожнага індывіда, затапіла асобу, закруціла яе ў віхуры падзей — і тады ніхто не спытаў. А зараз — позна. Пытанне страціла сэнс. Занадта доўга мы адварочваліся ад саміх сябе, занадта доўга ківалі на іншых. Што нас хвалявала? Узрушвала? Свет ператвараецца ў бяздушны сметнік механізмаў, пераліваецца ў халодную форму, мікрасхемную плату. Жыццё адноснае. Калі яно — рух, дык апошні тостар мае роўныя правы з малпай. Мурашнік і камп'ютэрны вірус — адно і тое ж. Плоць зрастаецца з жалезам. Калі тваё сэрца — маторчык, а памяць — імплантаваны чып, ці ты спытаеш: «Навошта?» Створанае табой укараняецца ў цябе, падпарадкоўвае. Парадокс? Заканамернасць? Памылка... Інакш нельга. Разумееш?
Зноў — позірк у вочы. Брзйкср зразумеў. Інфармацыйныя патокі — кроў чалавечай расы. Сетка — заменнік страчанай жывёльнай свабоды. Свабода — ілюзія. Свет сатканы з супярэчнасцей...
ТэльЗаатар распасцёрся ў паўночнаўсходняй частцы Бейрута. У апошнія гады рэзервацыя разраслася, адкрыўшы кавалак дачнага сектара і марскога порта... Вузкія крывыя вулачкі, брудныя і пыльныя, а месцамі — пышныя кроны таполяў, закрытыя брукаваныя дворыкі. На захадзе рэзервацыю перасякаў праспект Незалежнасці — чатырохярусная траса, абмежаваная па баках моцнымі бетоннымі сценамі з умураванай электронікай. Праз роўныя паўкіламетровыя прамежкі — прапускныя вежы. Вялікі горад адрокся ад палесцінскіх кварталаў, ён не хацеў мець з імі нічога агульнага. Меры засцярогі не былі залішнімі — горкі вопыт набегаў фаланг істаў і абарваных тынэйджэраў гаварыў сам за сябе: трасу тройчы аднаўлялі... Яшчэ далей, дзе бліскала марская роўнядзь, дзе прыбывалі танкеры і турбарэверсныя транспарты — размяшчалася тэрыторыя іюрта. Там ужо дзейнічала міжнародная юрысдыкцыя, гэта значыць — поўная анархія. Шарэнгі мачт, сонечных ветразяў і труб, блытаніна кранавых стрэл, ангары для электрамагнітных суднаў, беласнежны куб адміністрацыйнага будынка, склады, мітуслівыя грузчыкі і кары, пастаянна пад'язджаючыя аўтацягнікі, скіраваныя ў мора пальцы пірсаў, грукат і ляск... Транзіт. Другое сэрца Бейрута.
Назіральнік заўважыў бы і руіны — паследак перыядычных лакальных разборак. Мячэць, новы храм зораастрыйцаў, а на самай поўначы — разруха, трушчобы, кучы камення і друзу, раскіданыя гільзы, счарнелыя, пакарабачаныя карпусы машын, варонкі, дамы, разварочаныя выбухамі... Што зрабіць — у Бейруце на аднаго чалавека (уключаючы старых і дзяцей) прыпадае дзветры адзінкі зброі. Дагэтуль сямтам стаяць нявыключаныя LSвінтоўкі — аўтаматычныя забойцы, што адстрэльваюць вызначаны тып людзей... Набыць тут можна літаральна ўсё. У падпольных крамах — буйныя арсеналы смяротных цацак.
Менавіта ў такую краму павёў спадарожнікаў Халім.
ЭПІЗОД МІНУС
...Ірэальны горад. Метро. Сонца і спёка не пранікаюць сюды. Каралеўства прыцемку і стабільнага халадку. Лёгкі венер са спецыфічным пахам...
Акумулятарная дрызіна, разагнаная да сарака кіламетраў у гадзіну, імчала іх прэч ад цзнтральных раёнаў. Халім кіраваў рычагом. Цэлая сетка злучаных тунеляў — асноўныя лініі і пабочныя гарызантальныя шахты абслугоўвання (зараз дрызіна каціла менавіта па такой). Акумулятар натужна гудзсў, аддаючы механічна накачаную ў яго энергію. Колы пагруквалі на стыках рэек. Мабыць, таксіст і раней карыстаўся гтгым шляхам: ён дасканала ведаў расклад на кожным участку чыгункі (маса дадзеных — адпраўка, прыбыццё, часта вымяраемыя секундамі) і лавіраваў, пераскокваючы з асноўных тунеляў у пабочныя, памайстэрску ўхіляючыся ад сутыкнення з лакаматывамі. Метрапалітэн быў напалову пасажырскі, напалову грузавы. Нярадка за бетоннай сцяной, абліцаванай на станцыях да люстранасці шліфаваным мармурам, шумелі саставы (нафта, папіва, запчасткі, зброя), што цягнулі робатызаваныя дызелі...
Халім, устаўшы на поўны рост, кіраваў дрызінай. Яю ўчэпістыя чорныя вочы пільна сачылі за індыкатарамі і шыльдамі, якія мільгалі па баках. Док і Мікс скурчыліся на металічным прамавугольніку платформы. Спецвір адчуваў пад сабой груба звараныя швы гафрыраваных пліт і закругленыя галоўкі нітаў.
— Калі не натрапім на дыгераў, — заўважыў ліванец, — нам моцна пашанцуе.
Спецыяльнай дарогі, якая б вяла ў рэзервацыю, не было. Мелася тэхнічнае ад галінаванне, уваход у якое завалены розным хламам. Спынілі дрызіну і пачалі разграбаць: анучы, кардонкі, бітую цэглу, рулоны руберойду і скруткі бракаванага паліплену, кавалкі арматуры... Урэшце, яны парасчышчалі рэйкі і пакацілі далей.
Не пашанцавала. На скрыжаванні іх затрымалі. 3 густога ценю нішаў і кутоў ціха выступілі дыгеры: пяцёра брытагаловых хлопцаў у шэрых джынсавых комбі з нявызначанай колькасцю кішэняў і нашывак. У іх былі прымітыўныя самастрэлы і абрэзы. Калі платформа прыцішыла хаду, і, ткнуўшыся ў земляны насып, замерла, да яс наблізіўся важак — апрануты, як і астатнія, барадаты, з пафарбаваны.мі ў зялёны колер валасамі. У руцэ ён сціскаў пяцізарадную «помпу» 12га калібру — забойная штука. Пояс упрыгожвалі патроны, рассаваныя па чахлах. 3 кішэняў тырчэлі ручкі адвёртак і макаўка радыяцыйнага сканера, на левым запясці — біябранзалет з зялёным вокам індыкатара. Мікс чуў пра такія прычындалы — яны ўпырсквалі ў кроў адсутныя рэчывы. Лепшыя бранзалетыін'ектары дазвалялі абыходзіцца без ежы гадамі — пры наяўнасці плоскіх капсулкасет з неабходным наборам вадкіх бялкоў, вугляводаў, вітамінаў... Каштоўныя капсулы. Постіндустрыяльнае трызненне.
— Кропка рандэву, — паведаміў дыгер. — Злазьце.
Скарыліся.
— Прывітанне, Джэз, — павітаўся Халім.
— Хай, — буркнуў дыгер. I, ужо гучней, для ўсіх, дадаў: «Плата за праезд. Пошліна».
— Крыўдзіш, — Халім развёў рукамі. Пры гэтым ён ухітрыўся дастаць з рукава сваёй стракатай накідкі мініяцюрнае шыла. — Мы ж свае, з Тэля...
— Змоўч, — перапыніў яго Джэз. — I не рабі рэзкіх рухаў. Шыла выкінь. Таксіст скрывіўся, аднак расціснуў пальцы. Становішча пагаршалася. Док падліў масла:
— Якога д'ябла, Джэз?
Важак здзіўлена ўтаропіўся ў яго.
— Якога, — працягнуў брэйкер, — ты дзярэш з нас пошліну?
— Тут, — Джэз паказаў сабе пад ногі. — Мяжа. Афіцыйны чысценькі Нейрут скончыўся. Далей — бруднае, агіднае зборышча нечыстот. — ТэльЗаатар. — Хто ідзе да нас са знешніх — плаціць. Альбо вяртаецца назад.
— Пачакайце, — уступіў у размову Мікс. — Так нельга.
- Нельга? — Джэз узняў брыво. — Гэтак мы паводзім сябе з халопамі карпарацыі. Ён, — ківок на Халіма, — захоўвае ў «ZWІ» бабкі. Такім чынам, з вас штука, дзеткі.
— У нас няма грошай, — спакойна адказаў Мікс.
— Тады валіце адсюль.
— «Зэты» палююць на нас, — працягваў Мікс. Ён паклаў свой галоўны козыр. I цяпер чакаў выніку.
Джэз думаў. Мікс лічыў удары свайго сэрца. Праз дзевяць удараў — скептычная рэпліка:
— Лухта!
— Навошта нам лезці ў Тэль праз каналізацыю? Агенты ішлі б праз вежы. Ці на вяртушках дабраліся б.
Яшчэ тры ўдары.
— Лагічна, — згадзіўся дыгер, — але я паранейшаму не веру.
— Дарэмна, — спецвір падбіраў аргументы. — Ты глядзіш «скрыню»? Няўжо не пазнаў яго?
Мікс кіўнуў на Дока, які зрабіў крок наперад. На ягоны твар лёг цень. Джэз свідраваў брэйкера позіркам. Памочнікі насцярожана сачылі за Міксам і Халімам.
Джэз апусціў «помпу». Буркнуў:
— Пойдзем. Пакажу карацейшы шлях. Да паўднёвых кварталаў.
Задаволены Халім падняў шыла, якос знікла ў шарачэзным рукаве.
Мікс шкадаваў аб страце свайго ноўтбука, які згубіў у нумары. Цяпер у рукі агентаў трапяць яго дзённікі, вірусы, коды, адрасы кватэр... Летапіс асабістага жыцця. Яны дапоўняць, змадэлююць яго партрэт. Кожны ўчынак, прааналізаваны камп'ютэрам, уціенецца ў прычыннавыніковыя межы, яго дзеянні зробяцца прадказальнымі.
Думкі зноў пераскочылі ў ТУТ I ЗАРАЗ. Дыгеры вялі іх па каналізацыйнай трубе. Спецвір па шчыкалаткі ішоў у каламутнай застаялай вадзе, пацягнутай зеленню.
— Гэтай дарогай даўно не карысталіся, — казаў Джэз. Прамень яго ліхтарыка гойсаў па цагляным скляпенні, раепуджваў пацукоў. — Усё наўкол завалілі ўсялякай дрэнню.
— Мы разабралі, — паведаміў Халім.
— Дурні, — голас важака рэхам адбіваўся ад сцен. Як і гулкія ўсплёскі крокаў. — Сюды прыйдуць. Па вас. Не хацеў бы апынуцца побач...
— Мы не збіраемся жыць пад зямлёй, — супакоіў яго Мікс. — Смярдзіць. Дыгер усміхнуўся.
— Справа звычкі.
Яны дасягнулі развілкі і збочылі ў правую трубу.
— Шанцы ёсць? — спытаў Джэз.
Мікс паціснуў плячыма.
— Наўрад.
— Трымайцеся. Спатрэбіцца дапамога...
— Дзякуй, Джэз.
Каналізацыйная сістэма, як растлумачыў важак, па нахіленай апускалася да мора, дзе злучалася з падводнымі катакомбамі, што засталіся з часоў вайны. Частка гэтых мураваных сутарэнняў, падзеленых шлюзамі на ўзроўні, ужо затоплена. У верхніх, адносна сухіх ярусах, асталяваліся дыгеры.
* * *
Мікс пакручваў у руках новенькі «галіл», побач, на прылаўку, ляжала абойма. Халім размаўляў з гаспадаром. Док вывучаў вітрыну з касцетамі і «выкідухамі». Над горадам плыла тужлівая вячэрняя малітва. Бейрут — горад кантрастаў. Калі Мікс ішоў сюды, яму сустрэліся два храмы — ісламская мячэць і праваслаўная царква. Крыж і
паўмесяц дзяліла вузкая звілістая вулачка. Натоўп гандляроў сустракаў веруючых асвяжальнымі напоямі, закускамі...
Збройная крама складалася э двух паверхаў: першы, адкрыты ўсім вятрам і сонцу, і другі, падвальны — той, дзе зараз яны знаходзіліся. Выцяг нутае, нібы цір, памяшканне купалася ў святле электрычных лямпачак. Сцены — адна суцэльная вітрына, што скаліцца сотнямі ствалоў, ад «кольта» і «макарава» да базукі. У дальнім цёмным кутку змрочна паблісквала зенітная гармата. Рады лазерных і аптычных прьшэлаў, гранаты, узоры наяўных патронаў, бронекамітэлькі, камуфляж... Позірк Мікса затрымаўся на расчыненых дзвярах падсобкі, дзе знаходзілася безліч яшчэ не распакавамых дашчатых скрынак.
Халім скончыў размову і падышоў да Мікса.
— Адыдзем.
Яны сталі каля дальняга стэлажа, побач з чорным дулам мінамёта.
— Тавар прывозяць чачэны, — зашаптаў Халім. — Крамка фактычна належыць ім.Па спіне Мікса прабег халадок.
— Спакойна, — ліванец ляснуў яго па плячы. — Ніхто з іх тут не з'яўляецца. Усе зносіны — праз пасрэдніка.
— Пачакай, — спыніў яго Мікс. — Дзе логіка? Чачэны самі ваююць. Навошта ім сплаўляць ствалы ў Бейрут?
— Тут свая фішка.
— Пры чы.м тут мы?
— Будзе разборка. У гэтым раёне. Гаспадар збірае людзей на штурм аднаго катэджа. Загад паступіў учора, ад пасрэдніка. Бачыш скрыні? Свежая пастаўка. Паваюем трошкі — атрымаем на халяву любы ствол з тых, што тут ёсць. Плюс апека мясцовых
царкоў, якія арганізуюць напад. Сярод іх і члены маёй сям'і. Справімся да вечара — паедзем на вяселле.
— Няма часу.
— Куды спяшаешся, Мікс? Трэба залегчы на дно — рабі гэта ў ТэльЗаатары. Лепшага месца не знойдзеш. Адзіночкам тут ламаюць хрыбцімы, Мікс. Зразумела?
Мікс кіўнуў.
— Добра, — ліванец рушыў да стойкі.
— А Док? — спытаў Мікс.
— У яго выбар невялікі. Напінацца не будзем. Пастраляем крыху і звалім. Мікс падышоў бліжэй да вітрыны.
— Халім, гандляр кеміць па эсперанта?
— Не.
— Скажы, мне патрэбны «сцечкін».
Таксіст пераклаў.
На падрапаным пластыку з'явілася знаёмая рэч. Гаспадар нешта сказаў.
— Дваццаць два патроны, — патлумачыў Халім. — Зачаткавы рэфлекторны софт.
Адна з апошніх мадыфікацый.
Мікс сціснуў ручку і паглядзеў на мішэнь, што вісела непадалёк. Рука са зброяй ускінулася ў патрэбным напрамку, падуладная нейраімпульсам.
— Класна, — пахваліў спецвір.
Яны перасеклі падсобку і па старажытных каменных прыступках выбраліся ва ўнутраны нанадворак. Там іх чакаў запылены армейскі джып. У яго пагрузілі сумку з боспрыпасамі (лімонкі, візсрныя бомбы, патроны дванаццатага калібру, абоймы да «АК», змацаваныя папалесцінску ізастужкай), парачку «калошаў» і «помпу». Павагаўшыся, гаспадар прыхапіў і бурдзюк з віно.м.
Чакалі моўчкі.
Урэшце, масіўныя жалезныя вароты расчыніліся, прапускаючы першых наймітаў. Сонца хілілася да захаду...
ЭПІЗОД МІНУС
Чорныя шарыкі пстрыкалі адзін аб адзін. Тры ўдары пульса. Пстрык.
— Кажаш, пакінулі зону кантролю?
Іноўскі змрочна глядзеў на бялявага Кіма.
— Так. Мы лічым, што яны ў ТэльЗаатары. У хрысціян.
— Там столькі ж хрысціян, колькі і чукчаў, Кім. Дастань іх.
— Нават «зэты» не сунуцца ў Тэль.
— Аднак ты пойдзеш. Ты і Севасцьянаў. Дам людзей. Галоўнае — знішчыць спецвіра. Толькі ён мае сэнс.
— Вядома.
— Яшчэ навіны?
— Ёсць. МСС перамяшчае да нас паліцэйскі спадарожнік. Верагоднасць семдзесят працэнтаў, што нас апярэдзяць.
Іноўскі спахмурнеў.
— Больш нічога?
— Не.
— Добра. Ідзі.
Кім знік. Іноўскі нахіліўся, памацаў рукой па татамі ў пошуках пульта. Рух пальца — і люстэрка ўцягнулася ў столь, агаляючы квадраты тэлеманітораў. 1х матавасць успыхнула вясёлкавай застаўкай: золак над бразільскай сельвай. Лічбы кода пабілі малюнак і стварылі новы. Цяпер з экранаў усміхаўся Энцо Карана, дырэктар бейрутскага філіяла «ZWI». Па ягоным твары на імгненне прамільгнула паласатая замінкасетка.
— Спадарожнік, — прамовіў Іноўскі. — Магчыма, ён над горадам.
Усмешка Караны звяла.
— МСС?
— Хто ж яшчэ.
На дошцы гіганцкія белыя фігуры атакавалі чорнага караля, які ўціснуўся ў кут, хваючыся за пешкамі і пужліва закрываючыся канём.
— Падключай спецвіраў, — загадаў Іноўскі. — Няхай захамутаюць госця. Для кар
парацыі гэта не складана.
— А потым?
— ТэльЗаатар. Ліквідацыя Мікса.
Маніторы патухлі.
Іноўскі стомлена прыплюснуў павекі. Тры ўдары пульса. Пстрык... Сітуацыя нагадвала яму прымітыўную «стратэгію»: галоўны герой узнімае эканоміку, стварае армію, будуе ўласную цывілізацыю дзеля таго, каб знесці галаву аднаму праціўніку.
Тры ўдары. Ом. Іноўскі расплюшчыў вочы. Перад ім стаялі двое. Высокая, зграбная дзяўчынаяпонка і маленькі вузкавокі хлопчык гадоў дзесяці. У дзяўчыны была кароткая стрыжка, драпежніцкія рысы твару і меч за спінай. Ніндзя. У «СІМАЦІ» карысталіся іх паслугамі. 3 нарастаючай трывогай Іноўскі ўталопіўся ў хлопчыка. Ходзу. Сам Уявіўся. Вось каго Іноўскі паважаў і пасапраўднаму баяўся. Бацька, ранейшы кіраўнік «СІМАЦІ», ужывіў дзіцяці ў чэрап нейрастымулятар (па афіцыйных звестках). На самай справе — імплант, які запусціў найтанчэйшыя мікронавыя шчупальцы ў кару яго мозга. Гэта дазваляла выкарыстоўваць патэнцыял абодвух паўшар'яў на ўсе сто працзнтаў. Зараз Ходзу ўзначальваў карпарацыю. Яго інтэлект, па зямных мерках, быў дасканалы.
Іноўскі ўздыхнуў.
— Прыгожы захад, — сказаў Ходзу. Голас абыякавы.
— Чаго вы хочаце? — пасол хваляваўся.
— Я на серверы, — прамовіў Ходзу. — Я і Тошы.
— Не разумею...
— Чаму я тут? Чаму прыляцеў з Бангкока, перапыніў сустрэчу з босамі Трыад? Цябе гэта цікавіць?
Увагу дырэктара прыцягнула шахматная партыя. Ходзу наблізіўся да фігур.
— Ферзевы гамбіт, так? Згуляем?
— У мяне — аніякіх шанцаў.
Яны стаялі па розныя бакі поля, свідруючы адзін аднаго вачыма.
— Ты амаль перамог. Кароль чорных загнаны ў кут.
— Становішча не тупіковае.
— Любая сітуацыя не тупіковая, — глыбакадумна заўважыў Ходзу. — Тым больш, калі на коне тваё жыццё.
— Жыццё? — Іноўскі занепакоіўся.
— Я прыняў рашэнне. Ты памрэш.
Губы ніндзя пагардліва скрывіліся.
— Чуў тваю размову э Каранай. Ты — двайны агент.
— Лухта.
— Няўжо?
Іноўскі прыкінуў адлегласць да дывана, дзе вісеў самурайскі меч. Пацеркі ён пакінуў на татамі, але водгук пстрычак яшчэ жыў.
— Мне трэба не раздумваць, — Ходзу пасунуў глянцавага слана. — Ідэал хуткадзейнасці. Гэтая праграма асобна будзе ўладарыць у Сетцы. I выконваць мае загады.
— Калі твае словы слушныя, то яго нельга забіць, — засумняваўся іноўскі, рухаючы пешку.
— Можна сцерці.
— Якім чынам?
— Запусціць вірус. Адзінае шмат'яруснае VRполе перастане існаваць. Абаронныя блокі карпарацыі знікнуць. Потым распадзецца і сама Сетка. Пачнецца інфармацыйны хаос.
— Вы хочаце скарыстаць Эйч Пі? Прымусіць працаваць на сябе?
— Вядома.
Чорныя імкліва перастройваюцца дзеля контратакі.
— Ты страціў будучыню, пасол, — Ходзу наіўна, падзіцячы, засмяяўся. — Будучыня не даруе памылак. Дзе Эйч Пі?
— Усюды. Напрыклад, у даліне ракі Бекаа, у гарах Усходняга Лівана — там, дзе чачэнаў вучаць забойству. Ці ў ТэльЗаатары. Ці ў зораастрыйскім храме, дзе прышлых пасвячаюць каровінай мачой. Усюды, дзе ёсць камп'ютэр. Усюды, дзе цякуць бітавыя патокі.
— Ты здатны яго адшукаць?
Іноўскі адмоўна крутнуў галавой.
Ходзу:
— Гэты сусвет статычны. Не кіруеш ім — не маеш права жыць.
— Ты забыўся пра адзін фактар — Мікс.
— Мікс?
— Ён спецвір вышэйшага класа. Значыць, зможа разбурыць абалонку.
— Тошы зоймецца ім, — Ходзу кіўнуў на дзяўчыну. — Лепей за спадарожнік і сотню агентаў. Бейрут, Аляска — гэтыя дробязі не маюць сэнсу. Мат.
Па спіне Іноўскага пабеглі мурашы.
— Тошы, — сказаў дырэктар. — Ён твой.
Іноўскі даслаў тэлепатычны імпульс лазерам. Нічога не адбылося.
— Сістэма бяспекі выключана, — ласкава паведаміў Ходзу.
Ягоныя словы ляцелі ўжо ў патыліцу пасла. Іноўскі апярэдзіў ніндзя на долю секунды, схапіўшы з дывана нізку сюрыкенаў (стальных зорак). Іх промні зліліся ў коле вярчэння. Зіхоткія кругі прасвісцелі, свідруючы паветра да японкі — гібкай, зацягнутай у шэрае. Выгнуты меч з квадратнай гардай, апісаўшы васьмёрку. адбіў іх. Эфектна, з іскрамі і звонам.
Клінкі скрыжаваліся на імгненне. Перш, чым пасол штомебудзь зразумеў, лязо ўвайшло ў яго. Падаючы, цела прарвала вытанчаную шырму. Тошы, не спяшаючыся, пайшла ў душ, дзе іонныя струмені змылі кроў з яе мяча.
— Цудоўна, — пахваліў дырэктар...
Японская пара спускалася ў кабіне ліфта, а сонца, праламляючыся ў шкле «Сілін», абдорвала мірыядамі адценняў чырвонага. Захад.
* * *
Мікс адкінуў нагой гільзу. Жоўты цыліндрык, бразнуўшыся, заскакаў па астылым асфальце. Сонца хавалася ў пыльныя нетры ТэльЗаатара. Маёнтак, які штурмавалі, на самой справе быў жалезабетоннай чатырохпавярховай крэпасцю, акружанай па перыметры калючым дротам пад напружаннем. Каб адключыць ток, даслалі каманду баевікоў на мясцовую падстанцыю — уладар будынка не паспеў дабудаваць генератар і зіхоткія квадраты сонечных батарэй ляжалі пры сцежцы. Ад іх засталіся аскепкі...
— Пойдзем, — Халім, нагружаны трафеямі, дакрануўся да яго спіны.
Мікс змяніў строгі дзелавы гарнітур на камуфляжны армейскі прыкід э танюткай мімікруючай праслойкай.
Найміты валаклі нарабаванае да джыпаў і дабітых кабрыялетаў. Мікс убачыў, што гаспадар крамы і Док махаюць яму, але ішоў да машыны, не азіраючыся... Джып крануўся з мссца, падскочыў на выбоіне, ад чаго ўсіх добра трасянула, і збочыў за вугал.
— Куды цяпер? — спытаў Мікс.
— Да мячэці, — адказаў Халім. — Спазняемся.
Паўгадзіны трэсліся на выбоінах, аб'язджалі хаатычна параскіданыя гліняныя хаціны, зборныя пластыкавыя будыніны, бясформенныя руіны і сметнікі...
Вясельны абрад не адрозніваўся асабістай мудрагелістасцю. Імам абвёў жаніха і нявесту вакол Карана і адпусціў з мірам на ўсе чатыры бакі. Велічэзны натоўп сваякоў, сяброў, суседзяў рассеўся па машынах, вазках, запрэжаных муламі, матацыклах і памкнуў да порта, дзе быў арандаваны танны двухпавярховы гатэльчык з мноствам прыбудоў. Сярод гасцей Мікс прыкмеціў некалькі знаёмых твараў. Яны і цяпер трымалі ў руках французскія РАФы, «буры» і помпавыя стрэльбы. Калі пад'ехалі апошнія (нехта нават падкаціў на танку), адбыўся яшчэ адзін важны рытуал: узняўшы ствалы (іх меў кожны), госці арганізавана распачалі стрэльбу ў паветра. Мікс заткнуў вушы... Затым накіраваліся ў гатэль, да сталоў, што ламіліся ад ежы, прывазной расійскай гарзлкі, він, каньякоў...
Мікс сядзеў за сталом і абыякава назіраў, як Халім і гаспадар збройнай крамы дораць маладым скрыню мексіканскай тзкілы.
Ноч накрывала прыціхлае мора крылом крумкача.
ЭПIЗОД МІНУС
Ствараючы лёгкія затрымкі на лініях тэлевізійнай сувязі, спадарожнік МСС праплываў над Бейрутам. Любы факт, падзея, з'ява — ад мікравайны ў ТэльЗаатары да палёту мухі вакол сметніцы ў дачным прыгарадзе фіксавалася, запаміналася і аналізавалася. Невераюдны набор дадзеных, уліваючыся ў зямны інфармацыйны акіян, трасіраваў паміж арбітай і штабкватэрай МСС у Цюрыху. Буйны штат абслугі падтрымліваў заўсёдныя кадыраваныя зносіны і прапускаў праз сябе відарысы ўсходняга жыцця. У 18.15 па Грынвічу падстанцыя прыёму ў Цюрыху выйшла са строю. Аварыйныя сістзмы спадарожніка актывізавалі штучны інтылект, які ў экстрэмальных умовах, накшталт гэтай, браў кіраванне на сябе. Па оптавалокнавых нервах панесліся імпульсы. Рэжым фіксацыіапрацоўкі дадзеных не спыняўся ні на секунду. У 18.17 спецвіры
«ZWI» нанеслі першы ўдар. Знешнія ахоўныя бар'еры. На спадарожнік пасыпаліся запыты з філіялаў МСС, паліцэйскіх участкаў, ад прадстаўнікоў урадаў і карпарацый... Электронны мозг закіпаў, марна спрабуючы пераварыць інфармацыйную лавіну. Супрацьстаянне цягнулася некалькі нанасекунд, затым блакіроўка была знята зза адсутнасці патрэбы яе ў далейшым існаванні. Спецвіры, нібы воўчая зграя, памкнуліся ў лекальную сетку спадарожніка. Падаўленне і перапраграмаванне кібермозга заняло яшчэ пяць хвілін. 18.22 — цэнтр перамяшчаецца ў бейруцкі адзел «ZWI».
Энцо Карана стаяў, скрыжаваўшы рукі на грудзях, перад аб'ёмным галаграфічным экранам. Гледзячы, як павялічваецца панарама хрысціянскіх кварталаў, як малююцца выразныя контуры пабудоў, мора, порт, гатэль, як раствараюцца дах і перакрыцці, як узнікаюць твары Дока, Мікса, Халіма...
— Стоп.
Калі б ён не перарваў працэс, дык здолеў бы разгледзець кожную сетавіну на іх скуры, а потым — крывяныя целыды, малекулы, атамы...
Далёка за межамі пакоя ганчакі ў чорных, нібы ноч, касцюмах узнімаліся на верталётах у неба, успорваючы яго грукатам стальных лопасцей...
* * *
Абкураны марыхуанай Халім тлумачыў Міксу асаблівасці арабскай мовы:
— Хар — конь, хаар — асёл. Адчуваеш розніцу? Бір хаар — сын асла. Хочаш завесці араба — скажы «касмадар». Няма горшай абразы.
Сусед Халіма піхнуў яго локцем.
— Во, блін, —ліванец вымавіў гэта, перакуліўшы ўжо сабе на калені талерку з рысам. — Ксі буа! Боа Того!
Сусед пакрыўджана адсунуўся.
— Што гэта значыць? — спытаў Мікс.
— Чорт яго ведае. Але ж дзейнічае...
— Ооо! — зараўлі госці.
Мікс адарваў позірк ад талеркі. У паветры, над банкетным сталом разгарнуўся галаграфічны экран — пяціметровая ў дыяганалі плоскасць. 3 яго блакітнага ззяння павыплывалі твары маладых. Нявеста сядзела нерухома, схаваная пад паранджой. Раптам нібы ўспышка маланкі — малюнак змяніўся. Вочы метыса, здавалася, глядзелі проста на спецвіра. Эйч Пі. Містэр «віртуальная дасканаласць» загаварыў:
— Мікс, трэба пабазарыць. Выходзь.
I зноў жаніх п'е тэкілу.
Спецвір моўчкі падняўся і мусіў прабірацца да выхаду. Працягвалі з'яўляцца новыя людзі — іх высвятляла спецыяльнае акно ў ніжнім правым кутку экрана, а бягучы радок на арабскай паведамляў імёны.
Мікс рушыў скрозь заслону з бліскучых рознакаляровых нітак і трапіў у вестыбюль. Ля канторкі парцье нікога не было. Абцягнутае скурай крэсла на роліках і камп'ютзр. Мікс наблізіўся да старога «пентара». 3 калонак даносіліся нейкія гукі. Дзіўна — у гэтым зазкарузлым атэлі адшукалі саундбластар...
На маніторы — каляровая застаўка (марское ўзбярэжжа, пунсовы захад). Мікс пстрыкнуў «уводам». I здрыгануўся ад нечаканасці.
— Прывітанне, — сказаў Эйч Пі. — Трэці паверх. Сто дзевяты пакой. Па капідоры налева.
Лесвіца размяшчалася насупраць разных драўляных дзвярэй. Мікс пачаў узыходжанне па вышчарбленых мураваных прыступках з дзенідзе праступаючай арматурай. Зялёныя абдзёртыя сцены, цьмяныя электрычныя лямпы... Напаўцёмны калідор з
доўгім радам пластыкавых і фанерных дзвярэй. Мікс абмінуў зарослага, усімі забытага наркамана. Мутныя вочы, эйфарыйная ўсмешка... ...I крочыў у слуп святла.
— Сюды.
Эйч Пі ляжаў на дзіравай канапе. Пакой — пара крэслаў, драўляная непафарбаваная падлога, цыноўка і партатыўны чорнабелы тэлевізар. Са столі звісае лямпачка, вакол якой віецца муха. Халадзільнік. За акном — агні марскога порта.
— Піва? — Эйч Пі злез з канапы, расчыніў лядоўню. — Класнае піва.
Ён узяў сабе бляшанку, другую кінуў Міксу. Спецвір злавіў.
— Сядай.
Мікс пасунуў да сябе крэсла. Сеў.
— Як ты апынуўся ў Тэлі?
— Няма нічога прасцей. Праз Сетку.
— Сетку? — не зразумеў Мікс.
— Канечне.
— А... цела?
— Я перамяшчаюся разам з целам.
За акном кіпела партовае жыццё. Маўкліва (шкло з гукаізаляцыяй) варочаліся стрэлы кранаў, мітусіліся грузчыкі, прычальваліадчальвалі граверныя чоўны.
— Гэта немагчыма.
— Мікс, ты прасунуты хлопец. У нашу эпоху МАГЧЫМА ЎСЁ. Лічбавая эпоха, Мікс. Трэ ведаць, дзе шукаць.
Піўная бляшанка прыемна халадзіла далонь. Мікс раскрыў яе і зрабіў глыток. ІІотым, крануўшы аконную раму, зняў гукаізаляцыю. Ноч уварвалася ў пакой аўдыёвіхурай.
— I дзе ты шукаў?
Эйч Пі сербануў піва. «Балтыка», шасцёрка. Адкуль у бейруце «Балтыка»? Трызненне.
— У чачэнаў. Прынцыпова новая тзхналогія. Рэвалюцыя, Мікс, — глыток. — Рэвалюцыя. У лагеры на Бекаа ідуць выпрабаванні. Яны вучацца транспартаваць сваіх кілераў па провадзе, уяўляеш? Наступны крок — спадарожнікі. Я забраўся ў іх «лакалку» і адпампаваў у сябе распраноўкі, дадзеныя аб эксперыментах, тэхнічныя звесткі. Затым пабадзяўся па серверы «зэтаў». Даведаўся, дзе ты...
— Ты здзіўляеш, — перапыніў Мікс.
— У якім сэнсе?
— Знікаеш у нікуды і нечакана з'яўляешся. Гэта ненармальна.
— Насупраць. Неабходны мінімум дзеля выжывання. За свой азадак я спакойны. А за твой — гроша не дам. Асабліва цяпер.
Мікс шпурнуў у кут пустую бляшанку. Думалася кепска.
— Ты пра што?
— Слухаць не ўмееш, спецвір. I ду.маць. У рэальным сусвеце ты тармазіш, братка...Добра. У нас мала часу. Я не маю намеру чакаць, пакуль ты прасячэш. Нас бярунь у кальцо. Снайперы займаюць пазіцыі. ныскокваючы з верталётаў. МСС падключыла спадарожнік, аднак Карана яго перахапіў. Зараз кожны рух маіх губ адлюстроўваецца на арбіце, перакладаецца і падаецца ў выглядзе слоў на маніторы карпарацыі.
Эйч Пі ўчняў руку і памахаў ёй.
— Прывітанне, Карана!
Мікса пранялі дрыжыкі.
— Трэба папярэдзіць астатніх.
— Не паспеем. Гэта не галоўнае.
— А што?
— Ратаваць цябе. Гульня вакол чыпа загасае. Чып Дока — каштоўнасць, але другасная.
Эйч Пі зноў расчыніў лядоўню, дастаў чарговую «порцыю». Мікс адчуў, як навальваецца істэрыка, злосць, адчай.
— У нас няма часу... Навошта марудзіш?
— Мы звалім не раней, чым ты ўцяміш. Аддадзены загад аб тваім знішчэнні.
— Кім? «Зэтамі»?
— Не толькі. «СІМАЦІ».
— Пры чым тут япошкі? Гэта не іхная справа.
— Ты штурмуеш іх камп'ютэры i задаеш такія пытанні? Ты нават не ў стане ўявіць, якія сілы задзейнічаны. Каласальныя механізмы прыведзены ў дзеянне. Інтарэсы трох манаполій скрыжаваліся ў Ьейруце на нас з табою. Змалоцяць, Мікс. Калі толькі...
— Што?
— Слухай і дзейнічай. Але спачатку слухай. Ключавой фігурай быў Іноўскі. Я кажу «быў», таму што ён памёр. Звалілі япошкі. Сячэш фішку? Іноўскі заварыў кашу. «СІМАЦІ», «ZWI», ён працаваў на ўсіх. Чалавек нумар адзін у Бейруце. Той, хто шморгае за ніткі, што даслаў Кіма і Севасцьянава. Цяпер яго няма. Па тваіх слядах ідзе забойца.
Мікс уявіў сябе паза крыжыкам прыцэлу. Далёкі снайпер, уладкаваўшыся дзенебудзь на страле крана, сочыць за кожным яго рухам, трымаючы палец на спускавым кручку. Да мочкі яго вуха прымацавана кліпсамікрафон. Энцо Карана аддае загад, і куля накіроўваецца да галавы спецвіраняўдачніка.
— Далей, — папрасіў Мікс.
Эйч Пі прыкрыў рот далонню:
— Шанцы ёсць. Любое «жалеза» з VRабсталяваннем і «галагрэфікс»ітэрфейсам.Мы пакінем ТэльЗаатар. Тваё цела — забі на яго. Я навучу цябе ўсяляцца ў карыстальнікаў. Мільёны целаў. Мільёны масак. Ворагі ў анусе. Сыходзім праз трушчобы і каналізацыю. Снайперы сюды пакуль не дабраліся. Ніхто не дабраўся. ГІершымі з'явяцца оперы — тыя вырадкі ў чорных касцюмах, з якімі сустракаліся ў гаражы. Будзем біцца.
Эйч Пі выняў зпад падушкі «сцечкін» і працягнуў Міксу.
— Бяры. Штука простая. Ён сам кіруе рукой.
— Ведаю, — буркнуў Мікс.
Ноч ухмылялася невядомасцю.
* * *
Севасцьянаў падвёў серабрысты «рэно» да параднага хода і заглушыў матор. Ліхаманка па ўхабістых брудных завулках ТэльЗаатара скончылася. Дзве задачы: чып і знішчэнне свецвіра. «Мікс знайшоў апошні прыстанак», — думаў опер ФСБ, перасмыкаючы затвор.
Ззаду ішоў Кім, прыкрываў спіну.
Севасцьянаў агледзеў жоўтыя квадрацікі вокан, прыслухаўся да гукаў блізкага прычала і расчыніў дзверы.
Вестыбюль — пусты.
Да слыху данеслася працяглая мелодыя факіра, заклінальніка змей. Севасцьянаў перасёк вестыбюль, рассунуў плячыма вясёлкавыя ніткі і трапіў у гушчыню свята. На іх не звярнулі ўвагі — між гасцей танчьглі аголеныя смуглявыя дзяўчаты, на экране выгіналіся кобры. Толькі на секунду ўспыхнуў ягоны твар, твар Кіма — і трывожная чырвоная стужка на ўзроўні бягучага радка. «Неапазнаныя наведвальнікі»... Позна.
Кім першы адшукаў у натоўпе Дока.
— Іхмар, — ён паранейшаму карыстаўся кодавымі мянушкамі. — Там.
Севасцьянаў рушыў у патрэбным кірунку.
Побач з Докам — таксістліванец. Узброеных людзей не бачна.
Док яго заўважыў. У апошні момант. Перад тым, як Севасцьянаў узняў «сцечкін» і паклаў брэйкера трыма дакладнымі стрэламі. У зале ўсё замерла. Халім нават без замаху даслаў у сэрца расійскага опера стальное шыла з драўлянай лакіраванай ручкай. Падаючы, Севасцьянаў націснуў снуск — чарга прагулялася па келіхах і талерках, разнесла блюда з салатай, пырскаючы смятанай і фарфорам.
Кім забіў ліванца стрэлам у галаву.
Зала выскалілася стваламі.
— Спакойна, спакойна, — Кім перайшоў на фарсі. Потым, зразумеўшы, што большасць прысутных — чачэнцы, паўтарыў тое ж на іх мове. — Спакойна. Я супрацоўнік ФСБ...
Да опера наблізіўся стары ў чорнай фесцы.
— Тут свята, — прарыпеў ён. — Цябе не запрашалі.
— Згодны. Аднак, калі я памру, карпарацыя вас пакарае.
Стары ўзмахнуў рукой. Лес зброі быццам вецер здзьмуў.
— Ідзі. Цябе ніхто не кране. Зараз. Але за Халіма, — ён кіўнуў на мёртвага ліванца, — родныя будуць помсціць.
— Сафар бахейр*, — прамовіў Кім, кіруючыся прэч. — Час пакажа.
У вестыбюлі ён затрымаўся.
Спецвір побач. Магчыма, уверсе.
* * *
::< ДОСТУП ДА ПСТЭМЫ НАВЯДЗЕННЯ.
:?> УВЯДЗІЦЕ ПАРОЛЬ.
::< 88044.
::> СІСТЭМА АКТЫВІЗАВАНА. ВЫЗНАЧЦЕ МЭТУ.
::> ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА АТРЫМАННЯ ШФАРМАЦЫІ.
:?> АБ'ЕКТ У МЕЖАХ НАСЕЛЕНАГА БУДЫНКА. ЗНІШЧЫЦЬ?
:?> ТАК НЕ АДМЕНА
::< ТАК
::> ІДЗЕ ПАДРЫХТОЎКА ДА АТАК
Добра мець такога хлопца. Чыгрынаў, аператар МСС, які ведае ўсе коды і паролі, наняты карпарацыяй за дзесяць тысяч баксаў у тыдзень.
Тут, на Зямлі, рускі аператар спявае свае песні, кіруючы смерцю.
Там, на арбіце, высоўваюцца ствалы, варушацца люстэркі, рыхтуючы лазернае аўтадафэ.
Энцо Карана ўключыў інтэрком, каб адазваць сваіх людзей.
* * *
Мікс задумліва глядзеў на сканструяваны Эйч Пі апарат — мініантэна, падобная на радар і плата, падключаная перахадніком да скрыні, аблытанай правадамі.
— Хітрая рэч, Мікс. На выпадак удару з космасу. — Эйч Пі гаварыў, прыкрываючы губы далонню. — Злучана адначасова з паўсотняй «талерак». Цяпер для спадарожніка гатэль «ссунуты» на ўсход. Туды, дзе пракладзена ахоўная траса.
Нахіліўшыся, ён падняў з падлогі «узі».
— Замест нас загавораць «гарматы».
Удалечыні, за сценамі, там, дзе горад жыў уласным жыццём, дзе чорныя людзі лянелі ў сваіх верталётах, бліснула маланка лазернага промня. Бастыёны праспекта Незалежнасці патанулі ў вогнішчы...
* * *
::>АБ'ЕКТ ЧАСОВА НЕДАСТУПНЫ, СІСТЭМА НАВЯДЗЕННЯ НЯСПРАУНАЯ.
— Што за...
Карана застыў ля інтэркома.
Акрамя яго, Чыгрынава і камп'ютэра з пласцінай сенсарнай клавіятуры ў пакоі нікога не было. Унізе — штат спецвіраў трымае кантроль над спадарожнікамі. Дынамік патрабуе далейшых інструкцый.
— Дырэктар...
— Што мы ўзарвалі? — рэзка спытаў Карана.
— Не ведаю, — пальцы Чыгрынава пырхалі над клавіятурай. — Спрабую вызначыць.
* * *
Кім ішоў па калідоры.
Наркаман варухнуўся, зрабіў спробу падняцца. Насустрач кулі. Глушыцель змягчыў гук да ледзь чутнага воплеску. Але воплеск быў.
Псршая памылка. Кім пераступіў цераз мёртвае цела. Ён па чарзе шморгаў дзвярныя ручкі. Калінікалі дзверы паддаваліся, адкрываючы калейдаскоп сюжэтаў: целы, што тузаюцца на ложках, клубы шызага дурманлівага дыму, дарослых, дзяцей, што гуляюць у «аркадкі», «стратэгіі», прававерныя, якія моляцца (уначы?)...
Кім пхнуў нагой апошнія дчверы. Рука ўскінулася, шукаючы мішэнь.
— Арыведэрчы, — прамовіў Эйч Пі, націскаючы спуск.
* * *
00111010101111 10111011001011 10001001001101
11001000101110 10000100100100 01010111110001
10101011110000 00011100101101 00000111011010
::>ІДЗЕ ТЭСЦІРАВАННЕ СІСТЭМ...
::>ІДЗЕ ТЭСЦІРАВАННЕ СІСТЭМ...
::>ІДЗЕ ТЭСЦІРАВАННЕ СІСТЭМ...
* * *
— Бязглуздзіца, — вымавіў Мікс.
— Ты пра што!
— Бялявы. Кім. Яго ж няма. Ён памёр.
— Канечне, памёр.
— Не цяпер. Раней.
— Раней? — не ўцяміў метыс.
— Так. У «Сілін». Я бачыў, як ён падае з тонамі шкла. Пасля такога не жывуць...
— Зачыніся, Мікс. Потым.
Яны спусціліся ў вестыбюль. Эйч Пі накіраваўся да выхаду.
— Стой, — Мікс схапіў яго за локаць. — А Док?
— Няма часу.
Мікс пагардліва звузіў вочы.
— Добра. Толькі хутка.
У зале паранейшаму панавала вяселле. Гаманілі чачэнцы, хтосьці танчыў з шаблямі...
— Док! — паклікаў Мікс.
Ягоны голас згубіўся ў ляманце.
— Халім!
Натоўп рассунуўся, прапускаючы іх.
Спецвір ужо бачыў смерць. Сёння як ніколі. За пару сутак у Бейруце ён спазнаў шмат. Віртуальнае існаванне абярнулася зваротным, паскудным бокам. Рэчаіснасцю. За прасунутымі тэхналогіямі, інфармацыйнымі войнамі і фінансавымі сутычкамі стаяў жорсткі першабытны свет. Нічога не змянілася за тысячы год.
Мікс змарнаваў цэлае жыццё на тое, каб зразумець. Зразумець — з якой мэтай нарадзіўся? Усвядоміць уласнае месца і прызначэнне... Мікса ўсюды суправаджала свята. Выканаўшы чарговую місію, разарваўшы патэнцыяльнага канкурэнта, ён адпачываў на поўную шпулю: экзатычныя астравы, лепшыя гатэлі, карнавалы, відовішчы, жанчыны... Аднойчы ён задумаўся аб перыядзе ДА размовы з «зэтамі». Другі раз — аб тых, хто застаўся без працы і грошай дзякуючы яму. Так было спачатку. Затым пачаў зніжацца паказальнік яго хуткадзейнасці. Мікс адмовіўся ад астравоў. Ад пяцізоркавых гатэляў. Ад карнавалаў. Відовішчаў. Жанчын... Адмовіўся ад свята. Свядомасць, псіхіку трэба трэніраваць. Не расслабляцца. Таму прафесіяналы яго класа не дазвалялі сабе тое, што маглі дазволіць.
Аднак галоўнае: фішка гэтай вар'яцкай планеты выпадала...
Чаму на яго палююць? «Зэты» і «СІМАЦІ» хочуць Эйч Пі, чалавекахуткадзейнасць. Пры гэтым зусім не абавязкова пазбаўляцца звычайнага хакера. Тады чаму ў Мікса склалася ўражанне, што сусвет закружляў вакол яго? Чым ён небяспечны? А калі ён быў небяспечны ЗАЎСЁДЫ, чаму ўсё выявілася ў Бейруце? Хто вінаваты ў гэтым арганізаваным цкаванні? Эйч Пі? I адкуль узяліся оперы ФСБ.
Пытанні пазавісалі, як тупы в'етнамскі софт.
— Рушым, — метыс вывеў яго са ступару.
— Пачакай, — Мікс нахіліўся над целам Дока, намацаў у кішэні курткі прадаўгаваты футарал, расчыніў яго і дастаў іголкурэгулятар. Павярнуўшы галаву брэйкера,увёў рэгулятар пад скуру ў ледзь прыкметны раздым, крутнуў па гадзіннікавай стрэлцы да ўпору — тры абароты. Мімаходзь адзначыў дзіўную неадпаведнасць — у мінуіым раздым быў на лбе...
3 пазавушнага паза выпрастаўся мікрадыск — бліскучы кружок памерам з пазногаць. Уся памяць рускага дансера.
— Ну! — крыкнуў Эйч Пі.
Мікс адкінуў іголку, акуратна, двумя пальцамі, узяў дыск і паклаў у кішэню армейскіх штаноў.
* * *
— Я иду по выжженноп земле... — пальцы ўспырхнупі над клавішамі. — Гермошлем захлопнув на ходу... *
Слабасцю Чыгрынава былі старыя песні. «Рускі рок». Плэер яму ўжывілі ў перадплечча, — дзеля зручнасці — з прамым выхадам на слыхавыя нервы. Эфект ашаламляльны. Чыгрынаў меў усяго адзін мікрадыск аб'ёмам у пяцьдзесят гігабайт — дастаткова, каб змясціць любімыя песні. У плэера быў і другі выхад — зрокавы. Зараз ён адключаны — усё ж праца. Калі аператар заставаўся самнасам з цішынёй старажытных грэчаскіх вулачак, у нумары, ці ў цэнтры буйной еўрапейскай сталіцы — ён укладаў дыск у гняздо пад скуру і слухаў музыку. Глядзеў кліпы...
— Мой «фантом» стрелою белой...
Чыгрынаў спяваў, набіраючы каманды.
— На распластанном крыле...
:?< ТЭСЦІРАВАННЕ ЗАВЕРШАНА? Епіег.
— С ревом набирает высоту.
::> ТАК.
:?< АБ'ЕКТ ЗНОЙДЗЕНЫ?
::< Епіег.
::> ТАК.
:?< МАГЧЫМА НАЫЯСЕННЕ ПАЎТОРНАГА ЎДАРУ?
::< Епіег.
::> НЕ.
— Вижу голубеющую даль...
:?< ПРЫЧЫНА?
::< Епіег.
::> НЕВЯДОМА.
— ...Нарушать такую просто жаль! Жаль, что ты ее не видешь, путь мой труден и далек...
:?< ВЫКАНАННЕ ЗАДАЧЫ Ў ІНШЫМ РЭЖЫМЕ?
::< Епіег.
::> УДАКЛАДНІЦЕ.
::< РЭЖЫМ САЧЭННЯ.
::< Епіег.
::> ТАК.
— ...Мой «фантом» несется на восток!
::< ЗАПУСК ПРАГРАМЫ.
::< Епіег.
— Вижу в небе белую черту...
1100111010010101 01010101000111 100001000110010
101100010010010 10001010010010 01000111100111 001010111010101 01010100100110 10101011011010
::> ПЕРАЗАПУСК...
::> ПЕРАЗАПУСК...
::> ПЕРАЗАПУСК...
::> ПЕРАЗАПУСК...
::> ПЕРАЗАПУСК...
::>ПЕРАЗАПУСК...
/
— ...Мой «фанто.м» теряет высоту...
::>
— ...Кататльта — вот спасенье, и на стропах натяженье.
::< ВЫВЕДЗІ ВЫЯВУ.
::< Епіег.
— ...Сердце в пятках, в штопор я иду!...
На дысплеі чорны фон змяніуся аўтамабілямі. Пяцьдзесят гiгабайт. А пакуль трэба вышчаміць гэтага Мікса. Атрымаць грошы — і ў адрыў.
* * *
Мікс вёў «рэно» па запусцелых звілістых дарогах, па каньёнах з двухтрох павярховых напаўразбураных будынкаў. Фары выхоплівалі з цемры то малое кацяня, то бак са смеццем...
За сто метраў ад мячэці матор заглох.
Адсюль да падземных уладанняў дыгераў недалёка.
Мікс выбраўся на брук. Да яго моўчкі далучыўся Эйч Пi. Разпм яны крочылі па гладкіх адпаліраваных стагоддзямі камянях да каналізацыйнага люка, што вытыркаўся ў святле маладзіка.
* * *
- Мы любим танцевать Босиком на битом стекпе,
- Умели плавать в соляной кислоте
- И ходить по тонкому льду —
- В своём родном Катманду...
Пальцы пырхаюць над клавішамі.
- Чистили спиртом пищевод,
- Ходили с пьяну на войну...
::<Наезд, павелічэнне.
9. ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ МАПСТРАЛІ
Пустыня.
Буйны план.
Бясконцы ланцуг барханаў, якія цягнуцца да небакраю. Сонца туліцца на захад, нараджаючы цені, фарбуючы пяскі з белага ў аранжавы, з аранжавага — у крывавы адліў. Штосьці чарнее, ненатуральна вылучаецца сваёй вуглаватасцю з астылага, ацякаючага змрокам царства. Вежа. Шмат веж. Стэлажы, ярусы падзеленыя на ячэйкі, у кожнай — нябожчыкі, рады, узроўні нябожчыкаў, Яны ўжо тут, побач, праплываюць унізе... Вежы зораастрыйцаў.
Мусульмане хаваюць сваіх нябожчыкаў закопваючы ў зямлю, а трупы ставяць вертыкальна... Паслядоўнікі Заратустры змяшчаюць іх у вежы, адкрытыя ўсім чатыром вятрам і...
Вежы ўспыхнулі. Высыхлае дрэва занялося імгненна. Лютае вогнішча кінулася ў неба.
Іскры, жар, попел.
Марыва...
Мікс прачнуўся.
ЭШЗОД МІНУС
— У горад не патыкайся, — папярэдзіў Джэз, асвятляючы праход ліхтарыкам. —
Дохлы нумар. Метро перакрыта. Шчэмяць канкрэтна.
Яны спускаліся ўсё ніжэй. Невыносна смярдзела каналізацыяй. Джэз ішоў наперадзе, вызначаючы напрамак; замыкалі шэсце два тыпы ў шахцёрскіх касках.
— Дзе Халім?
— Забілі.
— А гэты...
— Таксама.
Джэз вылаяўся.
Скрыгат пліты — першы шлюз.
* Словы гурта «Крэматорый».
— Тут люк, — папярэдзіў Джэз. — Асцярожна.
Падводныя катакомбы. Рэха вайны. Дзесяткі дыгераў знайшлі тут прытулак.
Мікс намацаў у цемры халодны металічны клямар і палез у правал шахты. Зноў — скрыгат. Ць.мянае святло ліхтарыка.
Мікс дасягнуў дна калодзежа. Побач з'явіліся Эйч Пі і тып у касцы (другі, мяркуючы па гуках, перакрываў шлюз).
— Сто метраў ніжэй узроўню мора, — паведаміў Джэз. — Сантэхнікі даўно тут не
былі.
Жоўты прамень хаатычна мітусіўся па сценах тунеля. Каменная кішка (чамусьці ў МІкса нарадзілася менавіта такое параўнанне) збочыла ўлева і пайшла з пакату. Відавочна, звонку сачылася вільгаць — пад нагамі ў калдобінах непрыемна хлюпала.
— Куды мы ідзём? — спытаў Мікс. — Да вашага паселішча?
Джэз усміхнуўся:
— Мы ў ім. У кожным з адгалінаванняў — жытло.
— Тут можна жыць? — скептычна пацікавіўся Мікс.
— Мы маем усё неабходнае — вада, электрычнасць, падключэнне да кабельнага тэлебачання і Сеткі. У большасці нашых — біябранзалеты.
— Калідоры не асветлены, — зазначыў Эйч Пі.
— Звычка, — голас дыгера гучаў, быццам з бочкі — ён спускаўся ў чарговы шлюз. — Эканомім. Ведаеш, колькі энергіі спатрэбіцца на асвятленне катакомб? Афігець можна. Горад адчуе ўцечку і — капец. Адключаць увесь квартал. Правядуць новую лінію.
Паветра зрабілася часцейшым. Павеяла морам.
За апошнім шлюзам — шырачэзная труба, што выходзіць да неабдымнай і напаўзатопленай пячоры.
— Ды і праводку параз'ядала б, — дадаў Джэз, шчоўкнуўшы выключальнікам (у гэтым быў нейкі парадокс).
Пад «столлю» гарэлі моцныя трохсотватныя лямпы, аднак ім не было дадзена перамагчы змрок.
Яны ўвайшлі на звараны спехам мост — арматурныя краты на апорах, крытыя бляхай, тамсям паржавелай. Крокі гулка адбіваліся пад скляпеннямі пячоры. Мікс не адразу прыкмеціў субмарыну. Мост працягнуўся ў найцямнейшую частку «залы» — туды, дзе з вады вытыркаўся купалападобны выступ.
— Батыскаф? — прасёк Эйч Пі.
— Разведачная субмарына, — паправіў Джэз. — Яшчэ з тых часін. Мы яе адрамантавалі, праверылі — поўная гатоўнасць. Дзвесце вузлоў.
* * *
Дзіўна.
Усё зблыталася, пераплялося, страціла ўсялякі сэнс. Чачэнцы, «СІМАЦІ»... Зораастрыйцы... Хаця не. Гэта сон... Галаваломка. Рэбус. Падобны на квест... Перад вачыма — перагародка. Экран інтэркома, кружочкі заклёпак. Мікс падняўся з ложка, акуратна заслаў яго і тыцнуў па кнопцы. Ложак усмактала ў корпус. Мікс пайшоў, прыгінаючыся, у суседні адсек, дзе спаў Эйч Пі. Спецвір разбудзіў яго, а потым цярпліва чакаў, пакуль метыс апранецца.
— Шпарчэй.
— Чаго прычапіўся?
— Суткі не ўсплываем.
— I што? Гэтая штука можа не ўсплываць месяцамі. Сінтэз і аўтаматычная ачыстка...
— Я не пра тое. Трэба нешта рабіць.
—
— Што прапануеш? — Эйч I Іі пазяхнуў. — Абвясціць карпарацыям вайну? Вельмі круты?
Недзе ў катакомбах забівалі адно аднаго агенты «ZWI» і дыгеры. Джэз атрымаў свой шанц насаліць «зэтам». Недзе на арбіце лунае спадарожнік, які прачэсвае кожны сантыметр зямной паверхні. Дзесьці сядзіць аператар, уталопіўшыся ў манітор камп'ютэра.
— Трэба вырашаць, — сказаў Мікс. — Куды плыць.
— Добра, — Эйч Пі накіраваўся ў рубку. — Зараз вырашым.
— Пачакай, — Мікс дагнаў яго. — Я бачыў сон.
— Я — таксама.
— Ты?
— А што тут дзіўнага? — Эйч Пі заняў крэсла ля панелі кіравання. Мікс сеў побач. — Мая свядомасць амаль ідэнтычная чалавечай. Я здатны бачыць сны.
— I ты ўбачыў...
— Шыльду.
— Шыльду? — не ўцяміў Мікс.
— Так. Крама «Праграмнае забеспячэнне».
Дысплеі, індыкатары на пульце марудна ажывалі. Актывіраваўся бортнавігатар.
— Настае ноч, — прамовіў Эйч Пі. — Мы высадзімся ў порце. Знойдзем грузавое аўто, што едзе ў горад. Далей — па абставінах.
— Ты сур'ёзна? Хочаш адшукаць «ПЗ»?
— Няма чаго шукаць, — Эйч Пі вывеў на экран карту Бейрута. — Гэта крама наўсходзе. Ля аэрапорта.
* * *
! сістэмныя
! сервісныя
! прыкладныя
! :ПРАГРАМЫ:
::ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ::
Неонавая рэклама над уваходам у падвал. I кардонка на дзвярах з надпісам, выкананым чырвоным маркерам:
24 ГАДЗІМЫ Ў СУТКІ
МЫ ДУМАЕМ
ПРА ВАША «ЖАЛЕЗА».
Эйч ПІ ўгрўнена спусціўся па стромкіх бетонных прыступках. Мікс ішоў за ім. У вузкім, аблямаваным драўлянымі панелямі калідоры яны сутыкнуліся з бамбізам«качком», голенагаловым, з мудрагелістай татуіроўкай на плячы. «Качок» быў вышэй за іх і надта шырокі ў плячах.
— Мышка, — назваўся ён. — Саўладальнік крамы. Што вам?
— Доўгая размова, — ухіліста адказаў Эйч Пі.
Мышка задумаўся. Пэўна, нязвыкла для яго.
— Дакладней нельга?
— 3 тваім партнёрам.
— Згодны, — урэшце вырашыў «качок».
Ён крочыў углыб скляпення — міма нейкіх дзвярэй, скрынак з паметкай «Асцярожна! Электроннае абсталяванне!», пераадольваючы браніраваныя заслоны з кодавымі замкамі...
— Мой партнёр вядомы як Пасраднік, — «качок» няспешна гаманіў. — Геній. Дастае любую інфармацыю. Яна цячэ па ягоных нервах, якія прыстасаваны да камп'ютэра.Абсалютная біясумяшчальнасць, жывы інтэрфейс, здатны падключацца да дадатковых прыстасаванняў — прынтэр, сканер. Вайна знявечыла яго цела. Саўладальнік расчыніў апошнія дзверы.
Адышоў убок.
Эйч Пі і Мікс нсрашуча застылі на парозе.
— Завальвайце смялей. Я працую ў двух рэжымах. Рэчаіснасць/віртуальнасць — пальцы адной далоні.
Пасрэднік, сціснуўшы падлакотнікі, павярнуў інваліднае крэсла, каб бачыць наведвальнікаў. Сівы, коратка астрыжаны. Замест вачэй — цёмныя кантактныя лінзы. Звычайна такімі карыстаюцца «прасунутыя» хакеры — як VRакулярамі. Модная рэч — далучэнне да Сеткі дыстанцыйнае. Доўгія ссохлыя пальцы старога натыканы кропкамі сенсараў. Блытаніна танюткіх кабеляў на падлозе — адзін з іх вёў да патылічнага раздыму Пасрздніка.
— Я на сайце Дэвіда Каперфільда, — усміхнуўся ён. — Аднак не хвалюйцеся. У мяне дзве карцінкі. Тая, дзе ён лётае, і тая, дзе вы стаіце. Пасрэднік — да вашых паслуг.
Ён адвесіў нешта накшталт паклона.
— Мышка, пакінь нас.
Дзверы самкнуліся.
«Наваколле занадта нагадвае трызненне — думаў Мікс. Занадта. Дарэмна спрабаваць разабрацца — толькі плыць па цячэнні»
— Ты ў Сетцы? — не паверыў Эйч Пі.
— Само сабой, — стары ўхмыльнуўся. — Драйвер зварбтнае сувязі. Ён ува мне. Я сам — частка «жалеза». Мы зліліся.
— «Галагрэфікс» — інтэрфэйс, — сказаў Эйч Пі. — Вось што мне патрзбна.
— I пара машын з доступам у Сетку?
— Сячэш, Пасрэднік.
— Аніякіх праблем, — Пасрэднік уключыў камунікатар на падлакотніку. — Мышка, цягні два агрэгаты. У калідоры каробкі з адзнакай «Зроблена ў Бангладэшы». Варушыся... Вам тэрмінова?
Метыс кіўнуў.
— Спадзяюся, ёсць наяўнасць? Я не прымаю карткі.
— Натуральна, — Эйч Пі быў Сама Упэўненасць. — Софты апошняга пакалення?
— Крыўдзіш.
Мышка, амаль без напружання, прывалок патрэбнае. Паставіў на падлогу.
— Аплата, — патрабаваў Пасрэднік.
— Спачатку праверым, — цвёрда заявіў Эйч Пі.
— Не пытанне. Распакоўвайце, падключайцеся.
— VRабсталяванне, спытаў Эйч Пі.
— У камплекце. Там жа дыскі з софтам. Запрашаю.
— Мова?
— Індывідуальная аўтаадаптацыя. Хоч — расійская //// суахілі.
Эйч Пі апынуўся ля каробак.
ЭПІЗОД МІНУС
Энцо Карана змяк. Меч дзяўчыныніндзя схаваўся ў ножнах.
— Нічога складанага.
Побач з ліфтам — група ахоўнікаў. Чорнае на белым. Дарагія касцюмы запэцканы крывёю. Мінуўшы шэраг кабін, у кожнай з якіх сядзеў спецвір, яны затрымаліся перад стальнымі дзвярыма — вока тэлекамеры, наборная панель.
Ходзу наўадагад набраў пяць лічбаў. ...Чыгрынаў ціха пяе «НочЛюдмілу».
* * *
Сетка разгарнулася ў «галагрэфікс»рэжыме, загрувасціўшы пакой. Магістралі «сусветнай павуціны» працягнуліся ў куты, аблыталі твары і прадметы. Сфармаваліся нарасці карпарацый, адміністрацыйных устаноў, ваенных ведамстваў, заззялі кропкі правайдэраў... Фон: іх уласныя целы, што скурчыліся перад блакітнымі квадрацікамі манітораў. Контуры Пасрэдніка ў інвадідмым крэслс. Кубы кардонак на падлозе.
Пальцы Эйч Пі ажылі, леглі на клавіятуру.
БЕЙРУЦКІ ФІЛІЯЛ «ZWI». Епіег.
Чырвоны надпіс высвеціўся ў паветры. Метыс даслаў каманду «ўвод», галаграма рассунулася і Мікса ўсмактала ў бясконцыізвілісты тунель.
Час спыніўся.
Мікс страціў момант, калі вынырнуў з чарнаты. Быццам лёд прабіў.
Мікс расплюшчыў вочы.
Чужыя вочы.
Ён адарваў рукі ад клавішаў. Чужыя рукі. Агледзеўся: да болю чнаёмая кабіна. Такія завуць секцыямі альбо «клеткамі» — на жаргоне спецвіраў. Мікс выйшаў са сваёй секцыі — абапал доўжыліся рады такіх жа. Армія хакераўнаймітаў працавала без перапынку — узламваючы, пампуючы...
Да Мікса наблізілася прыгажуня гадоў дваццаці. На прышмілсным да кофтачкі бэджы значылася: «К. ВАСІЛЬЕВА». Мікс прыгадаў яе імя — Каця.
— Прывітанне.
— Хай, Мікс. Ёсць размова. Выйдзем?
Мікс згадзіўся. Яны чамусьці накіраваліся да браніраваных дзвярэй у канцы калідора... Стоп. «Мікс»? Адкуль... Браня разамкнулася, выпусціўшы мужчыну ў джынсах і белай футболцы. Псеўда. Каця забурыла яго ўдарам нагі ў сківіцу.
— Дапамажы.
Удвух уцягнулі мужчыну ў кабінет, кінулі ля сцяны. Прасм зачыніўся.
— Гэта той вырадакаператар, — пасміхнулася Каця, — што кантралюе спадарожнік.
— Эйч Пі?
— Так, — адгукнулася яна.
— Што цяпер?
Мужчына застагнаў.
Дзяўчына схілілася над ім.
— Ты хто?
— Чыгрынаў, — буркнуў аператар.
— Дзе Карана? — спытаў Мікс.
— Забіты.
— Нехта быў тут?
— Быў. Япошкі з «СІМАЦІ».
— Ахова не спыніла іх?
— Не здолела.
— Дзе яны зараз?
Чыгрынаў паказаў на камп'ютэр. На маніторы — знаёмая вулачка. «Праграмнае забеспячэнне»...
— Гэй! — Мікс піхнуў псеўдаКацю. Тая прасачыла за яго позіркам. — Яны прыкончаць нашы целы.
— Лухта.
Чалавекхуткадзейнасць сеў у крэсла.
::< ДОСТУП ДА СІСТЭМЫ НАВЯДЗЕННЯ.
::< Епіег.
:?> УВЯДЗІЦЕ ПАРОЛЬ.
Дзяўчына звярнулася да аператара:
— Пароль?
— Дзве васьмёркі, нуль, дзве чацвёркі.
Эйч Пі ўвёў лічбы.
:?> СІСТЭМЫ НАВЯДЗЕННЯ АКТЫВІРАВАНЫ. ЗАДАЙЦЕ МЭТУ.
::< МЭТА: КРАМА «ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ».
::<Епіег.
:?> ЗНІШЧЫЦЬ?
:?>ТАК НЕ АДМЕНА
Мікс перахапіў узнятую руку.
— Здурнеў? Там нашы целы.
— Пляваць. У нас мільёны целаў.
— А Пасрэднік, Мышка?
Эйч Пі павярнуўся. Позіркі скрыжаваліся.
— Там ворагі, Мікс, — голас Каці глыбокі і хрыплы. — Тыя, што рэальна кантралююць сітуацыю. Іх не стане праз секунду, калі...
— Калі ты згубіш уласнае сумленне.
— Я не чалавек.
— Ужо чалавек.
— Д'ябал...
::<АДМЕНА
ЭПІЗОД МІНУС
— Пасрэднік заняты, — адрэзаў Мышка. Ён займаў сабой амаль увесь праём. 3за спіны струменілася цьмянае святло неонавай дугі. Тошы выгнулася і пацалавала яго ў губы.
— Даволі, — загадаў Ходзу. — Ненармальная.
Мышка асеў да ног ніндзя.
— Класны сінтэтык.
Пасрэднік, падключаны да камп'ютэра і прынтэра, сядзеў нерухома. Без прыкмет жыцця. Толькі пакрыты штрыхкодам аркуш, які поўз з друкарнага прыстасавання. У руцэ Тошы ўзнік меч.
* * *
Мікс расплюшчыў вочы. Чужыя вочы. Прасторны, утульны пакой, строгі інтэр'ер, акно з відам на неонавыя джунглі сучаснага мегаполіса. На Сендаі ноч. Яскрава палымнелі іерогліфы, палосы хуткасных трас, вітрыны, дамы і галаграмы. Манітор адпачываў, выкручваўся фракталам. Раптам высвеціўся надпіс:
НЕХТА ЗВОНКУ
Эсперанта. Цудоўна.
— Адчыні, — загадаў Мікс.
У пакой увайшоў нізкі яіюнец у дзелавым кімано.
— Магістралі, Мікс. Інфармацыйныя магістралі. Круцейшы за любы зоркалёт. Драйв.
— Якога д'ябла мы ў Сендаі?
— Усё проста. Ведаеш, чым знакаміты Сендай? «СІМАЦІ». Тут іх штабкватэра.
— Хочаш атрымаць адказы на пытанні? Твая тачка ўнізе, у падземным гаражы. Чорная «Таёта», Мікс.
— Гэта вар'яцтва, Эйч Пі. Штосьці не так.
— Не так?
— Учора...
— Учора — гэта ўчора! — японец зарагатаў. — Забудзь пра яго. Іншая эра. Заўтра будзе інакш. Праз пяць хвілін усё зменіцца. Колькі «персаналак» узламана, пакуль мы стаім? Колькі людзей памерла? Нарадзілася? Ідзём. Я навучу цябе. Пасля гэтага вузкавокі твар ірвануўся прэч, а наваколле згарнулася трубкайкалейдаскопам і правалілася ў бездань.
Помніцца, Мікс крычаў.
10. АДЗІНАЕ ШМАТ'ЯРУСНАЕ VRПОЛЕ
— Счакайце, — Мікс замахаў рукамі. — Бейрута няма?
— Ёсць, — запярзчыў Энца Карана, жывы і здаровы. — За акном. У рэальным свеце. Іншага Бейрута няма.
— Бейрут — горад кантрастаў, — хмыкнуў Мікс.
— Вядома, — згадзіўся Карана.
— Калі ласка, у рэчаіснасць, Мікс. — Гэта хтосьці з супрацоўнікаў.
— Дзе я быў?
— У пастцы, — адказаў Карана. — «СІМАЦІ» стварылі блок вартавых файлаў, памятаеш? Адзінае шмат'яруснае VRполе. Яны рыхтаваліся да ўварвання. Увесь зямны шар дасканала адноўлены ў мегапраграме.
— Як гульня?
— Так. Нібы гульня. Адтуль няма выйсця, калі цябе не выцягнуць. Квазінаваколле ўспрымаецца літаральна.
— I вы мяне дасталі?
— Так, Мікс. Цэлы штат лепшых спецвіраў карпарацыі, — Карана з гонарам абвёў шырокім жэстам прысутных. — Эліта. Ты іх ведаеш, Каця.
— Прывітанне, Мікс, — дзяўчына даслала яму паветраны пацалунак. — Павячэраем? Трэба адзначыць вяртанне.
— Канечне.
У зялёных вачах дзяўчыны цікавасць або жаданне? Як электрычны разрад. I Мікс яго адчуў.
— Другое нараджэнне, хлопча, — прамовіў Карана. — Ты адноўлены. Віртуальная кома мусіць доўжыцца бясконца. Пакуль ТУТ не памерла б тваё цела. А ты блукаў бы ў Сендаі, у сутарэннях іхняга сервера.
Паўза.
— А вось Кім і Севасцьянаў.
Расійскія «агенты» зрабілі крок наперад. Разам.
— Яны хацелі мяне забіць, — коса зірнуў Мікс.
— Супакойся. Толькі дабрацца да цябс. I пагутарыць. Зразумела? Гэта свае людзі.Не пазнаў?
— Не. Не памятаю...
— Трэба адпачыць, Мікс. Расслабіцца. Даю тыдзень адпачынку, «СІМАЦІ» зоймуцца іншыя. Каця, ён твой, — дырэктар падміргнуў дзяўчыне.
— Стойце. А як вы здагадаліся, што са мной кепска? Узломшчык суткамі вісіць у Сетцы і нельга вызначыць, дзе яго свядомасць.
— Іноўскі загінуў, — сумна растлумачыў Карана. — Тры гадзіны таму мы адшукалі яго цела.
— Іноўскі — таксама спецвір? — Мікс амаль не здзівіўся.
— Так. Пазаштатны. Працаваў на сваім «жалезе» з уласным софтам. Ёсць і такія.
— Ён урубіўся ў вартавы блок адначасова са мной?
— Так.
— Але чаму я не заўважыў пераходу?
— Іх навукоўцы распрацавалі дасканалую сістэму эмітацыі навакольнага асяроддзя. Яе б вывучыць, ды ліквідаваць трэба. Зараз да нас падключылася армія спецвіраў і некалькі хакерскіх гуртоў па ўсім свеце. Справа часу...
— Хадзем, Мікс, — Каця наблізілася, віхляючы клубамі.
* * *
Іграла «Месячная саната» Бетховена. Добры гук. 30функцыя. Мікс і Каця селі на канапу. Кабіна плаўна слізгала да першага паверха. У электронным акенцы па чарзе ўспыхвалі лічбы...
— Куды накіруемся? — спытала Каня.
Мікс паціснуў плячыма.
— Я дрзнна ведаю Бейрут, — у ягоным голасе міжволі прагучалі саркастычныя ноткі. — Твой выбар.
— Як наконт «Менталітэту»? Не супраць? — вочы дзяўчыны ззялі.
— Не супраць.
Мікса не пакідала адчуванне падману.
Каця чароўна ўсміхалася. А перад Міксам адна за адной паўставалі сцэны — танцпляцоўка «Менталітэту», ультрафіялет, свінцовыя кроплі... Няўжо ён здолее прымусіць сябе пайсці туды? Няўжо нічога не здарыцца? Смерці, мёртвых целаў, лесвіцы, куль, ТэльЗаатара — нічога?
Усё нармальна. Ён пакідае межы філіяла, наперадзе — водпуск, аплачаны рай рэстаранаў, бараў, буцікаў... Побач прыгажуня, якая хоча яго...
Штосьці падштурхнула Мікса зірнуць на табло... На лбе спецвіра праступіў халодны пот. «Месячную санату» быццам пераматалі на пачатак — імгненна, без «паўзы» і «стыку».
Каця села на канапу.
— Куды накіруемся? — спытала Каця.
Мікс паціснуў плячыма:
— Я дрэнна ведаю Бейрут. Твой выбар.
— Як наконт «Менталітэту»? Не супраць?
— Не супраць.
Стоп. Спецвір у думках абарваў сябе. Досыць паўтараць гэтую лухту. Ты што — прайгравальнік? Сідзюк? Каця чароўна ўсміхалася.
— Што за лухта?! — крыкнуў Мікс.
Пстрык.
...Па кабіне плыла сімфонія Чайкоўскага. У электронным акенцы загарэлася лічба «70». Мікс цяпер быў адзін. Пасля адзнакі «69» знаходзілася ўладанне карпарацыі, без спецыяльнага допуску туды не трапіць. Ліфт застопарыла пасярод шахты, адначасова ўключыліся сканеры і высунуўся ствол лазера — мімалётны непрадугледжаны рух, і аб'ект знішчаецца. Потым аўтадворнікі прыбяруць прысак... Пачалася стандартная працэдура: «Шырока расплюшчыце вочы, глядзіце ў зялёнае скрыжаванне. Ваша імя? Код? Нумар карткі... Устаўце картку ў прымаючую адтуліну... Як справы, Мікс? Сёння ў цябе крыху ўзняты ціск»...
Спецвір сеў на канапу і, не спяшаючыся, расчыніў ноўтбук. Парасонам разгарнулася аналізуючая антэна. Пальцы застукалі па клавіятуры.
Заўсёды трэба непакоіцца пра шляхі адступлення. Невядома, хто пераможа ў чарговай віртуальнай разборцы...
Інфрагукавы прамень наскрозь прабіваў абшыўку, высвятляючы мікрасхемы, платы, злучэнні... Прымітыўная электроніка ніжэйшага ўзроўню.
Ён дабраўся да колаў доступу і адпампаваў іх у памяць ноўтбука. Хутка згарнуў антэну, скапіраваў дадзеныя на оптакрышталь, выняў яго і паклаў у кішэню.
Дзверы расчыніліся. У лоб Мікса ўталопіліся два ствалы.
— Крок наперад.
Мікс падпарадкаваўся.
— Я не зусім разумею...
Раптоўная ўспышка азарэння. Разумееш, ты ўсё цудоўна разумееш, спецвір.
— Досыць!
Ад яго крыку копы падаліся назад.
— Гэта не я! Не я, не я!..
— Што, заклініла?
Мікс усвядоміў сябе ў дабітым «Масквічы» Халіма, за акном праносіліся халупы бедных кварталаў.
— Дзе мы? — спытаў Мікс.
— Ва Усходнім Бейруце, — растлумачыў ліванец, памайстэрску ўхіляючыся ад зялёнай «таёты», што выруліла зза павароту. — А вунь Армянскі храм. Дванаццатае стагоддзе...
«Масквіч» няшчадна трэсла. Халім уключыў магнітафон, гарадскі шум змяшаўся з гукамі джангла.
— Не супраць?
— Няхай будзе.
— Табе спатрэбіцца добры атэль.
— Сапраўды.
— Я дапамагу. Галоўнае — не шкадуй умоўных адзінак. Баксы, еўра таксама падыдуць. Дарэчы...
Мікс слухаў яго напаўвуха, Ён ведаў кожную фразу гэтага дыялога. Ведаў, што будзе пасля яго. Зараз, здаецца, павінен узнікнуць затор... Так. Вось і ён.
Халім рэзка затармазіў і вылаяўся. Крыкі, гудкі секанулі па вушах. «Цяпер намацае свой «калаш», — падумаў Мікс.
Бразнуўшы затворам, ліванец выбраўся вонкі і разрадзіў трэць абоймы ў паветра. Гамана спынілася, вадзіцелі ашалела ўталопіліся ў «Масквіч». Пасля па сцэнару — прамова на «арабскафранцузскім інглішы». А вунь і голенагаловыя мужчыны з кітайскім разрэзам вачэй — «сонейкі» ў аранжавых дхоці. «Бур» і «сцечкін». Халім усміхаецца, штосьці кажа, «сонейкі» знікаюць, затор рассмоктваецца.
Цяпер павінна быць фраза.
Але Мікс яе не вымаўляе. Спецвір маўчыць, дапытліва паглядаючы на таксіста. Той цікавіцца:
— Ведаеш, што я ім сказаў?
— Не.
— Я сказаў, што яны дзеці аслоў...
— Выдатна!
— А яшчэ я дадаў, што з'яўляюся фанатыкамэкстрэмістам, а ў маёй машыне чатыры кіло трацілу.
— Спыніся, — папрасіў Мікс.
«Масквіч» прытармазіў. Мікс націснуў ручку дзверцы.
— А карпарацыя? — спытаў Халім.
Мікс, не адказаўшы, пайшоў прэч.
— Гэй!
Мікс паскорыў хаду, лавіруючы між аўтамабіляў і веласіпедаў, не звяртаючы ўвагі на гудкі.
Дзіньдзінь.
— Гэй! Картку забяры, прыдурак!
Мікс падумаў: добра было б націснуць «Escape» і спыніць гэты маскарад... ...1 ледзь не сутыкнуўся з гладкай паліраванай сцяной. Дзверы ліфта расчыніліся.
* * *
— Супакойся, любы, — шэпт у вуха. — Яз табой. Супакойся...
Жаночыя рукі перабіралі яго валасы.
— Супакойся...
Знаёмы голас.
Мікс сфакусаваў зрок і ўбачыў твар Каці. Дзяўчына ляжала побач на неабдымным двухспальным ложку...
— Што адбылося?
— Нічога. Пацягнуў двайную дозу.
— Чаго?
— Скуль я ведаю? «Глюк» якінебудзь.
— «Месір5»?
— Верагодна.
— Дзе мы?
— У «Ментале». Я зняла нумар.
— Забаўляльны комплекс?
— Ну... так.
— Даўно?
— Суткі, любы.
Пстрык.
Нібы ў галаве перамясцілі тумблер, але нічога не змянілася. Выключна нічога. На першы погляд.
Толькі чамусьці мяккая скура Каці завібрыравала, запузырылася. Усё ейнае цела трансфармавалася ў нейкую жэлепадобную масу... Мікс апынуўся ля дзвярэй. Яго дагнаў голас Эйч Пі:
— Эфектна?
Мікс азірнуўся.
На ложку курчылася, звівалася штосьці падобнае на біяпалімерны халадзец, паступова набываючы чалавечыя контуры. Дзве секунды — і перад спецвірам сядзеў задаволены гомахуткадзейнасць. У звыклым вобразе метыса. Ён крыху падправіў левае вуха і змяніў колер вачэй. Мікс прыгадаў агента карпарацыі з бэзавай радужкай, з якім ён сустрэўся ў парыжскім бары.
— Я паранейшаму тут? — спытаў Мікс.
Эйч Пі згодна кіўнуў.
— Шмат'яруснае VRполе. Яно замыкаецца само на сабе, хлопчык. Адсюль складана ўцячы.
— Я заўважыў.
— Гэта цэлы лічбавы кантынуум, — працягнуў Эйч Пі. — Сусвет з пэўнымі законамі. Аднак выйсце ёсць.
— Выйсце заўсёды ёсць.
Эйч Пі пасур'ёзнеў.
— Існуюць ключавыя пункты, — сказаў ён. — На «шлюзах». У Бейруце таксама маецца пункт.
— Дзе?
— Здагадайся.
Метыс адкрыта здзекаваўся.
— Філіял «зэтаў»?
— Лухта.
— «Сілін»?
— Яшчэ спроба.
— ТэльЗаатар?
— Здаешся?
— Выкладвай.
— Камора Пасрэдніка.
Мікс страціў здольнасць здзіўляцца. Як Аліса ў Краіне Цудаў альбо геймер, што прайшоў не адзін дзесятак місій. Спецвіра нават не цікавіла, адкуль Эйч Пі ведае. Якая розніца? Галоўнае — чалавекхуткадзейнасць падтрымлівае яго.
— Ідзём у «ПЗ».
— Разумнік.
— Праз дзверы?
Эйч Пі ўстаў з ложка. Усміхнуўся.
— Не будзем нахабнымі. Японцы вылічаць нас па скажоннях у праграме.
Ён наблізіўся да дзвярэй. Іх іюзіркі сустрэліся.
— Ведаеш, як змяніць ярус?
— Няўжо «эскейпам»?
— Сячэш. Сістэма рэагуе пераважна на гукавыя каманды. Мой план: спускаемся ўніз на стаянку, крадзем тачку. Не бяром таксі, не сядасм у аўтобус — крадзём тачку.
Мікс яшчэ паспеў падумаць пра тое, што VRполе відавочна глючыць — чым інакш растлумачыць нядаўнія пераносы? А дзверы ўжо ад'язджалі ад дотыку далоні Эйч Пі (сенсарныя замкі), выяўляючы маляўнічую карціну: два голенагаловыя «сонейкі». Той, што з «бурам» крыху ззаду, каля супрацьлеглай сцяны калідора. Ён быў падобны на чабана з аула. Ці на крышнаітаманьяка.
— Грошы. Сюды. Хутка, — загадаў «крышнаіт» са «сцечкіным».
Да ног Эйч Пі плюхнулася зялёная спартыўная сумка.
— Мяне можна прмняць за банкамёт? — выцягнуўшы перад сабой абедзве рукі, Эйч Пі сціснуў пальцы на ручках нябачнай зброі.
Чэргі адкінулі першага бандыта і літаральна раскеўзалі па сцяне другога.Аранжавыя дхоці афарбаваліся крывёю. Мікс ашалела глядзеў на ствалы спараных «узі», з якіх ішоў дым.
— Не забывай, дзе знаходзішся, — параіў метыс.
Яны пераступілі праз целы і накіраваліся да ліфтаў. Скрозь экраніраваныя дзверы нумароў не прасочваўся ніводзін гук. Цішыню парушалі дыскатэчныя водгаласы з ніжніх танцпляцовак.
- Сістэма паспрабуе нас спыніць, — гаварыў Эйч Пі. — Цяпер галоўнае — знікнуць адсюль. Да таго, як прыпруцца вырадкі з «СІМАЦІ».
— Ты выклікаў скажэнне?
— Нязначнае, калі толькі...
«...нас не пасвіць натоўп спецвіраў», — у думках скончыў Мікс. Яны ўвайшлі ў ліфт.
— Першы, — прамові ў Эйч Пі.
Ліфт крануўся.
— Бяры, — прапанаваўа Эйч Пі.
Мікс выхапіў з паветра «калашнікаў».
— Ты спецыяльна выбіраеш зброю?
— Глупства.
Мікс перасмыкнуў затвор.
— Алілуя, брат! — усклікнуў Эйч Пі.
Створкі рассунуліся. Указальны палец Мікса, збялеўшы на спускавым кручку, расслабіўся. У холе калабродзіў стракаты карнавал з рэйвераў, турыстаў і наркадылераў.
«Хаус» доубіўся ў вушы. Яны прапхнуліся да турнікета. За шклянымі гранямі іх чакалі вуліцы Бейрута. Ноч уступала ў свае правы.
— Налева, — загадаў Эйч Пі.
Рушылі на тратуары ўздоўж праслекта — паўнаводнай вогненнай ракі. Цыклапічная збудова «Менталітэту» ўзвышалася над імі — цыліндравая вежа са шкла, сталі, неону і беспсрапынна грукатлівай музыкі. Абмінуўшы вежу, трапілі да пляцоўкі забітай аўтамабілямі: мікрааўтобусамі, кабрыялетамі, чорнымі абцякальнымі лімузінамі... Міксу раптам здалося, што ён бачыць знаёмы «Масквіч»...
Эйч Пі перамахнуў цсраз жалезную агароджу і не мудрагелячы ўзяўся за бліжэйшую тачку — пзгрыманы, злёгку пакамячаны «рэно» дзевяностых гадоў. У ягоных пальцах узніклі электронная адмычка і нейтралізатар сігналізацыі. Скрыню нейтралізатара Эйч Пі прыляпіў да бампера, а сам пачаў кешкаццца з кодавым замком. Аўтаматы «узі» некуды выпарыліся. Вельмі шмат скажэнняў. Мікс нерваваўся.
...3 нябёсаў лупанула святло, прыкавала ўцекачоў да асфальту. Асленлены спецвір чуў толысі лаянку 'Зйч Пі і шолах лопасцей верталёта. Час спыніўся, увасобіўшыся ў яскравае ззянне. А затым яго выдралі са светлавога круга ў ратавальную, блаславёную цемру. Аднавіўся зрок, Мікс узняў галаву — верталёт павіснуў у трыццаці метрах над пляцоўкай, шнарыў нромнем пражэктара па карпусах машын...
...а чалавекхуткадзейнасць ужо валок яго да мікрааўтобуса — аблезлага «мерса» з пагнутасцямі ад куль.
— Гэта служба бяспскі карпарацыі «ZWI»! — раўлі ў мегафон з верталёта. — У вы
падку далейшага супраціўлення вы будзеце энішчаны!
Неба вывергнула свінцовы дождж. Кулі забарабанілі па старэнькім «мерсе», ператвараючы яго ў рэшата, крышачы бакавое шкло, выпускаючы наветра І ШЫІІ.
Эйч Пі выняў з ніадкуль мабільны тчлефон «самсунг» і даў Міксу. Спецвір усунуў яго ў кццэню пінжака (ён паранейшаму быў апрануты ў строгі дзелавы касцюм).
Не змаўляючыся яны. крыкнулі:
— Эскейп!
Усё знікла.
* * *
Акно з выглядам на Сендаі.
Палымямыя іерогліфы, хуткасныя трасы, дамы і галаграмы. Мікс замёр пасярод чужой кватэры з «самсунгам» у руцэ. Званок — пранізлівас вішчанне — і локаць згінаецца, халодны пластык кранае шчаку.
— Так?
— Ты дзе? — голас Эйч Пі.
— У Японіі.
— Зразумела. Спускайся ў гараж.
Нябачны суразмоўца адключыўся.
Мікс крочыў да дзвярэй. У пярадняй, абабітай люстранымі панелямі, шматразова адбіўся няголены мужчына ў пакамечанай «двойцы». А яшчэ — нізенькі шустры японец, які спяшаўся з кухні, трымаючы апрацоўчы нож.
— Ты хто?
Служачы «СІМАЦІ» гаварыў на зсперанта. Пэўна, цяпер гзта прыкмета добрага тону.
— Ніхто, — Мікс выкінуў уперад руку з уяўным пісталетам. Электроны яшчэ недаканструявалі зброю, а куля ўжо развярнула паўчэрапа чалавека з нажом. Мікс здзіўлена пакруціў перад вачыма новенькім «сцечкіным» і пайшоў далей.
За празрыстай абалонкай ліфта праллывалі неонавыя галактыкі горада, яго палаючыя вуліцы. Пад нагамі, на аўтаразвязках імчаліся патокі машын — шматколавая магутная быстрыня. Неба — галаграфічнае фіялетавае поле, разбітае на экраны, у кожным — сотні, тысячы рзклам, ролікаў, што бясконца паўтараліся, выпускаў навін, кліпаў і серыялаў... Лічбавы зрок кібарга.
Гараж прыняў яго ў свае абдымкі. НЬрагі «таёт», «аўдзі», «судзукі». На паўкроку Мікс праваліўся...
* * *
...у блюзавую цягучасць бара.
— Ну і як мяркуеш, хто хутчэй? — «Бэзавае вока» насупраць, за ягоным столікам, цярэбіць візітку «ZWR». — Я лічу, што першы націсну спуск.
— А я раней скажу сам ведаеш што. 1 зусім не абавязкова, каб ты замачыў мяне з аднаго стрэлу.
Мікс адпіў з бакала цудоўнае «шэры».
— Сапраўды, — спатрэбілася «вока».
— Цешся, — Мікс кіўнуў на стойку і стрыптызёрку ля шаста. Тая расшпіляла чорны сцэнічны станік. Бармен абыякава гатаваў кактэйль. — Першакласная сімуляцыя.
— Вось што, — агент міргнуў, яго радужкі зрабіліся зялёнымі. — Давай размаўляць пра адвечнае.
Ён паклаў на стол пісталеткулямёт невядомай мадэлі і той растварыўся. Як не было.
— Рэлаксуемся, га?
Мікс чакаў, пакуль «вока» закажа сабе піва.
— Адсюль не выйлзеш. Можаш мітусіцца, гэта валтузня хамяка ў клетцы. Прагрыз краты, аднак клетка цябе не выпусціла. Відавочна.
— У мяне іншае разуменне.
— Не будзь дурнем. Зямля вялікая — ідзі шукай свой шлюз. Мабыць, ён тут? А можа, у краме гандляра старажытнасцямі ў Стамбуле? Хопіць часу на пошукі — стагоддзі. А там, бач, пабудуюць зоркалёты — паляціш на Сірыус ці Эрыдан. Якія перспектывы, праўда?
Паўза.
— Ёсць прапанова.
— Я слухаю.
— Здаеш нам свайго сябра — мы адчэпімся ад цябе. I падказваем каардынаты ключавога пункта. Ты забудзеш пра «СІМАЦІ» дзенебудзь на Багамах. Падыходзіць?
Мікс не адказаў. Агент уздыхнуў.
— Думай... Прыгожа танчыць.
Мікс зірнуў на стрыптызёрку, а калі зноў павярнуўся да прадстаўніка карпарацыі (цікава — якой?) — таго ўжо не было.
— Эскейп.
* * *
«Таёта» выруліла на шашу і велічна паплыла да адміністрацыйнага цэнтра «СІМАЦІ». Сканпартал, праз які праехалі ў самым пачатку, зняў з бартавога камп'ютэра плату за карыстанне трасай і выдаў па сотавай сувязі навігацыйную праграму. Паласа мігцела зялёным. Абапал дарогі вылучаліся чырвоныя знакі. «Таёта» каціла на аўтапілоце, Эйч Пі на месцы вадзіцеля спакойна піў малочны кактэйль.
— Штабкватэра «СІМАЦІ». Там сервер. Буйны інфармацыйны вузел.
Глытнуўшы, дадаў:
— Давярай мне, Мікс. У нас падобныя інтарэсы — я хачу ў Рэчаіснасць. Спадзяюся, што яна — не чарговы ўзровень...
Зноў глыток.
— Я выбраўся аднойчы.
Глыток. Задумлівы пагляд у ноч.
— Выцягну нас. Абодвух... Я нарадзіўся ў VR. Але здыхаць тут не збіраюся. Хакеры пачысцяць дыскі і напішуць новую версію гэтай гульні. Круцейшую і каб не глючыла. Тады нам канец. Недарэчная смерць.
Аутамабіль рэзка тармазнуў.
Эйч Пі шпурнула на лабавое шкло.
Наперадзе імкліва будавалася сцяна. Звычайная цагляная сцяна — пласт за пластом яна збіралася ў неадольную перашкоду. Ля сцяны фарміраваліся постаці людзей: маленькага хлопчыка і высокай дзяўчыны з мячом у руцэ.
Нябачная саранча пачала жэрці «таёту» — праз дах у салон уварвалася рэкламнасерыяльнае неба.
Мікс выцяўся аб акрылавае пакрыццё трасы.
Аднак Эйч Пі быў ужо на нагах. Пакуль Тошы ішла да іх, чалавекхуткадзейнасць намаляваў над асфальтам блакітны квадраг, які перацёк у карту свету. Галаразгортка, якімі карыстаюцца выкладчыкі на лекцыях па геаграфіі.
Тыкнуўшы ў кропку Бейрут, Эйч Пі вывеў на экран схему горада. 1 кульнуўся туды.
Тошы заспяшалася, алс было позна. Мікс зачаравана сачыў, як яе меч рассякае пустую прастору, а цела па інерцыі ляціць далей.
Ён не стаў марудзіць. Разагнаўся і скочыў у блакітны вір. Акно адразу зачынілася.
* * *
...Быццам ты ўнутры фрактала плывеш, а вакол цябе мігцяць звышскладаныя ўзоры, замкнёныя на саміх сабе, і пераходзяць у новыя — яшчэ больш складаныя... «Тыпалогія», — падумаў Мікс і вываліўся ў паўдзённы пыл ТэльЗаатара.
Эйч Пі чакаў яго ў хуткай закусачнай. I Іоварегіпцянін штосьці памешваў у вялікім чорным мангале. Па старажытнай шчарбатай вуліцы плыў водар мяса і спецый. Эйч Пі дакрануўся да крыжыка ў цэнтры стала. Гэта быў значок «згарнуць». На белым пластыку стальніцы праступіла меню:
::< АДМЕНА
::< ПРАЦЯГВАЦЬ
::< ПЕРАМЯСЦІЦЦА Ў_
Эйч Пі выбраў апошні пункт.
Зноў карта свету — выразная, ідэальна ўпісана ў акружнасць стальніцы. Маніпулюючы пальцамі, метыс адчыняў і разгортваў «вокны» рэгіёнаў, раёнаў, кварталаў Бейрута. Вось і знаёмая крама «Праграмнага забеспячэння»... Мікс ледзь паспяваў сачыць за зменай кадраў і надпісаў.
::> ДОСТУП ЗАКРЫТЫ
Эйч Пі моўчкі, сціснуўшы зубы, зачыніў «акно» крамы і вывеў «аэрапорт».
::> ДОСТУП ЗАКРЫТЫ
Пальцы метыса замільгалі з шалёнай хуткасцю. Высветлілася, што яны замураваны ў межах ТэльЗаатара. Ніводная вуліца Бейрута не была даступнай.
Эйч Пі вывеў «НАВАКОЛЛЕ МАРПОРТА».
Нязграбныя светлавыя руны.
Мангал, поварегіпцянін, старыя, што кураць нарыле ў суседнім завулку — усё ператварылася ў плоскі абразок, сціснулася ў кропку і знікла.
Кулянне ў замежным фрактале.
Успышка. У галаве Мікса нешта змясцілася.
* * *
...Ён бачыў вежы зораастрыйцаў.
Вежы гарэлі. Языкі полымя лізалі пясчаныя барханы, целы мерцвякоў курчыліся і чарнелі, іскры ляцелі ў шараватае неба. Той сон. Гараць вежы Заратустры...
* * *
На гэтым ярусе Бейрута Джэз вадзіў уласны танкер, даўно выкуплены ў збяднелай экспартнаімпартнай кампаніі. «Дыгер» перавозіў у Еўропу праз Атлантыку невялічкія партыі нафты. Калінікалі — газавыя пастаўкі (у асноўным яго наймалі палпольныя трэйдары) у абыход афіцыйных трубаправодаў, падаткаў і МСС. 1 ўжо зусім рэдка — біятычныя завісі, палімеры «жыжку» — насычаны бялкамі, амінакіслотамі матэрыял для біяканструявання. Пра тое, што з гэтага ляпілі, Джэз стараўся не думаць.
Сёння прыйшлі незвычайныя кліенты. Пасажыры. Папрасілі даставіць іх у Водны ашрам. Лёгкі выгін у накірунку Бермудаў — не перашкода. Галоўнае — кліенты плацілі добра. Занадта добра.
ЭПІЗОД МІНУС
Па крывых вуліцах цягнуўся санкіртан. Маляўнічая працэсія крышнаітаў пад гукі цымбалаў і бубнаў распаўсюджвала сваю веру. Людзі ў белых, жоўтых, аранжавых дхоці танчылі і спявалі мантры.
— Мы накіруемся ў Водны ашрам, — сказаў Эйч Пі.
— Не буду пытацца навошта.
Яны пілі піва ў партовым кафэ.
— Гэта хакерская групоўка, — усміхнуўся Эйч Пі. — Крышна прабівае сабе каналы на спадарожнікі. Спецвіры з іх няважныя, затое «жалеза» — вышэйшы клас.
— А Пасрэднік? — нагадаў Мікс.
— Гэта не апошні шлюз.
— Мяркуеш, ашрам — таксама шлюз?
— Верагодна.
— Слухай, — Мікс пачаў злавацца. — Я не ўспрымаю тваю логіку. Чаму ты робіш так, а не іначай? Як ты арыентуешся? Гэта ж трызненне!
— Менавіта, — Эйч Пі апустошыў свой келіх, — трызненне. Тут няма логікі. Тваёй логікі. Ёсць праграма і яе законы. Зусім не абавязкова, каб ты іх разумеў.
— А ты?
— Я тут нарадзіўся.
Працэсія набліжалася да кафэ. Галенагаловыя адэпты, шчаслівыя і ціхамірныя. Хары Крышна, хары Рама...
На досвітку наступнага дня яны адплылі з сёмага прычала на танкеры Джаза.
11.ДЭСТРУКЦЫЯ
Ад вежы застаўся голы абсмалены каркас. Спёка ламала прастору, стварала міражы.
Мікс бачыў і іншыя вежы.
Шмат. Дзесяткі... Яны губляліся за гарызонтам.
Попел ляцеў над пустыняй.
...Мікс прачнуўся. Ён быў у цеснай каюце танкера. Мармытала радыё. Ногі Мікса апусціліся на халодную падлогу.
Поле відазмяняецца.
Думка прыйшла раптоўна: нязваны госць, якому ніхто не імкнецца адчыніць. Завісанні, зрухі, дэжа вю — усё гэта непаладкі ў ахоўнай сістэме, выкліканыя невядомай сілай. «Я адчуваю ЯГО, — думаў Мікс, апранаючыся і выходзячы з каюты. — Адчуваю ПОЛЕ, электроннае асяроддзе, як хочаце».
У ягонай руцэ з'явіўся «самсунг ».
Выклік.
— Алё.
Ён паднімаўся па трапе, калі перад вачыма выскачыла: ІНШАРОДНАЕ ЎВАРВАННЕ
Чырвоныя напаўпразрыстыя літары заштрыхаваліся замінкамі і зніклі. Эйч Пі стаяў у рубцы побач з капітанам, напружана ўглядаючыся ў паказанні прыбораў.
— Вірус, — прамовіў Мікс.
— Га?
— Вірус знішчае ўсё. Не ведаю, хто яго запусціў і дзеля чаго, але палова Зямлі ўжо сцёрта.
Джэз недарэчы азірнуўся.
— Вы пра што?
— Пра гульню, — супакоіў яго Эйч Пі. — Стратэгія адна.
Джэз начаніў навушнікі і болей нічым не цікавіўся.
Звонку штарміла. Надвор'е канчаткова сапсавалася, і танкер ледзь валачыўся скрозь высокія вапы. Мікс паглядзеў на прыборную панель — хуткасць дзесяць вузлоў. Сказаў:
— Не паспеем.
— Што?
— Мы не паспеем! Нас зжарэ гэтае паскудства!
— Трэба дасягнуць Воднага ашрама. — Метыс пхнуў Джэза ў плячо. — Хутчэй нельга?
— Тут не космас, сябра. А ты не ў «шатле».
— Пазбаўся ад груза.
Джэз глядзеў на пасажыра, нібы на псіха.
— Сорак тон «жыжкі»?
— Я плачу.
— Пляваў я на твае грошы. Трыады мне галаву здымуць.
— Колькі? — Эйч Пі пстрыкнуў пальцамі.
3 паветра пасыпаліся купюры. Яны засцілалі палубу зялёным бясконцым кілімам.
— Восень, — усміхнуўся Мікс.
У лоб Эйч Пі торкнулася дула «помпы».
— Хто... вы? — голас Джэза дрыжаў.
Ствол, нібы гумавы, загнуўся ўбок.
— Рабі сваю справу, — загадаў Эйч Пі.
Джэз стомлена анусціўся ў крэсла. Стук клавішаў недзе ў глыбіні, пад нагамі. Адстыкоўваюцца герметычныя кантэйнеры, слабее напружанне на магнітных клямарах. Кантэйнеры апускаюцца ў бездань...
Хвалюецца змрочны акіян.
Шлях да Воднага ашрама зойме шмат дзён. Мікс правядзе іх у труме, абсталяваным пад чалавечае жытло. Ён пабачыць дэструкцыю — смерць гэтага сусвету. Складаныя герметычныя арнаменты, імкліва памнажаючыся, захопяць новыя тэрыторыі...
Паміж сабой яны не размаўлялі, Джэз выконваў зададзеную функцыю — без пытанняў, без здзіўлення. Капітан не піў, не еў. Толькі аднойчы Мікс запрыкмеціў, як ён укладвае ў прымаючую адтуліну біябранзалета капсулу.
Эйч Пі не адрываўся ад бартавога камп'ютэра — вандраваў па спадарожніках, усяляючыся ў целы...
* * *
Ранкам акіян супакоіўся, на гарызонце замаячыла нафтаздабываючая вышка. Спачатку на шэрым фоне, дзе ішоў падзел двух асяроддзяў, чарнела паласа пляцоўкі і абрысы надбудоў,а затым, па меры набліжэння, вылучыўся каркас апорных канструкцый, выступы прычалаў і стрыжань мёртвай помпы. Мікс падумаў, што тут нязручна здабываць нафту — да шэльфа далёка, прыборы фіксавалі глыбіню ў тры кіламетры, ды і ўмовы працы — моцныя цячэнні, штармы... Мікс успомніў, дзе знаходзіцца. Канечне, тут усё нелагічна — з яго пункту гледжання.
Вышка занядбаная.
Мікс зразумеў гэта адразу, калі яе ўбачыў — сумную, пафарбаваную, адрамантаваную і пераабсталяваную крышнаітамі: спадарожнікавыя антэны, мадыфікаваныя флоцкія радары. Аднак ніводнай фігуркі ў дхоці ці сары. Водны ашрам абязлюдзеў. Пуставала нават верталётная пляцоўка. Толькі блішчэла сталь пад дробным дажджом, і ледзь свяцілася пасадачная разметка. Замерлі па краях сляпыя вочы ліхтароў. Намаляванае сінім слова «ЖЫЦЦЁ» ў чырвоным сэрцы — эмблема на платформе і насціле прычалаў.
Джэз асцярожна падвёў танкер. Судна датыкнулася бортам да гумавых пакрышак — вялізных, нібы з расійскіх «КАМАЗаў». Магнітныя захопы прыемакталіся да прычала.
Мікс і Эйч Пі, трымаючыся за парэнчы, крочылі па трапе. Атлантыка плёскалася побач, аблізваючы легіраваныя апоры. Дзьмуў пранізлівы вецер, Мікс хутаўся ў свой пінжак.
Эйч Пі рвануў праржавелы рубільнік — ажыў матор, заскрыгаталі ланцугі, узнімаючы іх у ліфтавай клетцы. На сярддзіне вертыкалі клетка тарганулася, нібы ў перадсмяротных сутаргах. (Мікс учапіўся ў драцяную сетку. Ячэйкі былі мокрыя, з абвісаючым бісерам кропель)...
Дзверы ў ашрам не зачынены. Цяжкія, прагумаваныя, з сенсарнымі пласцінамі, герметычныя. Запраграмаваныя, пэўна, на членаў суполкі.
Толькі не цяпер.
Стваралася ўражанне, што ашрам у спешцы пакінуты — чаму? Адно зразумела: наўрад ці сюды хтонебудзь вернецца.
Мікс ужо збіраўся штурхнуць дзверы, але ўвагу адцягнула знаёмае буркатанне. Танкер няспешна аддаляўся.
— Вырадак!
— Забудзь, — супакоіў Эйч Пі. — Нам няма куды адступаць. Яму таксама.
У гасцёўні дываны, свечкі, традыцыйная статуя гуру Прабхупады — заснавальніка секты. Даволі шырокае памяшканне. Тут можна чытаць мантры і займацца медытацыяй.
На апошнім паверсе размясцілася «сэрца» хакерскай групоўкі — вылічальны цэнтр. Адну сцяну поўнасцю займаў габелен палімернага манітора. Усюды кампы з бягучымі на экранах радкамі паведамленняў, плоскія ўбудаваныя тэлевізары, шматканальныя. Сотні кадраў у хвіліну. Галоўны манітор падзелены на мноства клетак. У кожнай — фраза, што бясконца паўтараецца на ўсіх мовах: «Хары Крышна, хары Рама, хары, хары...» Словы мантры глушылі рэкламу, навіны.
Значыць, яны ўзламалі спадарожнікі. Тэлекамунікацыйныя кампаніі нясуць каласальныя страты, асабліва тыя, што перайшлі на інтэрактыўнае вяшчанне. Мікс узгадаў, што тэлекамхакерства з'яўляецца крымінальным злачынствам.
Сярод пакоя разгарнулася Сетка ў «галагрэфікс»інтэрфэйсе. У ёй цыркулявалі патокі інфармацыі — павуціна ўяўлялася вялікім арганізмам, новым эвалюцыйным утварэннем...
— Знешні агляд, — загадаў Ойч Пі.
Выява на маніторах змянілася. Цяпер Мікс бачыў платформу вышкі і верталётную пляцоўку, на якую апускаліся каптэры МСС. Салдаты ў знаёмай уніформе са штурмавымі вінтоўкамі наперавес перасякалі чырвонае сэрца. Канечне, групзахі — хакеры груба парушылі Карпаратыўны Кодэкс і Закон аб Кіберпрасторы. Які там артыкул? Дванаццаты, пункт пяты.
3 кожным імгненнем Мікс больш дакладна асэнсоўваў карціну наваколля. Узрастала ўпэўненасць.
— Паўза, — сказаў ён.
Чалавечкі на маніторы замерлі. Стопкадр.
— Малайчына, — Эйч Пі падняў з варсістага дывана светлавое пяро. Вылучыў салдат і каптэраў МСС. — Выдаленне.
Выскачыла «акенца»:
:?< ВЫ САПРАЎДЫ ХОЧАЦЕ ВЫДАЛІЦЬ ГЭТЫ ЎЧАСТАК РЭЧАІСНАСЦІ?
:?< ТАК НЕ АДМЕНА
Эйч Пі націснуў пяром на першы пункт.
Платформа зноў была чыстая, вільготнабліскучая і сумная. Паранейшаму накрапваў дождж.
— Хутка госці прыбудуць, — змрочна заўважыў Эйч Пі.
— Чаго мы чакаем?
— Бойкі.
— Эскейп, — сказаў Мікс.
Змен не адбылося.
— Гэта не шлюз, — спецвір уздыхнуў.
— Не.
— Якога чорта ты прыцягнуў нас сюды?!
Яны лаяліся доўга і істэрычна. Іх апошняя спрэчка... Пазней супакоіліся і чалавекхуткадзейнасць вывеў на экране: «ОПЦЫІ». Адкрылася меню, у якім Эйч Пі выбраў «КАРЭКЦЫЮ».
Зноў меню. «ПАРАМЕТРЫ». «ПАРАМЕТРЫ ЦЕЛА».
Тут было два варыянты:
ЗВЫЧАЙНАЕ
КВАЗІМАЛЕКУЛЯРНЫ ЛІЧБАВЫ АНАЛАГ
Другое.
Яны спусціліся, перасеклі гасцёўню і выйшлі ў дождж.
...Дырэктар «СІМАЦІ» і дзяўчынаніндзя матэрыялізаваліся на супрацьлеглым краі платформы. Ля самага абрыву.
Далягляд ужо карабаціла чужародным арнаментам — вірус распасціраў свае шчупальцыметастазы. Дажджавыя кроплі, набываючы рамбічную форму, шалёна дзяўблі сэрца. Чалавекхуткадзейнасць зрабіўся зыбкім, як ніколі, нагадваючы віртуальны прывід. Эйч Пі павялічыўся ў памерах, вырасціў дадатковыя рукі з аўтаматамі «узі». Мікс быццам апынуўся ў кліпе.
Наступны момант, і кулі, шкадобна павіскваючы, разбіваюцца аб сілавую перагародку, якую выставіла Тошы. Бліснуў меч, кінуўся цень.
Эйч Пі разваліўся на кавалкі. Эйч Пі зросся і атакуе.
Клубок з квазімалекулярных канечнасцей і блікаў на лязе мяча. Ходзу з усмешкай назірае за спектаклем.
* * *
Вось шлем і пальчаткі. Вось камп з «галагрэфіксам». Падключайся, спецвір. Бязглуздна чакаць развязкі. Спадзявацца на кагонебудзь. Усё, што адбываецца — няспынны тэатр абсурду. Мікс ведаў, што вар'янее. Вось шлем і пальчаткі... А вунь Сетка — аганізуючая, з паловай знішчаных вірусам сервераў. Але ўсё ж Сетка; унутры яе — адзінае шмат'яруснае VRполе, там — уласны Бейрут са сваёй Сеткай...
Халодны дотык датчыкаў да скуры — пальчаткі насунуты. Цяпер шлем.
Прымай мяне, «сусветная павуціна».
Рывок.
* * *
Я Ў ЦЕЛЕ ПАСРЭДНІКА.
Я БАЧУ ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ I ДЭВІДА КАПЕРФІЛЬДА.
Я ПАДКЛЮЧАНЫ.
Я ПРАЦЯГВАЮ РУКУ I НАЦІСКАЮ...
12. ЕSСАРЕ
У той дзень, калі друзы пасварыліся з шыітамі і знеслі парачку храмаў, ён прыляцеў у Бейрут. У аэрапорце было адносна спакойна: ніхто не страляў, нішто не падрывалася. Сонца бязлітасна прыпякала. Мікс крануў шурпатую паверхню свайго ноўтбука— нагрэлася. Амстэрдам, Кіта, Бейрут... Мінулае?
Мінулае — адмоўнае, будучыні няма. Сучаснасць — нуль. Час, наваколле — нібы каардынатная сетка, лічбавы зрок кібарга, і нічога не застаецца, як толькі жыць у гэтай размеркаванай на квадраты рэчаіснасці...
Павітаўшыся з бетонам і сонцам, Мікс сказаў:
— Эскейп.
У яго зрэнках пасяліліся водбліскі пажару, геаметрычныя ўзоры дзструкцыі... I зноў:
— Эскейп.
Прабач мяне, чалавекхуткадзейнасць. Выбачайце, Док і Халім — вы ўсяго толькі віртуальныя цацкі. Якія...
— Эскейп.
Наваколле згарнулася каляровым калейдаскопам.
* * *
Цемра. Абсалютная, усюдыісная.
Ён павіс ў ёй, скурчыўся ў позе эмбрыёна: — голы, бездапаможны, абблытаны кабелямі. Частка іх падключалася да раздымаў у пазваночніку і патыліцы карыстальніка. Чалавек быў злучаны з вадкакрышталічным дысплеем. Шлангі жыццезабяспячэння, што адыходзілі ад яго рук і ног, раствараліся ў НІШТО.
Стопкадр.
13. OUTRO
...ЧЫТАЎ АПОВЕСЦЬ ПАЎЛУХІНА? У СЕТКУ НЯДАЎНА ЗАКІНУЛІ.
I ЯК?
ЛУХТА.
У СЕТЦЫ ШМАТ БРУДУ ЯК ВЫХАДНЫЯ?
КЛАСНА.
РАНІЦОЙ НА ДАЧУ, ВІЦЁК...
|